Вобраз маці ў паэзіі Р. Барадуліна
УВОДЗІНЫ
Культуралагічнае і тэрытарыяльнае становішча Беларусі на мяжы традыцый заходняга, асновай якога з’яўляецца Бацька, і ўсходняга, асновай якога з’яўляецца Маці, светабачанняў абумовіла і ўзнікненне пэўнага рэгіянальнага славянскага (магчыма, і нацыянальнага) жаночага архетыпа, 3 адным са сродкаў выяўлення якога і з’яўляецца літаратура. Фактараў, якія сфарміравалі архетып, некалькі. Гэта элементы язычніцка-хрысціянскага (часткова ісламскага і іудаісцкага) светабачанняў і, як вынік, матывы уседаравання, непраціўлення злу насіллем, якія выражаюцца ў наданні архетыпу жанчыны-маці характарыстык высокай духоўнасці, вернасці блізкім і свайму роду (народу).
Шматгранныя праявы архетыпу жанчыны-маці знайшлі сваё адлюстраванне не толькі ў масавай свядомасці, але і ў мастацкай літаратуры. Вобраз жанчыны ўвабраў у сябе і рысы самога архетыпу як абагульненага аб’екта мастацкага пазнання свету, і суб’ектыўныя, адметныя характарыстыкі, нададзеныя яму як аўтарам так і рэцыпіентам – носьбітам сваёй уласнай індывідуальнасці. Жанчына-маці ўспрымаецца як выразніца нацыянальнай адметнасці (бо, паводле сведчання этнографаў, нацыянальнае выяўляецца менавіта ў «жаночай справе» – прыгатаванні страў і выхаванні дзяцей), як увасабленне паняцця роднага кута, як вобраз, што асацыіруецца з роднай мовай, «матчынай мовай», як Прырода-матухна, якая дала жыццё зямлі і чалавеку на ёй.
Рыгор Барадулін –
адзін з тых таленавітых
Пераемнасць традыцыйнага і наватарскага сутнасна раствараецца ў паэзіі Барадуліна. Барадулінскае наватарства – з вышыні набытага вопыту, ва ўменні заставацца самім сабою, прычым не ў самапаўтарэнні, а ў адкрыцці новага сябе. Вобразу маці ў сваёй лірыцы паэт удзялаў асобую ўвагу.
Аб’ектам даследавання з’яўляюцца творы Р. Барадуліна.
Прадмет даследавання – вобраз маці ў паэзіі Р. Барадуліна.
Мэта даследванная – прааналізаваць вобраз маці ў паэтычных творах Р. Барадуліна. Дасягненне пастаўленай мэты патрабуе вырашэння наступных задач:
- пазнаёміцца з літаратурай па дадзенай тэме;
- вызначыць праблематыку твораў пра маці ў беларускай літаратуры;
- выявіць у паэзіі Р. Барадуліна тыя лірычныя творы, у якіх раскрываецца вобраз маці;
- апісаць, ахарактарызаваць розныя спосабы ўвасаблення вобраза маці ў творчасці Р. Барадуліна;
- вызначыць асноўныя характарыстыкі вобраза маці ў паэзіі Р. Барадуліна.
Практычнае значэнне даследавання. Матэрыялы і вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы заняткаў і спецкурсаў па беларускай літаратуры, на школьных факультатывах, а таксама пры напісанні рэфератаў.
Метад даследвання – гісторыка-літаратурны. Раскрыццё падобнай тэмы абумоўлена асаблівасцямі гістарычнага падыходу, які патрабуе разгляду літаратурнай з’явы ў кантэксце агульнага ходу літаратурнага працэса.
Сруктура работы. Даследаванне ўключае ў сябе ўводзіны, дзве главы, заключэнне і спіс выкарыстанай літаратуры.
ГЛАВА 1. ВОБРАЗ МАЦІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Пры выбары жанру, тэматыкі, вобразаў будучага твора пісьменнік звычайна кіруецца сваімі поглядамі, інтарэсамі, сваім густам. Але ёсць вобраз, які жыве ў творчасці кожнага вядомага пісьменніка. Гэты вобраз нельга абмінуць, бо ён увасабляе самага дарагога чалавека ў жыцці – Маці.
Вобраз маці, клапатлівай, пяшчотнай, бескарыслівай і самаахвярнай, авеяны самай высокай паэзіяй. Пісьменнікі зноў і зноў звяртаюцца да гэтага вобраза, бо ён невычарпальны, як і мацярынская любоў.
Вобраз маці традыцыйны ў беларускай літаратуры. Ён падаецца паэтамі ў ланцугу пакаленняў. Гэты вобраз мае вытокі ў міфалогіі і фальклоры, дзе маці – сімвал жыцця, сімвал вечнасці. Апаэтызаваны вобраз коласаўскай маці з «Новай зямлі», рамантызаваны – у Янкі Купалы, трагічна-ўзнёслы ў паэме «Голас сэрца» Петруся Броўкі. Часта звярталіся да паэтызацыі вобраза маці Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч, Яўгенія Янішчыц, Максім Танк, Янка Сіпакоў. У іх маці выступае як ахоўніца чыстага дзіцячага свету, разважлівая дарадчыца і клапатлівая гаспадыня, як эпіцэнтр хатняга цяпла і ўтульнасці. Заўважым, што ў асацыятыўнай блізкасці да гэтага персанажа часта знаходзяцца іншыя глыбока напоўненыя вобразы, якія адцяняюць, высвечваюць высокі ўнутраны сэнс мацярынства. Гэта, напрыклад, вобраз хлеба як увасаблення дабрабыту ў вершы А. Вярцінскага “Маці пячэ хлеб”, блінцоў – старажытнага сімвала сонца – у раздзеле “Раніца ў нядзельку” з “Новай зямлі” Я. Коласа, каравая – сімвала плоднасці, дзяжы – месцішча хатняга духу, жніва і г.д.
Глыбокім унутраным антаганізмам напоўнены творы аб вайне, дзе асабліва рэльефна выступае апазіцыя мацярынства як увасаблення той чалавечнай сілы, што здольна даць жыццё, і вайны як нялюдскай сілы, што знішчае, нявечыць яго. Так, сапраўдным трагічным пафасам напоўнены вобраз маці-паланянкі ў паэме-рэквіеме “Голас сэрца” П. Броўкі. Невырашальны ўнутраны канфлікт адбываецца ў душы галоўнай гераіні апавядання В. Быкава “Сваякі”, т.зв. “мацярынскае мысленне” якой не здольна прадбачыць і ўявіць магчымасці жорсткага і бессэнсоўнага забойства яе дзіцяці.
Дзесяткі лёсаў
жанчын, кінутых ў пекла вайны,
сабрала ў кнізе “У вайны не
жаночае аблічча” С. Алексіевіч. Са старонак гэтай
кнігі паўстаюць лёсы жанчын-франтавічак,
падпольшчыц і партызанак. Медыкі, сувязісткі,
сапёры, лётчыцы, стралкі, шафёры, яны прайшлі
праз усевыпрабаванні жорсткага часу.
“Не жаночая гэта доля – забіваць”, –
згадзімся мы з гераіняй гэтай кнігі. Але
вайна, у якой зусім не жаночы твар, прымусіла
ўзяцца за зброю і жанчыну, якой прыродай
прызначана дарыць жыццё.
Маці заўсёды жадае шчасця свайму дзіцяці,
але, на жаль, бывае, што знайдзецца такі
сын або дачка, якія адракуцца ад сваёй
маці, ад той, якая падарыла ім жыцце. У
аповесці С. Грахоўскага “А маці не спіць”
галоўны герой Павел Кастрыцкі адмовіўся
ад сваёй маці, пакінуўшы яе без кута і
грошай. Гераіня бачыць сваю віну ў тым,
што сын стаў эгаістам, стаў яе цурацца,
але яна ўсё роўна любіць яго.
Самай высокай ступенню чалавечых пакут і самай страшнай караю, паводле нашай літаратуры, аказваецца асэнсаванае адмаўленне ад маці (апавяданне “На Каляды к сыну” З. Бядулі, верш “Зайграй, зайграй, хлопча малы...” П. Багрыма), або ад свайго дзіцяці (раман “Чужая бацькаўшчына” В. Адамчыка), смерць ці падмена дзіцяці (раман “Подых навальніцы” І. Мележа, аповесць “Дзве душы” М. Гарэцкага).
У творах, дзе галоўны герой страчвае маці, дзе ён сірата ці падчарка або няродны сын, адлюстроўваецца духоўная дысгармонія і глыбокі трагізм. Такім чынам, адбываецца ўскоснае сцвярджэнне агульнавядомай ісціны аб значнасці ролі маці ў росце і сталенні чалавека.
Шэсцем да несмяротнасці з'яўляецца пакутніцкі шлях на Галгофу брылёўскай гераіні з апавядання «Маці». Трымаючы «свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі» мазалямі да мазалёў, маці моліцца i за чужых дзяцей, з якімі зрадніла яе доля, i за сваіх. Подзвіг маці стане i дакорам, i напамінам усім дужым пра тое, што ёсць праведнікі, якія ўзыходзяць на Галгофу, каб уратаваць свет. Пісьменнік верыць, што подзвіг маці «ўспамінаць будуць нават дужыя людзі, выганяючы з душы апошні страх» перад бітвай ca злом.
Філасофскай назвай аднаго з апошніх сваіх зборнікаў «Евангелле ад Мамы» Р. Барадулін сцвярджае ісціну, што загады Божыя пішуцца ў сэрцы кожнага з самых першых хвілін жыцця. I пішуцца Мамай [7, c. 8]. У беларускай літаратуры шмат вобразаў маці-евангелістак, якія змаглі напоўніць святлом душы сваіх дзяцей, напісаць для ix Евангелле. 1 гэта i гераіні твораў A. Вярцінскага («Заазер'е», «Маці пячэ хлеб»), i Куліна з аднайменнай паэмы Р. Барадуліна, i маці з паэмы П. Броўкі «Голас сэрца».
Асаблівай эстэтычнай сілай уздзеяння валодае вобраз Ганны з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». У гэтым вобразе ўвасоблены пісьменніцкі ідэал жанчыны, жонкі i маці, нястомнай працаўніцы i ахоўніцы сямейнага ачага. Не можа не здзіўляць тактоўнасць гэтай простай сялянскай жанчыны, тонкасць яе натуры i багацце душы. Ад яе залежыць духоўнасць усёй сям'і: цеплыня, шчырасць i лад – усё ад яе i праз яе. Яна – носьбіт народнай мудрасці i маралі, яна – носьбіт вечнасці: традыцый, звычаяў. Яе любяць i шануюць усе ў сям'і, а першы прыклад павагі i пашаны да яе дае дзецям Міхал. Адносіны да маці, любоў i пашана да яе – выключная мерка духоўнасці кожнага чалавека. Становішча жанчыны-маці – люстэрка грамадства. Адносінамі да маці вывяраюць сваіх герояў многія пісьменнікі. На вялікі жаль, многія героі не вытрымліваюць гэтага выпрабавання. Не любоў, удзячнасць i пяшчоту, a эгаізм, чэрствасць i чорную няўдзячнасць у адносінах да самага роднага чалавека выпраменьваюць ix душы. Не роднымі дзецьмі, нават не пасынкам, a нелюдзямі i пачварамі паўстаюць яны перад чытачом. У 3. Прыгодзіча ёсць аповесць з сімвалічнай назвай «Ноч перад нядзеляю». Даследуючы лёс самаахвярнай маці, якой дзеці адплацілі чорнай няўдзячнасцю, пісьменнік б'е трывогу, папярэджвае пра дэградацыю грамадства.
I З. Прыгодзіч, i В. Карамазаў, i A. Дудараў, i многія іншыя пісьменнікі сучаснасці папярэджваюць усіх нас, што мы ўжо на парозе, пераступаць які нельга, што ўжо не толькі вечар, а ноч, за якой можа не наступіць раніца. Сімвалічным з'яўляецца вяртанне Сцяпана да сваёй маці пасля дзяльбы кабанчыка (апавяданне В. Карамазава «Дзяльба кабанчыка»). Вяртанне да маці – одум, абуджанае сумленне, выратаванне сваёй душы. Вяртанне да маці – вяртанне да духоўнасці, якую занядбалі, якую ў мітусні i тлуме адкінулі як непатрэбшчыну. Такім чынам, з вышэй адзначанага бачым, што адной з іпастасяў жаночага вобраза з’яўляецца вобраз маці як роднага чалавека, як жыватворчай стрыжнявой духоўнай апоры і ў паўсядзённым жыцці, і ў жыцці літаратурнага персанажа.
Сіла творчага патэнцыялу мацярынскага пачатку часта свядома падкрэсліваецца пісьменнікамі. Напрыклад, у паэме “Варшаўскі шлях” А. Куляшоў пачаткі творчай здольнасці А. Твардоўскага бачыць у “душы жняі”, якою надзяліла яго маці-сялянка. Менавіта з вобразам маці звязваецца пазнанне асноў жыцця, унутранага ладу чалавечай душы, высокіх каштоўнасцей, адна з якіх бачыцца неад’емнай часткай мацярынскай існасці – гэта родная мова.
Звернемся да аднаго з персанажаў п’есы Я. Купалы “Тутэйшыя” Мікіты Зносака. Яго здрада матчынай мове вядзе да здрады свайму народу і, у рэшце рэшт, самому сабе. Менавіта Гануля, маці Мікіты, з’яўляецца ў творы правадніком ідэі “тутэйшасці”, яна з апошніх сіл змагаецца за душу свайго сына, з яе вуснаў гучыць у творы беларускае слова. Верным сродкам, які здольны вярнуць чалавеку яго ўласнае “я” (і чалавечае, і нацыянальнае), бачыцца матчына слова і ў лірыцы. Мова маці, як і яна сама, увасабляе высокапаэтычную повязь з роднай зямлёй, гэта “любай Маці-Радзімы вячыстае слова” (Н. Гілевіч) [14, с. 110], невычэрпная крыніца любові і беларускасці, якая струменіць калыханкамі, жніўнымі песнямі, без якіх “свет шырокі зрабіўся б цесен” (М. Лужанін) [14, с. 48]. Матчына слова – і першая школа жыцця, і “народа душа і народа хвала” (А. Бачыла) [14, с. 89]. Яна ж звязвае ў адно вобразы маці і Беларусі ў А. Русецкага (“...з ёю стаў бязмежна дарагім нам абшар бязмежнае Радзімы...”) [14, с. 66]. Уяўленне аб нацыянальнай мове як калысцы жыцця ў С. Дзяргая і А. Вечара непасрэдна асацыіруецца з вобразам маці, чыя песня і мудрая казка ад дзіцячага веку былі побач з кожным. Ролі маці і мовы часта семантычна збліжаны: і тая, і тая выхоўваюць новага чалавека, дапамагаюць усвядоміць сябе як асобу, з’яўляюцца школай пазнання свету, яны – амаль раўназначныя імёны духоўнай еднасці людской долі і лёсу роднага краю.
І мама, і родная мова звязваюць чалавека з той зямлёй, якую ён называе Радзімай (“...І тым заўсёды ганаруся, / што ў шчаслівейшую пару / я нарадзіўся ў Беларусі / і так, як маці, гавару...” С. Грахоўскі) [14, с. 75]. Нездарма параўнанне Радзімы і маці знайшло свой адбітак у многіх літаратурных творах. М. Багдановіч называе Беларусь Маці-краінай (верш “Пагоня”), адчувае сябе сынам роднай зямлі лірычны герой А. Гаруна (зб. “Матчын дар”), вобраз маці-сялянкі пашыраецца ў значэнні да вобраза ўсёй Радзімы ў апавяданні Я. Брыля “Маці”. Сімвалічны купалаўскі вобраз забытай і сынам, і бацькам маці з драматычнай паэмы Я.Купалы “Сон на кургане”, трагічны лёс якой асацыіруецца з цяжкімі выпрабаваннямі Беларусі. Гэтую парадыгму працягвае У. Караткевіч у рамане “Каласы пад сярпом тваім”. Думаецца, у назве ўлоўлены сэнс мацярынскай ахвяры Беларусі (“зжатымі каласамі” – сваімі сынамі) у час паўстання 1863–1864 гг. дзеля новых, ненароджаных яшчэ пакаленняў (“новай руні”, што вырасце з сабранага зерня), які выяўлены ў кнізе.
Можна адзначыць, што ў беларускай літаратурнай традыцыі назіраецца выразная тэндэнцыя да правядзення змястоўных паралеляў паміж вобразамі маці і Радзімы. Гэта праяўляецца ў праекцыі ўласна мацярынскіх якасцей, такіх, як ахвярнасць, адданасць, занепакоенасць лёсамі сваіх дзяцей (як, напрыклад, у рамане Н. Гілевіча “Родныя дзеці”), уменне сілаю сваёй духоўнай творчасці знітаваць зямлю і тых, хто народжаны ёю, звонкімі струнамі роднай мовы, – на больш шырокі вобраз Радзімы.
Такім чынам, вобраз маці з’яўляецца скразным для ўсёй беларускай літаратуры. Кожны пісьменнік і паэт па-свойму апісвае і ўвасабляе гэты вобраз.
ГЛАВА 2. ВОБРАЗ МАЦІ Ў ПАЭЗІІ РЫГОРА БАРАДУЛІНА
У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і праблемы, якія сталі хваляваць яго толькі апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю яго творчасць. Радзіма, мова, маці – ад "Маладзіка над стэпам", першага яго зборніка, да "Евангелля ад мамы", апошняга па часе напісання, – абавязкова прысутнічаюць у творчай памяці паэта. Як непадзельнае трыадзінства ўяўляе гэтыя самыя дарагія для яго паняцці Рыгор Барадулін.
Яго першы зборнік "Маладзік над стэпам" выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Яшчэ ў першых вершах гэтага зборніка аўтар паказаў уменне адкрыць эстэтычную каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці, розныя грані біяграфіі свайго лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці ў мастацкай сістэме Барадуліна зведзены да мінімуму. Паэтычны вобраз Р. Барадуліна – амаль адзіная форма існавання думкі і перажывання.
У творчасці Р. Барадуліна, на нашу думку, вобраз маці паўстае ў трох іпастасях: маці як рэальная асоба, маці і Радзіма, Багародзіца. Разгледзім кожны з гэтых вобразаў больш падрабязна.
Тэма Беларусі для Р. Барадуліна балючая. Само паняцце «Беларусь» паэт успрымае як плоць, як сімвал мінулага і сучаснага, як заўсёднае і неад’емнае. Барадулін не проста апявае родную зямлю, паэт асэнсоўвае спадчынна-крэўныя вытокі бацькоўскай зямлі, якую ён «на смак і навобмацак» ведае.
Натуральна, у Барадуліна адчувальна моцны матыў вяртання да матчынай хаты, матчынага парогу. Відавочна, задушэўная і пяшчотная аркестроўка тэмы радзімы праходзіць праз «мацярынства мацярык нязнаны», калі ўсплывае ўспамін, як маці засцілае абрус: «Нетаропка рагі распраўляе – па парадку усе чатыры, потым махры разблытвае, і яны, ільняныя, мяккія, чапляюцца зашурпатыя пальцы...».
Вёска для Барадуліна – «акадэмія жыцця і паэзіі».Талент паэта – ад маці і ад Бога. «Трэба дома бываць часцей» – узноўленая барадулінская ісціна. Абнаўленне традыцый малой радзімы ідзе ў барадулінскай паэзіі ў плане эстэтычнага ўзбагачэння. Гэта не проста гутарка пра родны куток, гэта не настальгічны плач аб «пачатку ўсіх пачаткаў», гэта – пачуццё глыбокай адказнасці перад домам. «Каб не страціць святое штосьці». Вось гэтае «святое» і стала найістотнейшым акцэнтам у барадулінскай паэзіі: прычасце пахам падвялага аеру на памытай падлозе, глытком вады з вясковага калодзежа, «сонным сенам», настылай ад марозу клямкай... Ці ж не матчын (а значыць – спрадвечны, святы) запавет «трэба дома бываць часцей»? Менавіта таму ў сваіх творах паэт зноў і зноў вяртаецца да матчынай хаты, на матчын парог – той «назіральны пункт» (як трапна заўважыў крытык Р.Бярозкін), з якога і «прасвечваецца» барадулінская паэзія праз стынь столькіх дзесяцігоддзяў.
Вобраз маці ўбірае ў сябе вобраз Радзімы-Беларусі і вобраз малой радзімы – Ушаччыны. Яны знітаваны:
Мамы
не стала – не стала радзімы,
Дзе нарадзіўся старэць,
I падалася душа ў пілігрымы
3 мараю маму сустрэць.
Гарманічнае сугалоссе лёсу Маці-радзімы, матчынай мовы і будучыні наступнікаў гучыць як набат: творцы адухоўлена моляцца перад святым воблікам Беларусі. Так, у барадулінскай «Малітве наступнасці» вобраз Беларусі вырастае да вобразу жанчыны-гаротніцы, удавы, маці-пакутніцы: «Божа, пашлі Беларусі // Ласку з Тваімі вачамі. // Сэрцы суцеш у скрусе, // Злітуйся над крывічам.».
Найбольш яскрава вобразы маці і Радзімы пераплятаюцца ў паэме “Голас сэрца”. У цэнтры твора – вобраз маці. Маці. Яе ўжо болей няма ў паэта. Але цяжка згадзіцца з гэтай думкай сыну. Успаміны аб маці ў паэта самыя дарагія, самыя мілыя. Ва ўспамінах адчуваецца цеплыня яднання з дарагім чалавекам. Кожны радок, у якім расказвае сын пра сваю маці, – гэта ўспаміны, сагрэтыя жывою цеплынёю уражлівага сэрца. Пра маці ен гаварыць з глыбокім і роўным пачуццем любові, з пяшчотнасцю і замілаваннем. Яна паўстае перад намі пакутніцай, адной з ахвяр Асвенцыма. Паэту лёгка ўявіць вобраз самага дарагога чалавека – у памяці кожная маршчынка твару, кожны яе жэст. Але цяжка ўявіць усе тое, што асабіста перажывае яна ў фашысцкім пекле. Стыне і дыхае халодным цаментам дол, па якім маці ступала басымі нагамі. Як сведкі жахлівых учынкаў ляжаць наручнікі, якія былі на яе руках. Далей аўтар паказвае маці са сваімі турботамі і радасцямі. Ён размаўляе з ёй, як з жывой. Далей аўтар паказвае тое, што яна перажывала, расказваючы на руінах старай хаты. Як сведка ўсяго, што перажывала маці, расказвае бэзавы куст, што яна пасадзіла. Яна была адна ў хаце, але не адзінокая. Для яе роднымі сынамі сталі партызаны. Мы бачым, што аўтар паўстае перад намі то засмучаным сынам, які схіляе жалобна галаву перад памяццю маці, носіць у сэрцы яе вобраз; то ён паўстае грозным абвінаваўцам фашызму, заклікае сачыць за тым, каб зноў не пачалася вайна.
У паэме "Голас сэрца" гучыць заклік, у якім асабліва падкрэсліваецца жаданне жыць у міры, радавацца жыццю. Словы ад маці-нябожчыцы паэт звяртае да ўсіх новых маці, вобраз якіх вырастае ў сімвал Радзімы:
Сення імкнемся насустрач мы зорам,
Сення не стрэльбамі ў свеце гаворым.
З сэрцамі сэрцы ўзнімаюць размовы.
Сення магутныя нашыя словы
Скрозь над зямлёю праменнямі свецяць:
Мір ва ўсім свеце! Мір ва ўсім свеце!
Памяць пра маці і памяць вайны – гэтыя два тэматычныя палотны набываюць у барадулінскай паэзіі моцна акрэслены асабісты характар. Памяць убачанага і перажытага даўжынёю ў жыццё. Жахі блакады і пасля вайны (абпаленае дзяцінства і горкі лёс маці-ўдавы) выкрасалі і выкрасаюць у паэта зарывы ўспамінаў. Ён ідзе праз дзяцінства з«нямецкаю трафейнаю трубой», ідзе праз «палату мінёраў», ідзе праз «Блакаду цярпення», «Блакаду маўчання», «Блакаду сэрца». З багацця асабістых уражанняў ствараецца аб’ектыўная карціна вайны, памяць якой убірае самае страшнае і мацнейшая за час. Таму зварот да вайны ў барадулінскай паэзіі – гэта не даніна часу, а менавіта ўнутраная неабходнасць, заснаваная на фактах уласнай біяграфіі. А найбольш адметнае, што пакінула след у яго душы, – блакада ў партызанскай зоне, дзе бацька загінуў у перадапошняй бойцы з карнікамі, дзе фашысты спалілі пры адступленні хату і маці-пакутніца будавала новую.
Па кругах памяці вядзе сваіх чытачоў Барадулін, чыё маленства прабегла па чорных папялішчах, па галавешках і прыску роднай Ушаччыны. Яго ваенная паэзія заўсёды суровая і хвалюючая, у ёй «закадзіраваны» лёс усяго пакалення. «Блакада» – балючае слова для Барадуліна, пра яе – ненавісную – напісана барадулінская паэма «Блакада» (1969). Унутраны драматызм узмацняецца глыбокім роздумам над лёсам тых, каму ўдалося вырвацца з азёрна-ляснога кроўю палітага Паліка. У згаданай ужо «паэме лёсу» (Л.Тарасюк) сустрэнем і непрыдуманую замову старой, і да слёз шчымлівыя пошукі бацькі, і аповед пра абяздоленых удоў, якія«За трох касілі, // За двух аралі».
Істотным выглядае той факт, што повязь з жыватворнымі зямнымі вытокамі мацуецца ў Барадуліна-паэта праз глыбока прачутую жыццядайную мацярынскую сілу,праз неабходнасць берагчы «біблію слова матулінага», «Каб не сурочылі!». З сівых часін маці была ашчаджальніцай агню, які абаграваў і карміў праз вякі. Паэт нездарма называе сваю маці «вогнепаклонніцай». Вобраз маці мае свае вытокі ў міфалогіі і фальклоры, дзе маці – сімвал жыцця і вечнасці.
Барадулін падкрэслівае: «Маці адна, маці незаменная... Маці адна, як і Радзіма».
Менавіта з матчыным дыханнем, словам, спевам і плачам, урэшце, самім ладам жыцця (барадулінская максіма матчынай хаты) перадаліся Барадуліну-паэту зайздроснае адчуванне прыроднай раскаванасці народнага самабытнага слова, прачулы лірызм (жаночы пачатак фалькларыстычнага аспекту) яго паэзіі. Матчына мова, што ступала за паэтам «Ад калыханкі // Да галашэння...» – эстэтычная жыццядайная крыніца барадулінскага слова. Ва ўзнёсла-матчыным «Мой сынок, каласок, васілёк, // Баравое зеллейка, // Мой каласутанька...» столькі было багавейнага напрарочана, столькі «было зямлі і неба, // Лесу і мурагу», што сыноўняе сэрца «біблію слова матулінага» (іменна свяшчэнна-непераўзыдзенае біблейскае) беражэ да скону, бо яно – слова – хлеб для душы яго.
Нам застаецца ад матуль
І шчырасць іхняя,
І ласка.
Наш лёс
З няўмольнага адтуль
Не пераняць ім,
Як падпаска.
Цяпер матуль жаданей снім,
Ад іх не тоім думкі нашы.
І крыўды,
Што чынілі ім,
Да нас саміх ідуць,
Як з пашы.
Нямала радкоў прысвяціў паэт матчынай хаце, роднай вёсцы, кутку, дзе былі зроблены першыя крокі, дзе вучыўся, спаткаў першае каханне («Ушацкай школе», «Світанняў я з табой не сустракаў...»).
Маці прысвячаецца адна з апошніх кніг паэта «Евангелле ад Мамы» (1995) [7]. Для Р. Барадуліна маці – пачатак жыцця, ідэал чалавека, зберагальніца маральных каштоўнасцей, увасабленне дабра і справядлівасці, спагады і жалю, чалавечай шчодрасці і самаахвярнасці. 3 радкоў вершаў «Куліна», «Матчына хата», «Матчыны рукі», «Веды», «Вогнепаклонніца» паўстае вобраз маці паэта Куліны Андрэеўны. Гэта звычайная вясковая жанчына, якую не песціў лёс: не дачакалася з вайны мужа, адна гадавала сына, перажыла пасляваенныя цяжкасці.
Вобраз маці пранізвае, «асвятляе і асвяшчае» (В.Тарас) усе барадулінскія кнігі. Маці – нязменная паэтава муза, якая натхняе і жывіць усю барадулінскую творчасць. Вобраз Акуліны Андрэеўны амаль цалкам узяты з натуры, праходзіць праз усё жыццё Барадуліна. Са слоў В.Быкава, вобра маці паэта сведчыць пра сілу сыноўняй любові – «можа, самай самаадданай любові ў сучаснай беларускай паэзіі» [9, c. 4].
Свой жыццёвы вопыт, багаты прыродны дар і незвычайную чуласць да слова Акуліна Андрэеўна перадала ў спадчыну сыну, чаму паэт і называе яе «стыхійна вялікім філолагам». Не без хвалявання асэнсоўваюцца «веды» малапісьменнай маці, якая «Ведала, што да чаго // На небе, // У лузе, // У хаце».
Р.Барадулін пераконвае, што «мама смела / Ведала свет», хоць «паводле дадзеных глухіх анкет» лічылася малапісьменнай. Ён пералічвае тыя навукі, якія спасцігла простая вясковая жанчына: тэалогію («На памяць малітвы шаптала»), астраномію («Па зорках дарогу шукала,/ Калі пад страхой нябеснай / Перапёлкаю начавала»). Была маці і «ўрачом дзіцячым, і цвёрдым на руку ветэрынарам» (дапамагала хатняй жывёле), ведала «міфалогію паганскае даўніны», аграномію – «Што сеяць,/ Калі і дзе». Пералічваючы матчыны «веды», паэт сцвярджае таленавітасць простага вясковага чалавека, каштоўнасць набытых у практычным жыцці вопыту і мудрасці, якія перадаваліся ад пакалення пакаленню.
Сродкамі іроніі (калі аўтар усхваляе нейкія рысы ці якасці, быццам адмаўляючы іх) Р.Барадулін характарызуе «недахопы» маці:
Спаць не магла
да святла,
На шарэнніку уставала.
П'янела ад лебяды, ад кропу.
...Яшчэ не умела ў горы хіліцца,
Яшчэ не умела Маці хваліцца.
Так і не спасцігла Цяжкой навукі –
Стаяць рукі ў бокі, Сядзець склаўшы рукі.
Самае дарагое і запаветнае для Р.Барадуліна ўвабраў у сябе вобраз маці. «Над усім, што перадумана, што ўжо сказана, як сімвал паглыбленасці ва ўнутраны свет чалавека, сімвал роздуму над бясконцасцю і вечнасцю Сусвету, як крытэрый маральна-этычнай патрабавальнасці, чалавечай дабрыні «ўзыходзяць» матчыны вочы. Іх то ласкава-задуменны, то строгі пагляд прысутнічае ў кожнай кнізе паэта. Разважліва і патрабавальна глядзяць яны з супервокладкі кнігі «Неруш». «Сузор'ямі» дабрыні і святла бачацца мацярынскія вочы ў кнігах «Свята пчалы», «Абсяг» і «Вечалле»:
Вочы твае
Нада мной узышлі
Сузор'ямі цішыні,
Сусветамі дабрыні,
Покуль ёсць яны –
Мне на зямлі
Светла,
мама...» –
адзначае даследчык творчасці Р.Барадуліна Л. Гарэлік [10, c. 73]. Вобраз маці, памяць пра маці прысутнічае і ў апошніх па часе кнігах «Маўчанне перуна», «Самота паломніцтва», «Міласэрнасць плахі».
Лёсам Р. Барадуліну было наканавана гаварыць і пісаць пра «матчыну хату" (хата, зробленая рукамі бацькі, згарэлі ў вайну). Гэты вобраз глыбока раскрываецца ў паэме 60-х гадоў «Трыпціх». У «хату матчыну» імкнецца ва ўспамінах лірычны герой паэмы «Вяртанне ў першы снег». Кампазіцыя твора нагадвае дарожныя нататкі: герой дабіраецца да роднай хаты самалётам, потым аўтобусам, ён радуецца сустрэчы з маці, ідзе «пакланіцца бору з пашанай», «пашаптацца на возеры з чаротам»... У родных мясцінах, на парозе хаты яго акружаюць успаміны, «Матчына хата» і «першы снег» – вобразы-сімвалы, якія стаяць у паэме побач, нібыта дапаўняюць адзін другога. Яны ўвасабляюць самае светлае, добрае, што існуе ў жыцці чалавека.
Усё гэта
ў першым снезе маім,
Чыстым, як слова «мама».
У бары маім першым,сівым,
... Ні галінкі не надломана.
Не замялі вятры палазні,
Што да дому вядзе
па гасцінцу старому.
...Ані следу здрады,
хлусні, Ні слізгот,
ні заносу,
ні стромы –
На незаследжаным снезе...
З маці, з вёскай паэт звязвае родную мову. Верш «Мая мова» быў напісаны ў сярэдзіне 60-х гадоў, калі «будаўнікі камунізму» загаварылі пра зліццё моў як адзін з этапаў фарміравання новага грамадства [4]. Р. Барадулін, як і П. Панчанка, М. Танк, У. Караткевіч, не мог пагадзіцца з тым, што «нібыта як перажытак,/ аджыць павінна абавязкова / Мова маці маёй – беларуская мова». Ён упэўнены, што
...Калі нават
мова мая замаўчыць,
То не зробіцца мёртвай латынню.
Словы, дзе кожны гук
Азяблай сінічкай цінькае,
Не стануць тэрмінамі медыцынскімі.
Гэтыя словы
Павінны вывучыць будуць нанова,
Каб даведацца,
як Русь мая, белая
Ад веснавое наквеці
I ад касцей няпрошанай набрыдзі...
Вольнай воляй сваёй даражыла...
Матчыны песні на роднай мове акрылілі паэта, далучылі да народнай мудрасці, уткалі ў сувой яго паэзіі народна-песенную аснову. «Маці мяне купала, // Спявала // пра ноч // на Івана Купалу...». Праз матчыны песні ў Барадуліна адчуваецца сувязь не толькі крэўная, але і духоўная. Наогул, усё, што звязана з гэтым дарагім «словам кароткім – мама» (матчына слова, матчына мова, матчына песня, матчына хата), з’яўляецца заўсёды для паэта яго«суровай позвай сумлення»:
Ціхну, старэю –
І да мяне
Маміны словы вяртаюцца.
Вяртанне ў неруш роднага слова, «без якога – сірата сіратою» – адна з падасноў творчай канцэпцыі Рыгора Барадуліна. «Матчынай мовы слова святое», «зорка матчынай мовы» – то ад маці ў спадчыну моўны скарб і песенны дар. З вялізнай патрабавальнасцю ставіцца Барадулін да кожнага гука і слова, шліфуючы яго да першароднага бляску. Мове продкаў, нашай мове – малітва паэта [3]. Так свята ставіцца ён і да матчынай мовы – мовы-крывічанкі – у любові і ашчаднасці да якой пераплятаюцца ў радках паэта дзве веры: «Беларускае слова ад гневу, // Ад Ярылы, ад Перуна» і «Беларускае слова ад Бога. // Слову нашаму Бог дапамог». Такім чынам, устойлівымі сімваламі барадулінскай паэзіі сталі «матчына хата», «матчын парог», «матчына слова», «матчына мова», «матчына песня». Адметна, што вобраз Акуліны Андрэеўны нідзе не паўтараецца і з вершаў пра маці ў Рыгора Барадуліна ўвогуле можна скласці некалькі асобныхцыклаў.
У вершах Р. Бадаруліна маці паўстае як руплівая гаспадыня, якая нават у цяжкі час аддасць апошняе за сваіх дзяцей:
Ашуканка
Мама мая ашуканкай была.
Каля стала
У дзяльбе
Ашуквала сябе,
Калі дзяліла
Апошнюю скібку –
Меней сабе,
Сыну болей.
Паэт, што адметна, называе маці «вогнепаклонніцай»: з сівых часін маці была ашчаджальніцай агню, які абаграваў і карміў праз вякі. Барадулін узнаўляе родны вобраз у яго будзённай канкрэтнасці і адначасова святасці. Перад намі, бы жывыя, паўстаюць усе драбніцы горкага ўдовінага лёсу маці паэта, якая на папялішчы ставіла новую хату, дарабляючы яе ўсё жыццё. Нездарма ў барадулінскім уяўленні матчына хата – нібы летапіс народнага жыцця: тут дарагі кожны камень, кожны цвік. На думку Я. Шпакоўскага, «нідзе і нікому, нават М. Рубцову, які завабіў чытацкі свет вясковай тэмай, не ўдалося так прачула і глыбока сказаць пра матчыну хату, як Барадуліну, бо для Барадуліна матчына хата – сімвал радзімы, з якой, калі страціш сувязь,
перастаеш існаваць як чалавек – нацыянальна вызначальная асоба» [23, c. 89].
«Трыпціх» – натхнёны гімн матчынай хаце. У паэме «Куліна» вобраз маці ўвасабляецца ў вобразе Радзімы. Маці – сумленне паэта («Сумленне .. завецца // Словам кароткім – мама») і бясконцы напамін: як трэба жыць. З удзячнага сыноўняга сэрца льюцца незабыўныя радкі: «Дзякуй табе за жыццё! // Даруй за няўдзячнасць, МАМА...».

- Вобразна-выяўленчыя сродкі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла” на беларускую мову
- Вобразна-выяўленчыя сродкі ў маркетынгавай камунікацыі
- Вобраз Полацка у сучаснай буларускай паэзии
- Вобраз цмока ў міфалагічных уяўленнях
- Вобразы палякаў і ўкраінцаў у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя
- ВОВ как способ формирования гражданского сознания
- Вовлечение
- Внутрішня і зовнішня політика Карла Великого
- Внутрішня політика Російської імперії на початку ХХ століття
- Внутршні війська МВС
- Внушение и убеждение как метод психологического воздействия
- Внушение как метод психологического воздействия и манипулирование в рекламе
- Внэшэкономическая деятельность
- Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы