Загаловак ў газеце: інтэртэкстуальнасць
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра стылістыкі і
літаратурнага рэдагавання
Загаловак ў газеце: інтэртэкстуальнасць
Курсавая праца
студэнткі 3 курса 1б групы
Філыповіч Веранікі
Навуковы кіраўнік: дацэнт
Хромчанка А.Р.
Мінск
2003
Змест
1.Агульная характарыстыка
працы.........................
2.Ўводзіны....................
3.Глава 1 “Функцыі
газетных загалоўкаў”..........
4.Глава 2 “Віды загалоўкаў”.............
5.Глава 3 “Семантычныя
працэсы, якія датычацца загалоўка”....................
6.Глава 4 “Сродкі выражэння
загалоўка ў газеце”...........
7.Глава 5 “Аналіз газетных
загалоўкаў розных тыпаў
Агульная характарыстыка працы
Актуальнасць даследавання газетных загалоўкаў абумоўлена адсутнасцю грунтоўных навуковых працаў па гэтай праблеме. Пэўныя даследаванні ў гэтай сферы пераважна маюць вузкаспецыялізаваны характар. Няма пакуль ніводнага ўніверсальнага дапаможніка па згаданым пытанні. Асобныя даволі грунтоўныя працы выдадзеныя яшчэ ў савецкы перыяд, на наш погляд, патрабуюць перагляду некаторых палажэнняў, з улікам змены ў сацыяльным і палітычным жыцці грамадства.
Мэтай нашага даследавання з’яўляецца высвятленне пытанняў функцыянальнага значэння загалоука ў газеце, выяўленне сувязей паміж характарам выдання і стылем загалоука, аб лексічных і сінтаксічных сродках выразнасці загалоўка і, урэшце, аб адпаведнасці назвы матэрыяла яго сэнсу (ці з’яўляецца загаловак сціслай формай перадачы тэксту), а таксама пытанне інтэртэкстуальнасці (цытацыі ў загалоўках).
Для вырашэння пастаўленай мэты намі вырашаліся наступныя задачы:
- пазнаёміцца з навуковай літаратурай па названай вышэй тэме;
- сабраць фактычны матэрыял ( на аснове газет “Звязда”, “Народная Воля”, “Беларуская дзелавая газета”, “Камсамольская праўда на Беларусі” і “Пераходны ўзрост” за 2003 год);
- прааналізаваць фактычны матэрыял з гледжання сэнсавай сувязі загалоўка з тэкстам, а таксама інтэртэкстуальнасць;
- выявіць асаблівасці загалоўка ў сучасных газетных матэрыялах.
Гіпотэза: мяркуем, што загаловак ў сучасных перыядычных выданнях становіцца ўсе больш цікавым. Аўтары выкарыстоўваюць розныя сродкі выразнасці каб зрабіць яго прывабным для чытачоў. Частка выданняў імкнецца да сенсацыйных і інтрыгуючых загалоўкаў, але гэта не заўседы апраўдана і часам можа прывесці да непаразумення аўтара з чытачамі.
У працы намі выкарыстаны наступныя метады даследавання: апісальны і параўнальны.
Курсавая праца “Загаловак ў газеце: інтэртэкстуальнасць” складаецца са зместу, агульнай характарыстыкі працы, уводзінаў, пяці глаў, заключэння, дадатку і спісу літаратуры агульным аб’емам..?. старонак кампутарнага тэксту.
3
Уводзіны
Адной з найбольш важных частак газетнай публікацыі з’яўляецца загаловак. Без сумнення можна сказаць, што кожны з нас, гартаючы старонкі таго ці іншага выдання, звяртае сваю ўвагу на цікавыя і яркія назвы публікацый, яны прыцягваюць нас сваей незвычайнасцю, сенсацыйнасцю паведамлення альбо проста цікавасцю зместа. Калі мы праглядаем газетную старонку, загалоукі дапамагаюць арыентавацца ў яе змесце. Добра распрацаваны загаловак можа адразу паведаміць: вось гэта інфармацыйны матэрыял, гэты – звязаны з эканамічнымі прблемамі, а вось наступны – сенсацыя. Менавіта загаловак з’яўляецца тым сігналам, або маяком, які запрашае нас або прачытаць матэрыял, або адсунуць газету ўбок. Даследаванні паказваюць, што каля 80% усіх чытачоў выдання надаюць надзвычайную ўвагу загалоўкам, і калі яны іх нечым незадавальняюць, артыкул так і застанецца непрагледжаным [ ].
Дагэтуль шмат даследчыкаў звярталася да пытання загалоўкаў. Шмат было зроблена ў гэтай галіне Э.А Лазаравай, М.Шостак, О.Н.Чырухінай і многімі іншымі.
Праблема стварэння цікавага загалоўка патрабуе глыбокага і сур’ёзнага даследавання, бо ад гэтага залежыць шмат іншых фактараў. Па-першае, калі назва матэрыялу не адпавядае пэўным патрабаванням, нават вельмі важная інфармацыя можа быць незаўважана чытачамі. Па-другое, ад таго, наколькі цікавыя загалоўкі маюць артыкулы, залежыць агульны тыраж выдання. Напрыклад, чалавек бачыць з нумара ў нумар шэрыя, нецікавыя загалоукі, з часам ён наогул перастане цікавіцца гэтым выданнем, і газета такім чынам можа страціць вялікую колькасць сваіх падпісчыкаў.
Стыль газетнага загалоўка павінен напрамую залежыць ад характару выдання. Напрыклад, калі аўтары “Пераходнага ўзросту” будуць даваць сваім публікацыям назвы як у “Звяздзе”, рана ці позна падлеткі пачнуць засынаць над старонкамі газеты. Немалаважнае значэнне ў гэтым плане мае графічнае афармленне загаловачнага комплекса.
Ва ўсе часы погляды даследчыкау на ролю загалоўка ў матэрыяле і птрабаванні да яго былі прыкладна аднолькавыя. Гэта – інфарматыўнасць, адпаведнасць стылю газетнай паласы ці выдання ў цэлым, паведамленне пра ступень важнасці падзей, арыентацыя на псіхалогію чытача. Часам, праз стыль загалоўка можна зразумець пазіцыю аўтара і яго адносіны да паведамляемай сітуацыі.
Вядомы літаратуразнаўца С.Кржыжаноўскі адзначыў, што кніга – гэта разгорнуты да канца загаловак, апошні ж, у сваю чаргу, - сцягнутая да аб’ёму двух-трох слоў кніга [ ] . Нельга не пагадзіцца з гэтым, бо і сапрауды задача ў загалоука нялёгкая – у некалькі словах ( а магчыма і ў адным) перадаць змест цэлай публікацыі. Але не толькі адлюстраваць гэты змест, а, з аднаго боку, заці-
4
кавіць чытача, прыцягнуць яго ўвагу, а з другога – не падмануць яго жаданняў, не расчараваць яго спадзяванняў.
Знакамітыя даследчыкі Р.Каппервуд і Р.Нэльсан ў сваёй кнізе “Як падаваць навіны” гавораць пра тое, што вельмі проста для аўтара загалоўка збіцца з дарогі і ўвесці ў зман чытача. Калі-нікалі падобныя промахі з’яўляюцца вынікам таго, што аўтар пасля чытання матэрыяла (маецца наўвазе практыка, калі назвы артыкулам прыдумвае спецыяльна вызначаны для гэтага супрацоўнік), мае дакладнае ўяўленне аб яго змесце, але ў яго не атрымоўваецца перадаць гэту ідэю чытачам, якія сутыкаюцца з загалоўкам яшчэ да чытання асноўнага матэрыяла.
Аўтары павінны выкарыстоўваць усю сваю фантазію дзеля таго, каб стаць на месца чытачоу самім. Загаловак дарэмны, калі для яго разумення неабходна спачатку прачытаць матэрыял. Дасціпнасць,- асабліва ў загалоўках да тэматычных артыкулаў або нарысаў,- удалы выхад, але дрэннае пачуццё гумару горш за простую і ясную фразу[ ].
Сапраўды, у свеце існуе практыка, калі загалоўкі да артыкулаў прыдумваюць не самі аўтары, а іх калегі. Гэта дае ім магчымасць аб’ектыўна глянуць на матэрыял, вылучыць у ім галоўнае і дадатковае, расставіць акцэнты. Яны глядзяць на яго з пазыцыі чытача, а не аўтара, а таму і могуць зразумець, што іх цікавіць, а што – не.
Рэдактар расійскага часопіса “Профиль” Д.Б.Талкачоў лічыць, што “удачные заголовки – емкие, красивые, с юморком. Заголовок – это завершенное произведение, привлекающее к себе особое внимание: чтобы читатель захотел ознакомиться со статьей. В заголовке должен быть отражен ее смысл. Именно отражен, а не полностью передан. Заголовки могут сказать, что главное – ухватить суть материала и попытаться поиграть с ассоциативными связями или с формой слова вплоть до нарушения норм языка. И таким образом получить парадоксальный смысл, призванный служить читателю особой сигнальной системой: здесь есть изюминка – необходимо прочитать статью” [ ].
Сапраўды, нельга проста браць загалоўкі-матрыцы і механічна ўціскаць у іх новы змест. Гзта павінна быць на 99% інтуіцыі, натхненне. Ці лёгка бывае прыдумаць загаловак для свайго асабістага матэрыяла? З асабістага вопыту скажам – гэта вельмі цяжка, таму што неабходна не толькі ведаць, пра што артыкул, але і абстрагавацца ад падрабязнасцей, ухапійшы сутнасць, адысці ад дэталей. Менавіта гэта для карэспандэнта, які ў момант напісання артыкула ўвесь з галовою ў матэрыяле, амаль нерэальна.
Вядомы даследчык Э.А.Лазарава ў сваёй кнізе “Загаловак ў газеце” адзначае “важность заглавия в плане воздействия на читателя определяется тем, что оно. Наряду с зачином и концовкой текста занимает стилистически сильную позицию. Именно эти компоненты произведения привлекают наибольшее внимание”.
Менавіта таму ў загалоўку трэба выкарыстоўваць усе вядомыя лексічныя і сінтаксічныя сродкі выразнасці. Экспрэсійныя загалоўкі, створаныя на аснове
5
пераносных значэнняў слоў, сінонімаў і антонімаў. У загалоўках могуць выкарыстоўвацца прыказкі, прымаўкі, назвы вядомых песень, кінафільмаў, п’ес, гутарковыя элементы. Шырока ўжываюцца сінтаксічныя сродкі выразнасці: сінтаксічныя фігуры, пытальна-адказная форма, эліптычныя сказы.
Пра гэтыя і многія іншыя сродкі выразнасці вы даведаецеся ў наступных частках працы.
Глава першая
Функцыі газетных загалоўкаў
Агульныя функцыі
Загалоўкі ў публіцыстычных тэкстах як важныя пазіцыі маюць вызначальную ролю ў іх інтэрпрэтацыі, таму што выконваюць некалькі галоўных функцый:
1.Намінатыўная,
2.Інфарматыўная,
3.Рэкламная,
4.Апелятыўна-экспрэсіўная.
У першую чаргу загаловак выдзяляе матэрыялы на паласе, аддзяляе іх адзін ад аднаго. Для рашэння гэтай задачы служаць ўсе загалоўкі, якія пры гэтым выконваюць графічна-выдзяляльную функцыю. Яна адзіная, якая рэалізуецца не моўнымі сродкамі: з дапамогай шрыфтоў, графічных сродкаў, метадаў вёрсткі. Форма загалоўка актывізуе міжвольную ўвагу чытача, якая не патрабую валявых намаганняў. Але міжвольная ўвага хутка змяняецца самавольнай, накіраванай, якая кантралюецца сазнаннем, і тады чытач звяртаецца да моўнага афармлення загалоўка.
У час першага знаёмства з загалоўкам яшчэ да чытання асноўнага тэкста, рэалізоўваецца намінатыўная функцыя. Загалоўкі называюць тэкст, выступаюць ў якасці яго імен.
Загаловак актывізуе работу думак чытачоў праз узніманне цікавасці. Яны выконваюць інфарматыўную функцыю, прыцягваючы чытача да тэкста, калі ён змяшчае неабходныя для яго звесткі.
Самавольную ўвагу да тэкста прыцягвае загаловак, які нараджае цэлую гаму эмоцый – не толькі інтарэс, але і цікаўнасць, здзіўленне, збянтэжанасць. Загаловак выконвае рэкламную функцыю. Ён стварае псіхічны настрой асобы, дзякуючы чаму актывізуецца ўвага, якая прымушае мэтанакіравана звярнуцца да газетнай публікацыі. Рэкламная функцыя заўсёды спалучаецца з экспрэсіўна-ацэначнай ці інфарматыўнай.
6
Мадэлі інтэрпрэтацыі загалоўкаў
У залежнасці ад функцый, якія выконвае загаловак у тэксце, вызначаюць тры інтэрпрэтацыйныя мадэлі:
1.Інфармацыйная,
У загаловак выносіцца фактычная інфармацыя, якая знаходзіцца ў тэксце, што дазваляе зразумець чытачу нназву матэряла як інфарматыўную, безацэначную (“Інфармацыйная прастора Беларусі неад’емна звязана з расійскай”( ).
2. Мадэль, якая рэалізуе функцыю ўздзеяння.
У большасці выпадкаў чытачу прапаноўваюцца
загалоўкі, якія змяшчаюць змястоўна-
3. У адрозненні ад першых двух мадэлей, якія больш характэрны для навуковых і мастацкіх тэкстаў, трэцяя, займальная, выкарыстоўваецца ў тэкстах сучасных СМІ. Менавіта тут загалоўкі найбольш ярка і поўна выкарыстоўваюць экспрэсіўныя запасы мовы на ўсіх узроўнях, што дазваляе чытачу беспамылкова аднесці гэтыя тэксты да геданістычнага дыскурса (“Правосудие “кинуло” покойницу” ( ) [ ].
Функцыі загалоўка з улікам яго дваістай прыроды
Калі мы звернемся да працы Г.Г.Хазагерава, то ўбачым, з аднаго боку, выдзеляюцца аўтаномныя функцыі (іх зага!!!! Выконвае па-за тэкстам, як самастойная адзінка): інфарматыўная, выяўленчая якая выражае адносіны аўтара да прадмета маўлення і ўмовам зносін. З іншага боку, існуюць абумоўленыя функцыі ( загаловак у гэтым выпадку выступае ў сувязі з тэкстам ): інфарматыўная, выяўленчая якая выражае адносіны аўтара да тэкста і танальнасць тэкста. [10;4]
1.4 Этапы ўспрымання загалоўкаў
На першым этапе ўспрымання тэкста (“ датэкставым “) !!!! загалоўка – абудзіць увагу чытача, вызваць інтарэс. Узровень увагі – гэта першае далучэнне чалавека да пудлікацыі, калі ўзнікае часовы сітуацыйны інтарэс. Менавіта такое ўспрыманне назвы матэрыяла ствараецца !!!!!! рэалізацыі графічна-выдзяляльнай, намінатыўнай і рэкламнай функцый. Галоўная задача загалоўка ў тым, каб прыцягнуць чытача да тэкста, зацікавіць яго ў азнакамленні з паведамленнем.
На другим этапе, калі чытач ужо перайшоў да знаёмства з тэкстам, ён усе яшчэ трымае загаловак публікацыі ў полі зроку. Назва дапамагае, у першую чаргу, зразумець сэнс матэрыяла, канцэпцыю журналіста. Ен у сжатым выглядзе здольны выражаць змест тэкста, які прадстаўляе ланцуг тэзісаў, звязаных адзін з адным. Чытач, успрымаючы публікацыю, інстуітыўна суадносіць загаловак з тым ці іншым элементам сэнсавай схемы тэкста.
Загаловак удзельнічае ў фарміраванні эмацыйнага ўздзеяння газетнага твора, выконвае ацэначна-экспрысіўную функцыю. Яе важнасць для газет вызначаецца тым, што матэрыял павінен пераканаць чытача ў тых тэзісах, якія абараняе аўтар, надаць яму пэўныя палітычныя ўстаноўкі.
Загаловак нярэдка !!!!! ў стварэнні !!!! тэкставых эфектаў. Гэта ўзрушвае эмоцыі чытача, актывізуе яго фантазію, акцэнтуе ўвагу на асобных сэнавых і ацэначных газетных публікацыі.
Загаловак робіць лягчэйшым успрыманне тэксту, маючы вялікае змачэнне ў арганізацыі !!!!! сродкаў. У гэтым выпадку загаловак выконвае інтэгратыўную функцыю. Інтэграцыя разумеецца як сродак дасягнення цэласнасці, злітнасці тэкста, што дазваляе разглядаць яго як самастойнае адзінства. Цэласнасць тэкста дасягаецца выкарыстаннем розных тыпаў сродкаў сувязі. Паўтор і абыгрыванне загалоўкаў з’яўляецца адным са сродкаў сувязі частак тэкста паміж сабой. Значенне загалоўка ў гэтым плане разглядаецца з мэтай выяўлення сістэмы сродкаў выражэння ацэначнасці.
Загаловак выконвае таксама канпазіцыйную функцыю, прагназуючы дзяленне тэкста на часці.
На другім этапе ўспрыманне газетнага паведамлення – пры яго непасрэдным чытані загаловак выконвае інфарматыўную, ацэначна-экспрэсіўную, інтэгратыўную, кампазіцыйную функцыі.
Пасля таго як публікацыя была прачытана, можа наступіць трэці этап успрымання, у час якога загаловак таксама мае важнае значэнне. Чытач запамінае публікацыю, калі яна звярнула на сябе ўвагу зместам альбо выразнай кампазіцына-поўнай пабудовай. Адбываецца кампрэсія (сціскане ) тэкста. Загаловак служыць кампрэсіраваным тэкстам, ен адлюстроўвае змест матерыяла, з’яўляецца “знакам твора”. Асноўная функцыя загалоўка, яшчэ мае месца ў гэты час- намінатыўная. [10;70-72]
Калі не падагульняць усю вышэйназваную інфармацыю, то треба сказаць, што асноўнымі функцыямі газетнага загалоўка з’яўляецца: інфарматыўная, намінатыўная і рэкламная. Чытач на працягу ўсяго перыяду знаемства з публікацыяй трымае назву ў полі зроку, а пасля гэтага ўвесь змест матэрыяла ўкладваецца ў некалькі слоў, і адтаго, наколькі прафесійна яны створаны, залежыць ці запомніь надоўга чытач тую ці іншую іцфармацыю.
Другая глава.
2.2 Віды газетных загалоўкаў.
2.1 Сучасныя тэндэнцыі стылявой арганізацыі загалоўка.
Праглядаючы сучасныя перыядычныя выданні,стыль іх публікацый, а разам з імі, і загалоўкаў, можам зрабіць вывад, што ўсе больш газет імкнецца зрабіць назвы сваіх матэрыялаў сенсацыйнымі, яркімі і цікавымі для чытачоў. Газеты паступова адмовіліся ад былой, совецкай мадэлі, калі загалоўкі прадстаўлялі собой сваеасаблівыя ярлыкі, якія маркіравалі матэрыял.
У нашай краіне загалоўкі доўгі час асацыіраваліся з лозунгам, заклікам. Заўседы былі пад рукой загалоўкі-загатоўкі, трафарэты. Частка з іх магла без праблем падыйсті да любога станоўчага матэрыяла, іншыя-да кожнага адмоўнага або крытычнага.
2.2 Загалоўкі, якія дэзарынтуюць чытача
Калі браць у разлік імкненне кожнага аўтара стварыць загаловак, які можа “шакіраваць” чытача, то тут існуюць некаторыя цяжкасці. Падчас падобны загаловак можа дэзарыентаваць чытача, падмануць яго чаканнем аб змесце публікацыі. Падобныя загалоўкі можна падзяліць на некалькі катэгорый:
- Загалоўкі, прадназальнасць якіх зведзена да мінімума (“Передовиков повесили» БДГ 30 красавіка)
- Загалоўкі, якія прадстаўляюць сабой адзін з тэзісаў публікацыі (“ Кузьма Прудкоў катаўся на мінскіх трамваях” БДГ 4 лістапада) Пры тым для аўтараў зусім не важна, што загаловачны тэзіс не адлюстроўвае сутнасці тэкста, а часам і абвергаецца, істотна толькі тое, што ен выразны, інтрыгуючы, а таму паспяхова “прадае” газету.
- Загалоўкі, якія ўяўляюць сабой прамое скажэнне зместу, падтасоўку фактаў, якія змяшчаюцца ў тэксце ( “Путина взорвали в первом акте…» КП 3 снежня )
- «Дэфектныя» загалоўкі, сэнс якіх застаецца загадкай пасля чытання тэкста.(“!!!!!!!”- матэрыял апублікаваны 14 жніўня 2003г. у “Народнай Волі” аб тым, ці ператварыцца ВАК у вышэйшую навуковую цэнзурную інстанцыю). [5; 52-55]
3.2 Стылістыка загалоўкаў “жоўтай прэсы”.
Што тычыцца жойтай прэсы, то ніякай іншай мэты, вядома, акрамя прадажы чарговага нумару, яна, як правіла,не мае, і таму асаблівую увагу надае анонсам і загатоўкам. Мінавіта яны павінны загадаць патэнцыянальнага чытача і прымусіць яго купіць газету для далейшага чытыння. Загаловак павінен адлюстроўваць змест таго матэрыяла, над якім ен знаходзіцца.
Адрозніваць наступныя тэмы загатоўкаў :
- “Ашаламляльныя” (яны павінны не проста здзіўляць, але, літаральна, пераварочваць усе ўяўленні чалавека пра свет), “Христа положили в гроб живым?” (КП 21 лістапада)
- “Скандальныя”, (“Принц Чарльз изменил жене с … лакеем? КП 11 лістапада)
- “Інтрыгуючыя” (“Правосудие « кинуло» покойницу “ БДГ 30 лютага.[7; 25-26]
2.4
Сінтаксічныя тыпы сучасных газетных загатоўкаў:
- Загатоўкі-словы, («Голодовка», «Засор», «Остановитесь!» НВ 15 кастрычніка)
- Загатоўкі-словазлучэнні, (“Туман сакрэтнасці”, “Дым надей” НВ 12 верасня)
- Загатоўкі-сказы розных тыпаў, (“Белорусский вопрос» « Европу не расколет “,»Дамы запрашаюць кавалераў» РВ 16 жніўня; ЗВ. 1 жніўня)
- Загалоўкі – часткі сказаў (“Баліць горла - лячы хвост, або пра рэцэпты эканамічнага аздараўлення”) Н.В 25 жніўня.
2.5 Адлюстраванне ў загалоўках розных элементаў сэнсавай схемы тексту
Ставім задачу прасачыць, як імя тэкста – загаловак сігналізуе аб яго змесце,якім чынам рэалізуецца інфарматыўная функцыя назвы твора. Неабходна выявіць, як аблюстровываецца у загалоўке розныя элементы сэнсавай схемы тэкста (асноўная думка, установачны і развіваючы тэзісы, аналітычная ацэнка сітуацыі, фон і мэты павідамлення). На аснове гэтага робім класіфікацыю газетных загалоўкаў.
У першаў класіфікацыі загалоўкі адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, адзін ці некалькі элементаў сэнсавай схемы тэкста перадае загаловак. Па гэтай прычыне выдзеляюцца адзінанакіраваныя і комплексныя загалоўкі.
- Адзінанакіраваныя суадносяцца з адным элементам сынсавай структуры тэкста.
1.1.Значная колькасць загалоўкаў выражае тэму тэкста. Яна уваходзіць у склад асноўнай думкі загалоўка. Гэты тэзіс, які разгортваецца сістэмай тэзісаў,якія складаюць тэкст. Асноўная думка уключае тэму публікацыі і яе 1!!!!!. Адно з галоўных прызначэнняў загалоука – паведаміць чытычу пра тэму публікацыі, якую яму прапаноўвае газета. Фармуляванне !!!!!!!!! тэмы пры гэтым неабавязкова,таму што па галоўнай тэме чытыч можа зарыентавацца у змесце тэкста.
З большымі цяжкасцямі успрыаюцца загалоўкі, якія адлюстроўваюць факт, заложаны у аснову матэрыяла, калі іх сувязі з тэкстам відазмяняюцца.Пры стварэнні загалоука, аўтар мае магчымасць зрабіць яго больш выразным, перадаць падзею іншасказальна, каб зрабіць цяжэйшым працэс успрымання, зацікавіць чытыча, прымусіць яго звярнуцца да тэкста.
- Загаловак газетнага тэксту актуалізуе аналітычную аценку сітуацыі, адлюстрованай у іх. Ідэя тэкста – гэта той яго элемент,які фарміруеццаса усяго высказвання, з’яўляецца сваеасаблівым вынікам, высновай з выказанага. Падобныя загалоўкі да чытання матэрыяла падрыхтоўваюць чытача да успрымання смыслу, публікацыя разуеецца адразу у поўным накірунку.
- Загаловак актуалізуе адзін з тэзісаў якія, развіваюць тэму тэкста.Гэта элемент тэксту, які адносіцца да яго агульнага зместу.
- Акрамя асноўных элементаў агульнага зместа тэкста загаловак можа актуалізаваць і яго другародныя элементы ілюстрацыі і агульный фон да мэты паведамлення.Такія загалоўкі асабліва экспрэсіўны, таму што яны пабудаваны на вынясенні перад тэкстам элемента неасноўнага, негалоўнага.
- Цікава вынясенне у загаловак такога другароднага элемента зместу тэкста,як агульны фон да мэты паведамлення.
- Загаловак вельмі часта выражае той ацэначны фон які падае афарбоўку усяму тэксту, прысутнічае у кожным элементе яго зместавай схемы. Прамое выяўленне аценніянасць газеты, якая вынікае з яе функцыі уздзеяння. Ацэначны загаловак настрайвае чытача на поўнае успрыманне паведамлення,прагназіруючы адносіны да таго аб чым гаворыцца.
- Комплексныя загалоўкі суадносяцца з некалькімі элементамі структурнай схемы тэкста адначасова. Яны перадаюць ускладненную інфармацыю. Ступень іх інфарматыўнасці вышэй, сувязі з тэкстам больш разнабокая. Такі загаловак адначасова актуалізуе тэму і дае аналітычную ацэнку сітуацыі.
Самы просты прыклад актуалізацыі двух змястоўных кампанентаў тэкста: калі сам загаловак складаецца з дзвух часцей, аб’яднаных злучнікам “ ці ” (“ Жалезныя рамантыкі, ці філасофія на палях” Зв 21 лістапада)
Цікавы прыем, выкарыстаны у загалоуку, які ўмоўна назвалі кампазіцыйнай інверсіяй. Першая частка загалоўка суадносіцца з элементам, які размешчаны амаль у самым канцы тэкста, а другая частка – у пачатку тэкста. Узнікае кампазіцыйныя суадносіны загалоўка і тэкста “ наадварот” .
Комплексны загаловак можна адлюстроўваць два сэнсавых элемента тэкста, калі ен пабудаваны на з’яве многазначнасці слова.
Іншая класіфікацыя загалоука заснавана на тым , цалкам, ці часткова адлюстраваны у іх той ці іншы элемент тэкста. Як мы ўжо казалі, тэкст уяўляе сабой сістэму тэзісаў, якія связаны адзін з адным. Кожны тэзіс мае структуру якая складаецца з тэмы і яе прыкмет ( !!!!!!!!!!). Па прынцыпе паўнаты выяўлення якого- небудзь сэнсавага элементу твору загалоўкі падзяляюцца на поўнаінфарматэўныя (якія цалкам актуалізуюць сэнсавыя кампаненты тэксту) і няпоўнаінфырматыўныя ( пункцірныя).
2.1. У поўнаінфарматыўных загалоўках змяшчаецца сігнал пра той ці іншы элемент сэнсавай схемы тэкста. Гэтыя загалоўкі могуць адлюстроўваць або тэму усяго тэкста, або асноўную думку, ці нейкі тэзіс, які разгортвае асноўную думку. Яны цалкам называюць другародныя элементы сэнсавага зместа твора. Л.Л.Дябляеў падзяляе тэзісы ў залежнасці ад ступені разгорнутасці на !!!!!!!!!,,,, у якіх лагічны !!!!!!!!!! перададзены у адносна разгорнутай форме, і намінатыўныя, у якіх !!!!!!!!! не мае змястоўнага значэння ці не адлюстраваны зусім. !!!!!!!!!! загалоўкі уяўляюць сабой разгорнутый тэзіс,які змяшчае прадмет маўлення і яго !!!!!!!!. Такія загалоўкі наібольш інфарматыўныя, яны даюць самы поўны прагноз пра тэкст. С пункту гледжання выразнасці поўнаінфарматыўныя загалоўкі могуць разглядацца з двух бакоў:
- Такія назвы – нейтральная частка загаловачнай сістэмы.
- Гэта тыя неўтральныя загалоўкі, на фоне якіх ярчэй успрымаюцца іншыя, экспрэсіўныя. У гэтым і заключаецца доля поўнаінфармацыйных загалоўкаў – павышэння выразнасці газеты.
2.2. Непоўнаінфарматыўныя, пункцірныя . Яны выражаюць не увесь тэзіс, а толькі адну яго частку – або лагічную тэму, або !!!!!!!! . Яны толькі прыблізна указваюць на змест тэзіса, даюць знак, па якому у тэксце аднаўляецца той ці іншы сэнсавы элемент. Інфарматыўнасць у іх ніжэй, але яны даюць больш магчымасцей для прыцягнення увагі чытачоў.
- Адзінакапіраваны загаловак можа быць суаднесяны з любым сэнсавым элементам тэкста. Комплексны загаловак актуалізуе два або некалькі сэнсавых кампанентаў тэкста.
- З пункту гледжання інфарматыўнасці выдзеляюцца загалоўкі:
А) якія цалкам інфарміруюць пра той ці ншый элемент тэкста, ясныя да чытання публікацыі (поўнаінфарматыўныя); («Что врезалось в космическую станцию?» НВ 28 лістапада)
Б) Загалоўкі – знакі сэнсавага элемента,якія толькі сігналізуюць пра яго (пунктірныя): (“Малочны “допінг”” Зв 11 красавіка).
В) Загатоўкі, якія цалкам магчыма зразумець пасля чытання тэкста.(“У барацьбе за сервітут” Зв 19 верасня). [10; 7-16]
- Віды паўтораў загалоўка ў тэксце.
Для павышэння выразнасці газетнага матэрыяла, дадатковага прыцягнення увагі чытачоў да сэнсу загалоўка гэты элемент тэкста можа паўтарацца. Віды паўтораў: лексічны і семантычны.
1.Лексічны (паўтор у тэксце цэлага загалоўка,пэўнага слова або слоў). Пры паўторы акцэнтуецца увага на сэнс які заложаны у назве, узнікае сваеасаблівае “пераклічка” загалоўка і тэкста. На працягу ўсяго тэкста лексічны паўтор загалоўка можа быць выражаны два разы. Можа ўжывацца толькі адзін раз у канцы тэкста, тады ўзнікае рамачны паўтор. Лексічны паўтор загалоўка можа прасочвацца па ўсяму тэксту, тады ўзнікае скрозны паўтор. Скрозны паўтор бывае эфектыўны в стылістычных адносінах, ен з’яўляецца і дадатковым сродкам інтэграцыі тэксту, які звязвае ў адно цэлае ўсе яго часткі. Пры гэтым загаловак выконвае інтэгратыўную функцыю. Скрозны паўтор з’яўляецца вобразным сродкам, які перадае аўтарскую аценку.
2.Семантычны паўтор – паўтарэнне у тэксце якога небудзь сэнса якое выражаецца рознымі словамі ці словазлучэннямі.
Для перадачы скрознага паўтора цікава выкарыстання слоў аднаго лексічна-семантычнага поля. Яго элементамі з’яўляюцца слова, якое мае які- небудь агульны элемент значэння. Іх выкарыстанне прыводзіць да таго, што гэты агульны элемент паўтараецца.
Семантычныя паўторы заўседы размяшчаюцца ў тэксце так сама, як ліксічныя. [10; 35 – 40 ]

- Загальнi засади функцiонування мiлiцi ї в Українi
- Загальна економічна ефективність іновацій
- Загальна економічна характеристика підприємства
- Загальна методика проведення аудиту основних засобів
- Загальна оцінка і прогнозування фінансового стану організації АТ «УкрАВТО»
- Загальна оцінка та прогнозування фінансового стану підприємства
- Загальна оцінка та прогнозування фінансового стану підприємства
- Завод ребристых плит покрытий и перекрытий производительностью 50 тыс.м3/год
- Заводская столовая на 180 посадочных мест
- Заводские покрытия труб
- Завоевание Болгарии турками-османами
- Завоевание Руси монголо-татарами
- Загадки и символы древней цивилизации как объекты туризма
- Загадки и тайны "Джоконды"