Грамадска-палітычны лад Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
История государства и права Беларуси.
Тэма. Грамадска-палітычны лад
ПЛАН
1.Дзяржаўна-прававы
статус ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
2. Кароль і сойм
Рэчы Паспалітай, дзейнасць павятовых
соймікаў.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1.Дзяржаўна-прававы статус
ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент -- каронны, г. зн. "польскі", сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі найбольш знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г. д. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справаздачу аб ходзе кароннага сенма і сваёй дзейнасці. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.
Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі
і прымалі пастановы на асобных
пасяджэннях сената і пасольскай
ізбы. На агульных пасяджэннях у
выпадку супадзення пастаноў яны
прымаліся і пасля зацвярджэння
каралём набывалі сілу закону. Пастановы
прымаліся адйагалосна. Група дэпутатаў
альбо адзін дэпутат мог
На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, "паспалітае рушэнне" (пазней на чале абароны дзяржавы стаў каронны гетман), склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Ён ажыццяўляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам.
Улада караля была істотна абмежавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". Побач са свабодным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол "Пакта канвента" -- дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны 'Генрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г. д. Адначасова ён абавязваўся: склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём караля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай.
Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) ці "рокашы" - узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легальнай формай феадальнай анархіі.
Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ен склікаў для абрання новага караля тры сеймы:
1) канвакацыйны, на якім вызначаліся
час і месца выбараў караля,
мяркуемыя кандыдаты на
Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдычна як паны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацкае саслоўе (вышэйшыя духоўныя і свецкія феадалы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны), і ўсё кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба.
У склад пануючага класа ўваходзіла "белае" і "чорнае" духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. У выключных выпадках яно плаціла аднаразовы падатак, які зваўся "доброхотное даянне". Між тым духавенства само збірала дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэйшага кліра ўваходзілі ў склад сената. Што датычыцца шляхецкіх сеймікаў і пасольскай ізбы, у іх працы духоўныя асобы звычайна не ўдзельнічалі.
Такім чынам, Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўнай манархіяй, у якой улада размяркоўвалася паміж двухпалатным парламентам (магнатамі і шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі.
Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Гвалтоўны, абразлівы характар заключэння уніі заклаў у падмурак Рэчы Паспалітай недавер з боку Вялікага княства Літоўскага, які з цягам часу ўсё болып умацоўваўся. Таму спрыялі кіруючыя колы Польшчы, асабліва іх тактыка адносна Лівонскай вайны. Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт II Аўгуст абяцаў дапамогу ў вайне, але пасля уніі не спяшаўся выканаць абяцанне. Гэта, вядома, павінна было адмоўна адбіцца на грамадска-палітычнай думцы тым больш што яно было аслаблена гвалтоўнай анексіяй часткі сваёй тэрыторыі: Падляшша, Валыні, Падоліі, Кіеўшчыны.Яшчэ большы недавер да Полынчы выклікала пастанова кароннага сейма (1573) аб вядзенні Лівонскай вайны толькі на сродкі . Менавіта гэта і падштурхнула кіруючыя колы княства да выпрацоўкі тактыкі зрыву ажыццяўлення Люблінскай уніі. У першую чаргу магнаты княства дамагаліся ад кандыдатаў у каралі насуперак Люблінскай уніі асобнай прысягі і асобнага пацвярджэння правоў Вялікага княства Літоўскага, хаця адпаведны пункт люблінскага акта не быў скасаваны.
Важным крокам у напрамку федэрацыі стала адраджэнне заканадаўчага органа. На генеральных сейміках (яны, дарэчы сказаць, былі ва ўсіх правінцыях Польшчы) спачатку прымалася праграма, якую дэпутаты адпавінны былі прапанаваць кароннаму сейму для абмеркавання. Пазней на гэтых сейміках вырашаліся і пытанні дзяржаўнага значэння (устанаўленне пабораў на ваенныя патрэбы і г. д.). Асабліва значэнне сейма ўзрастала ў часы бескаралеўя, калі агульны сейм княства ператвараўся ў сапраўдны вышэйшы заканадаўчы орган.
Трэба мець на ўвазе і тое, што каронны сейм як агульнадзяржаўны заканадаўчы орган не спраўляўся са сваімі задачамі. І не толькі дзякуючы славутаму liberum veto, але больш за ўсё таму, што ўласна польская частка сейма не мела адпаведнай згуртаванасці (была расколата на мясцовыя групоўкі -- малапольскую, велікапольскую, мазавецкую) і не магла аказаць адпаведнага ўплыву на велікакняжацкіх паслоў. А з цягам часу каронны сейм ўсё больш ператвараўся ў орган, які не прымаў законы, а толькі іх абмяркоўваў, а калі і прымаліся пастановы, то дадаткова падкрэслівалася, што яны датычацца і Вялікага княства Літоўскага.
Неўзабаве юрыдычна было скасавана
і патрабаванне Люблінскай уніі збіраць
каронны сейм толькі ў Польшчы (у
Кароне, адгэтуль і назва -- "каронны"),
У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны
трэці сейм збіраць не ў Кароне,
"а ў Вялікім княстве
Затое ў Вялікім княстве Літоўскім захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання: канцлер і падканцлер, маршалкі -- вялікі і надворны, падскарбі вялікі, гетман вялікі і гетман польны, галоўны літоўскі трыбунал, скарбавы трыбунал (кантраляваў фінансавыя справы дзяржавы) і іншыя ўстановы.
Толькі ў 1791 г. была прынята адзіная канстытуцыя, але гісторыя ўжо не пакінула часу для яе ажыццяўлення.
Як адзначалася вышэй,
адным з патрабаванняў
Новы Статут 1588 г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі, але нават не ўспомніў аб яе існаванні. Ён складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. Нормы дзяржаўнага права былі выкладзены ў трэцім раздзеле, у якім абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная цэласнасць. Артыкул 4-ы гэтага раздзела абавязаў вялікага князя вярнуць у склад княства ўсе землі, якія раней былі ад яго адабраны.
Насуперак люблінскаму акту, які дазваляў палякам набываць маёнткі на тэрыторыі, Статут 1588 г. забараняў іншаземцам набываць у княстве землі і маёнткі, а таксама пасады. А палякі -- уладальнікі падараваных у княстве маёнткаў - павінны былі несці земскую службу, у адваротным выпадку яны трацілі правы на ўладанні. "Уряды" і землі па закону маглі раздавацца ў княстве толькі "Літве, Беларусі і Жэмайціі", толькі "родзічам" Вялікага княства Літоўскага.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 г. Але паколькі княства ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі, змены. Прымаліся новыя законы, якія пярэчылі нормам Статута. Так, па закону 1668 г. за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, а па закону 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сейма і суддзямі галоўнага трыбунала.
Нельга забываць таксама, што ў Рэчы Паспалітай, дзе панавала шляхецкая анархія, шматлікія законы заставаліся на паперы.
Жыгімонт III Ваза ў 1590 г. зрабіў
спробу правесці кадравую палітыку ў
духу Люблінскай уніі. На месца памёршага
кракаўскага каталіцкага
Нягледзячы на гэта і іншыя парушэнні законаў, Статут 1588 г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Полыпчай.
Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай . Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.
Маючы на мэце стварыць унітарную дзяржаву, Люблінская унія ўхваліла фарміраванне "аднаго збірання, еднасці, непадзельнага народа". Але ж Вялікае княства Літоўскае было, як вядома, поліэтнічнай дзяржавай, у якой жылі беларусы, рускія, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і інш. Таму фарміраванне "непадзельнага народа", на думку інкарпаратараў, павінна было ажыццяўляцца шляхам асіміляцыі ўсіх гэтых этнасаў уласна польскім насельніцтвам.
Гэта асіміляцыя патрабавала нечага такога, што яднала б усе гэтыя народы. У сярэднявеччы такім духоўным цэментам з'яўлялася рэлігія. Рэлігія -- гэта і светапогляд, і звычай, і нормы паводзін, і, урэшце, асновы духоўнай культуры. Але на шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і Вялікага княства Літоўскага мела розныя веравызнанні. У Полыпчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў болыпасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя (Беларусь і Украіна) і пратэстантызму (Літва). Па-другое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны. Каб лепш іх зразумець, нагадаем коратка гэтыя абставіны.
Праваслаўе, як вядома, прыйшло на Беларусь у канцы Х ст. і да 1385 г. мірна ўжывалася з язычніцтвам літоўцаў, хоць і было амаль дзяржаўнай рэлігі'яй. Але пасля Крэўскай уніі становішча змянілася. Ягайла, які дамовіўся з палякамі, хрысціў зычнікаў у Вільні, Троках, а таксама на Беларусі. Тут з'яўляюцца Гры каталіцкія парафіі (у Крэве каля Ашмян, у Абольцах каля Талачына і ў Гайне паблізу Лагойска). Напярэдадні Люблінскай уніі Віленскай епархіі, дзейнасць якой распаўсюджвалася і на Беларусь, належалі 285 вёсак і 16 мястэчак, з якіх 2/3 уладанняў знаходзіліся на Беларусі. Каталіцтва ахапіла паўночна-заходнюю і заходнюю часткі Беларусі па лініі Браслаў -Паставы - Вілейка - Мінск - Пінск. І хоць праваслаўная царква захавала свой уплыў на болыпую частку насельніцтва, пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. Паводле прывілея Ягайлы (1387), каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт ва ўсіх сваіх уладаннях, у фінансавых і судовых справах, вызвалялася ад дзяржаўных пабораў і павіннасцей.
Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў княстве маглі займаць толькі католікі. Былі, зразумела, і выключэнні, але яны вызывалі бурныя пратэсты каталіцкай шляхты. Напрыклад, абурэнне выклікала прызначэнне К.І.Астрожскага на пасаду трокскага ваяводы і найвышэйшага гетмана . Кароль павінен быў трымаць адказ. Высокае прызначэнне праваслаўнага князя ён абгрунтаваў яго заслугамі перад дзяржавай і абяцаў наперад вышэйшыя пасады даваць толькі католікам.
На пачатку XVI ст. каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Царква, як вядома, квапілася на верхавенства над свецкай уладай. А гаспадары дзяржаў імкнуліся ў сваю чаргу падпарадкаваць свецкай уладзе царкву. Менавіта на гэтай глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі і прарасла Рэфармацыя.
Рэфармацыя - грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. Рэфармацыя, як вядома, пачыналася ў Германіі з выступлення М.Лютэра (1517) і распаўсюджвалася па ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Ідэолагі Рэфармацыі (М.Лютэр, Ж.Кальвін, У.Цвінглі) вылучылі тэзісы, у якіх, па сутнасці, адмаўлялі неабходнасць каталіцкай царквы і святароў у "выратаванні веруючага" (тэзіс "аб апраўданні адной верай"), Адзінай крыніцай рэлігійнай ісціны яны абвясцілі Свяшчэннае Пісанне, адхіліўшы Свяшчэннае Паданне, манаства, цэлібат, культ Багародзіцы, святых, анёлаў, іконы і г. д. 3 сямі таінстваў пратэстанты пакінулі два - хрышчэнне і прычасце (лютэранства) ці тры - хрышчэнне, прычасце і царкоўны шлюб (англіканская царква). Патрабавалі таннай царквы, адмаўлялі ёй права на зямныя багацці і г. д.
У Рэфармацыі можна выдзеліць тры напрамкі: 1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;
2) бюргерска-буржуазны з
яго тэзісам "абсалютнага
3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.
Пад ідэйным сцягам Рэфармацьгі праходзіла Сялянская вайна 1524 -- 1526 гг. у Германіі, Нідэрландская (1566 - 1609) і Англійская (XVII ст.) буржуазныя рэвалюцыі.
У Вялікае княства Літоўскае ўпершыню пратэстанцкія ідэі былі прынесены ў 1521 г. італьянцам Францыскам Лісманіні (прыдворны прапаведнік Жыгімонта 1 Старога і любімец каралевы Боны). Лютэранства ў Вялікім княстве Літоўскім шырокага распаўсюджання не атрымала. Куды болып прыхільнікаў знайшоў у княстве кальвінізм, абаронцам якога стаў некаранаваны ўладар княства Мікалай Радзівіл Чорны. У 1561 г. ён пабудаваў у Вільні супраць касцёла Святога Яна цудоўны храм, запрасіў кальвінісцкіх прапаведнікаў з Прусіі, Бельгіі і Швейцарыі, распачаў асветніцкую і кнігавыдавецкую дзейнасць.
Сацыяльнай асновай
У 60-я гады XVI ст. на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся болыл радыкальны напрамак -- антытрынітарскі, ці, як яго называлі інакш, - арыянскі. Сваімі каранямі ён уваходзіў у IV ст. н. э. і атрымаў назву ад імя александрыйскага епіскала Арыя, які выступіў супраць боскай сутнасці Ісуса Хрыста і Святой Тройцы. У сярэднявеччы ідэі Арыя развівалі некаторыя схаласты, рускія ерэтыкі, анабаптысты. 3 наступленнем Рэфармацыі арыянства выбухнула з новай сілай. Ідэолагам антытрынітарызму ў XVI ст. стаў іспанскі вучоны Мігель Сервет. У 40-я гады XVI ст. большасць італьянскіх антытрынітарыяў уцякае ад інквізіцыі ў Швейцарыю, а затым у Польшчу і на Беларусь.
Беларускі антытрынітарызм меў два напрамкі: памяркоўны і радыкальны. Прадстаўнік першага напрамку Сымон Будны адлюстроўваў інтарэсы часткі гараджан і шляхты, выступаў супраць боскай прыроды Хрыста, за частковыя рэформы.
Радыкальны напрамак антытрынітарызму ўзначальвалі Пётр з Ганёндза, Марцін Чэхавіц,. Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны. Яны імкнуліся не да частковых рэформ, а да радыкальных сацыяльна-палітычных змяненняў: ліквідацыі паншчыны, прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў, выступалі супраць свецкай улады, войнаў, сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай няроўнасці, строілі утапічныя планы перабудовы грамадства. Радыкальнгія антытрынітарыі адмаўлялі антычную філасофію, схаластыку, былі стойкімі прыхільнікамі роўнасці, справядлівасці, братэрства, чалавекалюбства.
Антытрынітарыі Беларусі мелі шмат сваіх абшчын у Іўі, Лоску (ля Ашмян), Любчы, Навагрудку, Клецку і іншых гарадах, а таксама свае органы самакіравання. Утапічнасць іх наіўна-сацыяльных летуценняў, унутраная супярэчнасць, процідзеянне феадалаў, каталіцкая рэакцыя прывялі да заняпаду антытрынітарызму, а ў сярэдзіне XVII ст. пад уціскам феадальна-каталіцкай рэакцыі паслядоўнікі антытрынітарызму - сацыніяне - былі выгнаны за межы Рэчы Паспалітай, у тым ліку і з Беларусі. Што датычыць кальвіністаў, яны ўтварылі тэрытарыяльную арганізацыю кальвінісцкай царквы на Беларусі і ў Літве з цэнтрам у Вільні.
Калі ў 1579 г. Стэфан Баторый быў вымушаны распачаць ваенныя дзеянні, езуіты прынялі дзейсны ўдзел у паходзе. Яны мужна пераносілі цяжар паходу, клапатліва даглядалі параненых, гаілі раны і душы скалечаных, выконвалі рэлігійныя абрады. Адданая служба на карысць каталіцызму, дзяржаве і Кароне зрабіла Баторыя шчырым прыхільнікам езуітаў. "Калі б я не быў каралём, - любіў ён паўтараць, - быў бы езуітам".
У час асады Полацка С.Баторый паабяцаў пасля перамогі адчыніць у горадзе езуіцкі калегіум. Сваё абяцанне ён выканаў па-каралеўску. Дзеля матэрыяльнага забеспячэння навучальнай установы езуітам у Полацку перадалі восем цэркваў і сем манастыроў разам з іхнімі маёнткамі. Праваслаўным быў пакінуты адзін кафедральны сабор. У каралеўскай грамаце ўказвалася мэта: "Каб езуіты ўтрымлівалі калегіум для выхавання ў каталіцкай веры юнацтва, распаўсюджвалі каталіцкую веру сярод схізматыка, уладкоўвалі лацінскія, г. зн. рымска-каталіцкія, прыходы на Беларусі і такім чынам вынішчалі праваслаўе тут".
Наступны кароль, Жыгімонт III Ваза (1587 - 1632), як вядома, з'яўляўся выхаванцам езуітаў. Да сэрцаў астатніх каралёў Рэчы Паспалітай таксама былі знойдзены шляхі і сцяжынкі. На працягу існавання Рэчы Паспалітай каралеўская асоба заўжды была ў цэнтры ўвагі езуітаў.
Рознымі шляхамі езуіты ішлі да магнатаў і таксама мелі поспех. Дастаткова адзначыць, што адным з першых у каталіцызм абярнуліся нашчадкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Менавіта адзін з іх, Сіротка Радзівіл, усё сваё жыццё прысвяціў пошуку Бібліі, выдадзенай бацькам, каб знішчыць. Змарнаваў капітал у 5000 чырвонцаў, адшукаў амаль усе экзэмпляры і спаліў. А за Радзівіламі пацягнуліся іншыя магнаты, сярэдняя і дробная шляхта. "Блудныя сыны" каталіцызму пакрыху вярталіся ў лона касцёла.
Важным напрамкам у рабоце езуітаў было ўздзеянне на народныя масы. Тут меліся свае асаблівасці. Тыя, каго прымусілі стаць пратэстантамі, з радасцю вярталіся ў касцёл. Але ж меліся і свядомыя кальвіністы і антытрынітарыі. 3 імі было цяжэй. Сярод апошніх езуіты разгарнулі працу на глебе рэлігійнага культу і дабрачыннасці. Побач з калегіумамі езуіты адчынялі аптэкі, шпіталі, прытулкі для бяздомных, дапамагалі ў часы народных бедстваў.
Сярэдневяковы жыхар не ўяўляў сабе жыцця без рэлігійнага культу: з Богам нараджаўся ды Богу і аддаваў душу. Езуітам увайсці ў давер да працоўнага чалавека "паспрыяла" маравая язва ў Вільні ў 1573 г. Пад страхам смерці горад пакінулі і багацеі і святары. Езуіты ж (акрамя пяці найбольш падрыхтаваных і здольных, якія былі адпраўлены ў бяспечнае месца) засталіся з народам. Яны дапамагалі чым маглі: хлебам і соллю, даглядалі хворых (часам самі ля іх паміралі), прымалі споведзь, хавалі нябожчыкаў. Людзі пацягнуліся ў езуіцкі касцёл Святога Яна, і нішто не магло іх утрымаць: ні просьбы, ні пагрозы. Такім шляхам ішлі езуіты да сэрцаў простых людзей.
Асаблівую ўвагу яны надавалі моладзі. Прапаганда сярод яе звычайна праводзілася праз навучальныя ўстановы. Побач з Полацкім калегіумам (1580) езуіцкія калегіумы адчыняюцца ў Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Гродне, Віцебску, Навагрудку, Мінску, Слуцку, Жодзішках. У 1618/19 навучальным годзе ў езуіцкіх навучальных установах Вялікага княства Літоўскага вучылася 3165 вучняў і студэнтаў. К 1773 г. у Нясвіжскім калегіуме было каля 300 дзяцей, а ў Полацкім больш за 250. Менавіта высокакваліфікаваная адукацыйна-выхаваўчая праца была палітыкай, звернутай у будучыню. Хутка выхаванцы езуітаў пачалі запаўняць адміністрацыйны апарат аказваць свой уплыў на вырашэнне ўсіх дзяржаўных і грамадскіх спраў. А паколькі езуіты выхоўвалі моладзь у духу рэлігійнага фанатызму і нецярпімасці, то і ўплыў быў адпаведны.
Аднак, нягледзячы на такую рознабаковую працу, трэба зазначыць: езуіты не здолелі цалкам перамагчы пратэстантызм. Гэта барацьба ішла на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай.
Другім ворагам католікі і езуіты лічылі праваслаўных жыхароў . Што сабой уяўляла праваслаўная царква таго часу?
Да сярэдзіны XVI ст. польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву, прысвоіўшы некаторыя правы ў кіраванні царкоўнай арганізацыяй.
Па-першае, каралі пачалі не толькі зацвярджаць выбраных на саборы епіскапаў і ігуменаў, але і прызначаць іх без ведама царкоўнай улады. Гэта наносіла ўдар па ўнутранаму ладу праваслаўнай арганізацыі (саборнасці) і па аўтарытэту праваслаўных святароў. Галоўнымі крытэрыямі прыдатнасці на епіскапскую кафедру ці пасаду настаяцеля манастыра сталі не высокія духоўныя і чалавечыя якасці (шчырасць веры, унутраная чысціня, хрысціянская маральнасць, глыбокія веды веравызнання), а паслугі Кароне ці каралю. Былі выпадкі, калі праваслаўныя манастыры ўзначальвалі не манахі, а свецкія людзі, нават католікі.
Па-другое, каралі прысвоілі
сабе права перадаваць цэрквы і манастыры
ў апеку грамадзянскім асобам.
Каралеўскі прывілей звычайна дазваляў
апекунам браць "все пожитки церковные
себе и уживать их до живота своего".
У выніку гэтага праваслаўныя цэрквы
і манастыры невыпадкова
Па-трэцяе, кароль прысвоіў права найвышэйшага суда над праваслаўнымі святарамі і тым самым замацаваў шлях для злоўжыванняў.
Усё гэта падрывала царкоўную арганізацыю знутры, і яна хутка апынулася на краі бездані: царкоўныя законы парушаліся вышэйшымі святарамі, веруючыя пераходзілі ў каталіцызм, пратэстантызм. Тым не менш, нягледзячы на неспрыяльныя гістарычныя ўмовы, праваслаўе цвёрда трымалася ў народных нетрах з яго шматвекавой культурай, традыцыямі, мовай, звычаямі.
Палітыка акаталічвання краю адпавядала і задумам папы рымскага, які марыў падпарадкаваць сабе не толькі Беларусь і Украіну, але і Маскву. Праўда, папскі легат езуіт Антоніо Пасевіна, які меў даручэнне схіліць да каталіцызму Івана Грознага, прапанаваў абмежавацца Вялікім княствам Літоўскім, сканцэнтраваўшы тут усе свае сілы. Пры гэтым ён раіў да мэты ісці не напрамкі, а кружным шляхам, праз царкоўную унію. Спачатку, на яго думку, трэба было схіліць на свой бок праваслаўных епіскапаў праз царкоўную унію, не кранаючы пытанняў дагматыкі і культу. А потым крок за крокам прасоўваць каталіцкую дагматыку і культ ужо праз уніяцкую царкву. Гэты план, разлічаны на шмат гадоў, меў на ўвазе той факт, што працоўныя масы моцна трымаюцца веры дзядоў і спачатку трэба ў нетрах уніі ўзгадаваць і выхаваць пакаленне, больш цярпімае да каталіцкай веры, а потым яго патроху і непрыкметна акаталічыць. У процілеглым выпадку, папярэджваў А. Пасевіна, магчыма паўстанне праваслаўных супраць улады касцёла.

- Граматична форма ділових документів
- Граматичні особливості перекладу англійських англомовних текстів
- Граматичні особливості перекладу термінів аграрної тематики з англійської мови українською
- Граматичні прийоми та трансформації в художньому літературному творі
- Граматичні трансформації при перекладі ділових угод
- Граматичні трансформації при перекладі інформаційних газетних заголовків
- Грамматическая категория в английском языке
- Гражданство РФ. Основные его характеристики
- Гражданство РФ понятие и принципы
- Гражданство РФ: понятие и принципы
- Гражданство РФ: способы приобретения и прекращения
- Гражданство Украины
- Гра з читачем у романі Умберто Еко імя троянди
- Грамадзянскае права