Вобразы палякаў і ўкраінцаў у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
“ПОЛАЦКІ
ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ”
Гісторыка-філалагічны факультэт
Кафедра
айчыннай і ўсеагульнай
гісторыі
КУРСАВАЯ РАБОТА
па дысцыпліне
“Этнаграфія
Беларусі”
на тэму:
“Вобразы
палякаў і ўкраінцаў
у міфапаэтычнай карціне
свету беларусаў ХІХ
– пачатку ХХ стагоддзя”
Студэнт групы
08-ГІС
Путронак Канстанцін Дзмітрыевіч
Навуковы кіраўнік Лобач Уладзімір Аляксандравіч,
Наваполацк
2010
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ......................
1. ГІСТОРЫЯ
БЕЛАРУСІ Ў ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ.
КАРОТКІ АГЛЯД.........................
2.ЭТНІЧНЫЯ
СТЭРЭАТЫПЫ І ІХ АСАБЛІВАСЦІ НА БЕЛАРУСІ......................
2.1. Схема
“мы” – “яны”.........................
2.2. Вобразы
“чужынцаў” ..............................
3. УКРАІНЦЫ
Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ.....................
3.1. Праблема
намінацыі ………….…………………….................
3.2. Вобразы
“мяжы” і “чыстага поля”………………...................
3.3. Кіеў..........................
3.4. Вобразы
украінцаў…………………..............
4. ПАЛЯКІ
Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ.....................
4.1. Праблема
намінацыі…………………………………………………….
4.2. Польскія
гарады………………………………………………………..…
4.3. Вобразы
палякаў………………………………………………………..
ЗАКЛЮЧЭННЕ....................
СПІС
ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ........................
УВОДЗІНЫ
У ХІХ – пач. ХХ стагоддзя на Беларусі з вялікай сілай і выразнасцю акрэсліўся працэс нацыянальна-культурнага адраджэння. Галоўным у ім было змаганне прагрэсіўных, адукаваных прадстаўнікоў беларускага народа за права на развіццё нацыянальнай культуры і мовы. Адраджэнне гэтых духоўных каштоўнасцяў адбывалася вельмі цяжка, бо з уступленнем Расійскай імперыі на капіталістычны шлях яшчэ больш узмацніўся нацыянальны прыгнёт беларускага народа. Але гэта не перашкодзіла прыхільнікам адраджэння актыўна развіваць самабытную культуру. І гэтае развіццё будавалася больш на народных вясковых традыцыях.
Зразумела, што вусная міфапаэтычная творчасць нашага народу шмат па якіх прычынах ( аседлы лад жыцця, недаверлівасць да “чужога” і інш. ) мела многа згадак аб суседзях. А знаходжанне Беларусі ў складзе шматнацыянальнай Расіі дадаткова адкрывала прастору для праяўлення цікавасці да культур суседніх народаў.
Абраная тэма недастаткова распрацавана. Беларуская этнаграфія фактычна не мае грунтоўных разгорнутых прац у сферы аналізу фальклорнай і псіхалагічнай сувязяў нашага народу з народамі Польшчы і Украіны. Дадзенай праблемай, па шэрагу аб’ектыўных прычын, з большым імпэтам займаюцца іншаземныя даследчыкі. У выніку мы сутыкаемся з сітуацыяй выключна знешняга позірку, які наўрад ці можа закранаць усе патрэбныя аспекты. Таму неабходнасць развіцця азначанай тэматыкі здаецца відавочнай, у чым і заключаецца актуальнасць тэмы.
Мэтай працы з’яўляеца вывучэнне і аналіз ўяўленняў прадстаўніка беларускай традыцыйнай культуры аб польскім і ўкраінскім народах і іх тэрытарыяльнай прасторы.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць шэраг задач:
- высветліць гістарычны кантэкст развіцця традыцыйнай вуснай творчасці беларусаў;
- прааналізаваць агульны механізм этнічнай стэрэатыпізацыі;
- знайсці і ахарактарызаваць лексіку называння беларусамі палякаў і ўкраінцаў;
- прааналізаваць знойдзены фальклорны матэрыял па тэме;
- вызначыць, аб якіх культурных і гістарычных з’явах сведчыць гэты матэрыял.
Аб’ектам даследвання з’яўляецца традыцыйная духоўная культура беларусаў.
Прадмет працы – вобразы палякаў і ўкраінцаў у беларускім фальклоры.
У асноўным курсавая работа пабудавана на аналізе фальклору і сістэматызацыі ўжо прааналізаваных матэрыялаў.
Тэматыка работы, як ужо было адзначана, ніколі глыбока не разглядалася. Згадкі аб вобразах палякаў і ўкраінцаў у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў часцей сустракаюцца сярод інфармацыйнага масіва іншых накірункаў і не вылучаюцца ў якасці асноўных. Сітуацыю псуюць таксама і негатыўныя з’явы ў этнаграфіі савецкага перыяду. Напрыклад, зараз дакладна вядома, што некаторыя фальклорныя творы не былі апублікаваны з-за таго, што іх скіраванасць не адпавядала дзяржаўнай ідэалогіі. Здараліся выпадкі наўмыснай фальсіфікацыі і скажонай пастаноўкі акцэнтаў.
Гістарыяграфія па азначанай тэматыцы даволі бедная на глыбокія змястоўныя даследванні. Намі былі прыцягнуты да даследвання артыкулы Лобача У.А. “Рускія, украінскія і польскія землі ў міфапаэтычных уяўленнях беларусаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя” [12], Аўсейчыка У.Я. “Вобраз “чужынцаў” у беларускім традыцыйным грамадстве ХІХ – пач. ХХ стст.” [1], Карашчанкі І.В. “Палякі” [9], Пятроўскай Г.А. “Казак” [13], Сабаленкі Э.Р. “Украінцы” [15], Чабаненкі В.А. “Узаемасувязі фальклорныя беларуска-ўкраінскія” [19], Чаквіна І.У. “Казацтва” [20], якія непасрэдна датычацца тэмы і раскрываюць сэнс вобразаў; артыкулы, што раскрываюць некаторыя аспекты этнічнай стэрэатыпізацыі і этнакультурных кантактаў: Аўсейчык У.Я. “Тэарэтычныя асновы этнічнай стэрэатыпізацыі ў грамадствах традыцыйнага тыпу” [2] , Бялова В.В. “Опыт комплексного исследования в регионе этнокультурных контактов” [5], Бялова В.В. “Этноконфессиональные стереотипы в славянских народных представлениях” [6], Кабашнікаў К.П. “Узаемасувязі фальклорныя генетычныя” [8], Радзік Р. “Паміж Расіяй і Польшчай: Нацыянальна-культурная эвалюцыя беларускага грамадства на працягу двух апошніх стагоддзяў” [14], Салавей Л.М. “Узаемасувязі фальклорныя” [16], Сяльверстава С.Я. “Паміж Польшчай і Расіяй: Моўная сітуацыя ў Беларусі ў канцы XVIII - XIX ст.” [18], Шыраеў Я.У. “Рэтраспектыўны погляд на этнічнае узаемадзеянне беларусаў з суседзямі” [23].
Таксама была праведзена праца з фальклорнымі
крыніцамі: Бандарчык
В.К., Грынблат М.Я., Кабашнікаў К.П., Фядосік
А.С., Ялатаў
В.І. “Прыказкі і прымаўкі ў дзвюх кнігах”
[3], Бандарчык В.К., Грынблат М.Я., Кабашнікаў
К.П., Фядосік А.С., Ялатаў В.І.
“Сацыяльна-бытавыя казкі” [4], “Віцебшчына:
Назвы населеных
пунктаў паводле легендаў і паданняў”
пад рэдакцыяй
Дзеля вызначэння гістарычнага кантэксту былі выкарыстаны падручнікі для ВНУ па гісторыі Беларусі: Касцюк М.П., Ісаенка У.Ф., Штыхаў Г.В. і інш. “Нарысы гісторыі Беларусі” [10], Коўкель І.І., Крэнь І. П., Бярэйшык Л. У. і інш. “Гісторыя Беларусі з 1795г. да вясны 1917г.” [11].
Неабходнасць раскрыцця некаторых аспектаў этнічнай гісторыі Беларусі вызвала патрэбу ў выкарыстанні падарожных запісаў ХІХ ст. Шпілеўскага П.М. “Путешествие по Полесью и белорусскому краю” [23].
Увогуле, работа скіравана на ракрыццё
механізму этнічнай стэрэатыпізацыі і
яе асаблівасцяў у міфапаэтычнай карціне
свету беларусаў ХІХ – пачатку
ХХ стагоддзя. Праведзена споба сістэмнага
аналізу беларускага фальклору і папярэдніх
навуковых прац.
1. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ.
КАРОТКІ
АГЛЯД
У дадзеным раздзеле прапануецца разгледзець асноўныя моманты і тэндэнцыі развіцця беларускіх земляў у ХІХ – пач. ХХ стст. Зроблена гэта дзеля больш глыбокага асэнсавання гістарычнага кантэксту, які непасрэдна ўплываў і на народную творчасць.
Сітуацыя на беларускіх землях ў перыяд ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя адзначалася надзвычайнай складанасцю і супярэчлівасцю. У канцы ХVІІІ стагоддзя этнічная тэрыторыя Беларусі амаль цалкам апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Гэтая падзея значна паўплывала на эканамічнае, грамадска-палітычнае і культурнае развіццё Беларусі [10, с. 267].
Уключэнне беларускіх зямель у склад цэнтралізаванай, з моцнай вярхоўнай уладай, дзяржавы прывяло да пэўнай палітычнай стабілізацыі, якая паклала канец ваенным сутычкам на беларускіх тэрыторыях, феадальнай анархіі. Магнатам забаранялася ўтрымліваць прыватныя войскі, мець свае крэпасці.
Насельніцтва беларускіх зямель, за выключэннем сялянства, на працягу месяца пасля апублікацыі ўказа ўрада аб іх уключэнні ў склад Расійскай імперыі прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім дазвалялася на працягу гэтага часу прадаваць нерухомую маёмасць. Па сканчэнні вызначнага тэрміну яна перадавалася ў казну.
Адразу пасля кожнага падзелу на далучаных землях уводзілася новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. Паводле яго, на Беларускіх землях утварыліся Полацкая (з 1802 г. - Віцебская), Магілёўская, Менская і Гародзенская губерні. Губерні дзяліліся на паветы, кожны прыблізна па 20 – 30 тысяч чалавек насельніцтва [11, с. 53].
Уцягванне Беларусі ў расійскую гаспадарчую сістэму ў значнай ступені садзейнічала эканамічнай спецыялізацыі рэгіёну, але ўплыву на стан сялянскай гаспадаркі практычна не мела.
На працягу першай паловы ХІХ стагоддзя адбывалася пераразмеркаванне зямельнага фонду. Калі ў ХVІІІ стагоддзі фальваркі займалі 7 - 15 % агульнай колькасці зямель ва ўладаннях памешчыкаў, то ў 1861 г. гэты паказчык падняўся да 73,4 % [10, с. 267]. У выніку з’явілася абеззямельванне значнай часткі сялянства і павелічэнне адработачных павіннасцей.
Гэтыя негатыўныя з’явы выклікалі незадаволенасць сярод сялян. Але ўрадам была распрацавана працаздольная праграма па паніжэнню ўзроўню неадпаведных настрояў. Расійскія ўлады праводзілі перыядычныя рэвізіі маёмаснага становішча сялян з апытаннем саміх прыгонных. Гэтыя звычайна нечаканыя і сакрэтныя мерапрыемствы дзяржаўных чыноўнікаў расцэньваліся сялянамі як падрыхтоўка самім царом скасавання прыгоннага права. Прыгонныя адмаўляліся ад выканання паншчыны, падпарадкавання памешчыкам. Апошнія ж вінавацілі цэнтральнае кіраўніцтва ў прамым падбухторванні сялян да бунту, у занядбанні сваіх маёнткаў. Царызм выкарыстоўваў такую саслоўную супярэчлівасць ва ўласных мэтах: дзеля насаджэння веры ў добрага цара як збавіцеля ад іншаверных прыгнятальнікаў, русіфікацыі землеўладання і адміністрацыйнага апарату.
Урадам таксама ствараліся сенатарскія рэвізіі (інспекцыі), якія ажыццяўлялі кантроль за станам кіраўніцтва і вытворчых сіл.
Сутнасць палітыкі царызму на Беларусі была прадваранская [10, с. 268]. Гэта вынікае з таго, што пад умовай вынясення прысягі мясцовай шляхтай на вернападданасць, расійскімі ўладамі захоўвалася недатыкальнасць фактычна існуючага землеўладання.
Да паўстання 1830 г. захоўваліся таксама нормы Статута ВКЛ 1588 г., па якіх дзейнічалі нізавыя судова-адміністрацыйныя ўстановы. Шляхта мела права абранная членаў у губернскія і павятовыя суды.
Былыя дзяржаўныя ўладанні раздаваліся дваранам, у асноўным расійскім саноўнікам. З 1773 па 1796 гг. Кацярына ІІ падаравала сваім прыбліжаным 180 550 беларускіх сялян. Пры Паўле І (з 1796 г. па 1801 г.) было падаравана яшчэ каля 28 000. У выніку рэзка скарацілася колькасць дзяржаўных сялян на Беларусі (прыкладна ў 3 разы) [10, с. 269].
Гарадское і вясковае насельніцтва плаціла розныя дзяржаўныя і мясцовыя падаткі і выконвала павіннасці. Галоўным падаткам быў падушны збор, які, у адрозненне ад часоў існавання Рэчы Паспалітай і падворнага збору, быў даволі высокім, шмат для каго нават празмерна. Вяскоўцы і гараджане павінны былі пастаўляць у армію рэкрутаў. Тэма рэкруцкіх набораў надзвычай часта сустракаецца ў беларускім фальклоры.
Большасць будаўнічых работ грамадскага прызначэння выконвалі самі жыхары або плацілі спецыяльны падатак. Усе таксама плацілі дарожны падатак.
У сувязі з відавочным паніжэннем узроўню жыцця, насельніцтва беларускіх земляў неаднойчы, у розных рэгіёнах і з розным саслоўным складам выходзіла на барацьбу. Асабліва моцна выявілася незадаволенасць сялян феадальным прыгнётам.
Барацьба прымала розныя формы. Вельмі распаўсюджанай з’явай была падача скаргі цару і мясцовым уладам на прыгнёт памешчыкаў. Асабліва многа паступала скаргаў сялян на павелічэнне павіннасцей і жорсткае абыходжанне з імі феадалаў.
Так, сяляне маёнтка Плотніцы Пінскага ўезда ў 1834 г. скардзіліся мінскаму губернатару на памешчыка Завадскага, які “прыгнятае іх празмерна” і трымае на паншчыне “ад нядзелі да надзелі”. За самую дробную правіннасць гэты ж самы памешчык караў сваіх прыгонных розгамі ад 50 да 100 удараў [11, с. 91].
Але скаргі сялян не прыносілі поспехаў, бо і цар, і мясцовыя ўлады падтрымлівалі інтарэсы феадалаў. Не знаходзячы падтрэмкі ў прадстаўнікоў улады, сяляне цэлымі вёскамі адмаўляліся выконваць празмерныя павіннасці. На працягу 1802 – 1804 гг. сяляне некалькіх вёсак Лідскага ўезда Гродзенскай губерні адмаўляліся выконваць паншчыну, спасылаючыся на тое, што да гэтага яны толькі сплочвалі чынш [11, с. 92].
З часам колькасць выступленняў пачала павялічвацца, што вымусіла ўрад прыняць заканадаўчыя меры, каб абмежаваць свавол памешчыкаў і арандатараў і тым самым аслабіць незадаволенасць сялян. Такія спробы прымаў яшчэ Павел І, але тыя ўказы так і засталіся толькі на паперы. Не смог вырашыць гэтую праблему і ўказ Сената 1818 г., які прадпісваў губернатарам наглядаць за дзеяннямі памешчыкаў. Толькі ў 1820-х – 1860-х гг. былі праведзены рэформы, якія далі плён (рэформа графа Кісялёва, рэформа 1861 г.). Але прынцыпова становішча сялян не змянялася да самага 1917 г.
Такім чынам, можна сказаць, што становішча насельніцтва беларускіх земляў у ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя залежыла ад расійскага ўрада і мясцовых феадалаў. Дадзены перыяд характарызуецца наяўнасцю вялікіх сацыяльных і ваенных узрушэнняў, рэформ. Таму фальклор ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя насычаны народным адлюстраваннем гэтых падзей.
2. ЭТНІЧНЫЯ СТЭРЭАТЫПЫ І ІХ АСАБЛІВАСЦІ НА БЕЛАРУСІ
2.1. Схема “мы”
– “яны”
Яшчэ з першабытных часоў у нетрах родавай абшчыны фарміруецца вобраз прыналежнасці да паэнага калектыву. У гэтыя часы ён не глыбока асэнсаваны людзьмі, але дастаткова пэўны, бо няўзброеным вокам можна пабачыць разыходжанні ў матэрыяльнай і духоўнай культурах розных абшчын.
Так фарміруюцца ўяўленні аб “сваіх” і “чужых” (“мы” – “яны”) [2, 105]. Нязвыклы свет выклікае недаверлівае, падазронае стаўленне да прадстаўнікоў іншых калектываў.
Паступова гэтыя ўяўленні пашыраліся і паглыбляліся ў працэсе роста калектыву і далейшага асэнсавання розніцы паміж “намі” і “імі”. Ужо на этапе племені і народнасці ў чалавека нараджаецца жаданне і неабходнасць самавызначацца, адасобіцца і зразумець сябе лепей, высветліць, хто такія – “мы”. Зыходзячы з гэтага, у людзей складваецца комплекс псіхалагічных усталёвак і прынцыпаў наконт “іх”. Зразумела, што, чым больш істотная была розніца паміж супольнасцямі, тым большую антыпатыю і варожасць выклікалі прадстаўнікі іншых калектываў, “у той ступені, у якой “яны” адрозныя, непадобныя да “нас” ” [2, 105].
Традыцыйнае грамадства ў асноўным пазбаўлена канкрэтнага, крытычнага стаўлення да незнаёмага свету, таму на гэтым узроўні цэнтальнае месца ў структуры этнічнай ідэнтычнасці займаюць этнічныя вобразы (комплекс уяўленняў аб іншых супольнасцях і іх прадстаўніках) і ўстаноўкі (у значнай ступені стандартызаваныя мадэлі паводзінаў з такімі людзьмі).
Фармуючыся пасродкам міжэтнічных кантактаў, устаноўкі замацоўваюць канкрэтныя эмацыйна-ацэначныя адносіны да “чужой” этнічнай групы і яе прадстаўнікоў. Таму сярод этнічных вобразаў і ўстановак галоўнае месца займае этнічны стэрэатып.
Этнічныя стэрэатыпы – шырока распаўсюджаныя традыцыйна існуючыя меркаванні і прадстаўленні, якія на ўзроўні паўсядзённай свядомасці маюць звычайныя людзі пра прадстаўнікоў розных этнічных груп [2, 105]. Узнікненне этнастэрэатыпаў звязана з развіццём этнічнай самасвядомасці, разумення асабістай прыналежнасці да пэўнага этнасу ці проста супольнасці з падобнымі звычаямі.
Існуючая для ўсялякай групы этнічная агульнасць выражаецца ў існаванні “мы-пачуцця”. Яно і дазваляе адрозніваць сябе ад іншых, вобраз якіх у сувязі з гісторыяй узаемаадносін і дае стэрэатып. Часцей этнічныя стэрэатыпы не нейтральныя, а пазітыўныя ці негатыўныя [2, 106].
Варта адзначыць, што этнічныя стэрэатыпы моцна залежаць ад мабільнасці этнасу: чым менш прадстаўнікі супольнасці бачаць іншых (“яны”), тым больш неканкрэтныя, некрытычныя і часта цалкам негатыўныя вобразы нараджаюцца.
Што датычыцца ўласна беларусаў ХІХ – пач ХХ стст., то гэта этнас надзвычай аседлы і немабільны:
“…Как оседлые, непроходные племена, они избирали постоянные места для исполнения обрядов своей религии, имели свои урочища, любимые леса, кущи, рощи, берега озёр и рек и, чтобы выразить свою привязанность к ним, они ставили в этих местах божницы… Оттого-то и до сих пор на земле кривичей… находят эти следы оседлости и привязанности к родным жилищам…” [22, 99].
“Камунікацыя паміж адной і другой вёскай надзвычай рэдкая… Сярод вяскоўцаў сустракаюцца людзі, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў жыцця не наважыліся на вандроўку большую за пару міляў.” [12, 51].
Таму варожасць да незнаёмага тут праяўляецца
асабліва яскрава. Большасць этнічных
стэрэатыпаў негатыўная і некрытычная.
2.2. Вобразы “чужынцаў”
У ХІХ – пач. ХХ стст. беларускі этнас адносіўся да грамадстваў традыцыйнага тыпу. Асноўную частку этнасу складалі сяляне ( па перапісу 1897 г. – 93,8 %), а ўзровень пісьменнасці не перавышаў 14,5 % [1, 108].
У сістэме традыцыйнай
Вобраз “чужыны” ў беларускім
фальклоры надзвычай
“Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана.” [3, 290],
“Чужбіна не грэець” [3, 291],
“На чужбіне жыць – па-сабачы выць” [3, 291].
І жорсткія, радыкальныя:
“Лепей гніць у магіле, чым жыць у чужыне” [3, 291],
“У чужом краю, як на пагарэллі” [3, 291].
Форму такога міжэтнічнага і міжкультурнага дыялога можна характарызаваць як “узаемнае адштурхоўванне”, у выніку чаго ў народных уяўленнях аб “чужынцах” пераважаюць не рэальныя факты, а вобразы, якія сфарміраваліся на аснове ўяўленняў і перакананняў. Чужым этнасам беларусы прыпісвалі нечалавечае паходжанне, фізічныя хібы, звышнатуральныя якасці і чараўніцкія здольнасці (часцей шкаданосныя), роднасць з “нячыстай сілай” і г. д. [1, 108 - 109].
Адпаведна, выключэннем не сталі і вобразы палякаў/украінцаў, зносіны з якімі, безумоўна былі, але не надта шырокія і адносіліся больш да зоны міжэтнічных кантактаў і рэгіёнаў, у якія перасяляліся прадстаўнікі азначаных этнасаў.
Таму большая ўвага ў рабоце
нададзена заходняму і
Такім чынам, вобразы палякаў
і ўкраінцаў у міфапаэтычнай
творчасці беларусаў не варта
ўспрымаць, як лагічныя і
Традыцыйнае беларускае грамадства мірна ўжывалася з усімі этнасамі і іх асобнымі прадстаўнікамі, нягледзячы на ўсе ўяўленні і перакананні
[1, 110].
3. УКРАІНЦЫ
Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ
3.1. Праблема
намінацыі
Вывучэнне фальклорных крыніц
адразу паставіла праблему
“Мы не палякі і не рускія. Мы тутэйшыя” [21, 98].
Але азнаямленне з
Па-першае, гэта лінгвістычная адзінка “казак” (ад цюркскага – вольны, незалежны чалавек). Ва ўсходніх крыніцах упершыню ўпамінаецца ў грамаце вялікага князя літоўскага Вітаўта ад 1395 г. Казакі – гэта вольныя пасяленцы ўскраін Русі (Расіі), Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Складаліся ў асноўным з пераезжых ці беглых сялян і часта выконвалі ролю парубежных вартаўнікоў. Што датычыцца Беларусі, то яе насельніцтва кантактавала боль за ўсё з казакамі запарожскімі, якія склаліся пераважна з ўкраінскіх сялян [20, 231].
Таму атаясамленне тэрміна “казак” з прадстўніком украінскага этнасу ў дадзеным выпадку не будзе памылковым, бо зона ўзаемадзеяння беларусаў з казакамі і была ў асноўным этнічнай мяжой з украінцамі.
Па-другое, не выклікае сумненняў, што тэрмін “хахол” – таксама разумее ўкраінца. Нават на сённяшні дзень кожны ведае, што менавіта да гэтага этнаса выкарыстоўваецца такая назва. Яна даволі распаўсюджана ў фальклоры і мае тую ж сэнсавую афарбоўку, што і “казак”.
Пры гэтым дадзеныя адзінкі лексічныя адзінкі маюць рознае значэнне. Гледзячы па радыкальнасці вобразаў “казака” ( ліхі ваяка, вольны і жорсткі чалавек ) можна выказаць здагадку, што гэты тэрмін адносіцца хутчэй да менавіты жыхароў Украіны – “чужынцаў”, учынкі якіх складана зразумець.

- ВОВ как способ формирования гражданского сознания
- Вовлечение
- Вовлечение в занятие проституцией
- Вовлечение в занятие проституцией
- Вовлечение молодёжи в занятия физической культурой и спортом как средство профилактики аддиктивного поведения
- Вовлечение молодежи в общественно-политическую практику
- Вовлечение несовершеннолетнего в совершение антиобщественных действий
- Внэшэкономическая деятельность
- Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы
- Вобраз маці ў паэзіі Р. Барадуліна
- Вобразна-выяўленчыя сродкі ў арыгінале і перакладзе паэмы А. Пушкіна “Руслан і Людміла” на беларускую мову
- Вобразна-выяўленчыя сродкі ў маркетынгавай камунікацыі
- Вобраз Полацка у сучаснай буларускай паэзии
- Вобраз цмока ў міфалагічных уяўленнях