Заходняя Беларусь у 1921-1939
Уводзіны
Тэрмін “Заходняя Беларусь” ужываўся беларускімі, польскімі і літоўскімі даследчыкамі , як назва этнічнай тэрыторыі беларусаў, што адышла паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. да Польскай дзяржавы і на якой дзейнічалі беларускія палітычныя партыі і грамад-скія арганізацыі.
У афіцыйных польскіх дзяржаўных дакументах назва “Заходняя Беларусь” не ўжывалася. Як у свой час царскія службоўцы і русіфіката-ры “заходнеросы” называлі беларускія землі “Паўночна – Заходнім кра-ем”, так і польскія ўлады, палітыкі і навукоўцы называлі іх паўночна – ўсходнімі ці ўсходнімі ўскраінамі (крэсамі), а беларусаў зняважліва “крэсавякамі”.
У залежнасці ад метадалагічных падыходаў да вызначэння тэр-міна “ Заходняя Беларусь” у навуковай і вучэбнай літаратуры сустрака-юцца супярэчлівыя звесткі аб яе тэрыторыі, нацыянальным і канфесія-нальным складзе, эканамічным патэнцыяле.
У1921г пры дапамозе Антанты да Польшчы адышлі Гродзен-ская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцскага, Мазырскага і Мін-скага паветаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісенскі паветы Ві-ленскай губерні. Агульная іх плошча складала амаль 113 тыс.км² і ў 1931 г. на ёй пражывала 4,6 млн чалавек, з іх беларусы скла-далі 65%, палякі -15, яўрэі -11, украінцы- 4, літоўцы 2,5, рускія – 2%. У вёсцы пра-жывала 85% насельніцтва і толькі 15% - у гарадах. Большасць жыхароў на веравызнанні былі праваслаўнымі (6,с359).
У выніку польска - савецкай вайны 1919 – 1920гг. Заходняя Бела-русь апунулася пад уладай буржуазна – памешчыцкай Польшчы. І тым самым беларускі народ быў раздзелены на дзве часткі, шляхі развіцця якіх карэнным чынам адрозніваліся. Была парушына калісці агульная сістэма эканамічных , вытворчых, сацыяльна – культурных адносін, якія з’яўляюцца асновай існавання і развіцця любой нацыі. Гэта несправядлівасць была выпраўлена толькі праз амаль двадцаць гадоў – у верасні-літападзе 1939г., калі адбылося далучэнне заходняй Беларусі да БССР і СССР.
У сучаснай гістарычнай навуцы і асабліва грамадска – палітычнай думцы, гэтая падзея трактуецца не аднабакова. Большая частка даслед-чыкаў прытрымліваецца погляду, што восенню 1939г. адбылося ўз’яд-нанне беларусаў. Але частка перш за ўсё палітычных дзеячаў асабліва прадстаўнікоў Польшчы і Літвы на ўвесь свет называюць гэту падзею савецкай акупацыяй. Галоўным аргументам гэтых “даследчыкаў” з’яў-ляецца стаўшы вядомы грамадству сакрэтны пратакол пакта “ Молатава – Рыбентропа” у якім СССр і фашысцкая Германія падзяльлі сферы ўп-лыву ў цэнтральнай Еўропе і Прыбалтыцы, тым самым ставя Савецкі Саюз адзначыць і БССР у рады агрэсараў. Уваход Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі тым самым ацэньваюць як акт агрэсіі супраць суверэннай Польшчы.
Так уз’днанне, ці акупацыя?
Для адказа на гэта пытанне, перш за ўсё трэба пазнаёміцца са зна-чэннем тэрмінаў акупацыя і уз’яднанне. Акупацыя – гвалтоўны захоп чужой тэрыторы ўзброенай сілай. Уз’яднанне – гістарычны акт які адпа-вядае інтэрасам шырокіх мас народа , роднаму па паходжанню, мове, культуры і гістарычным мінулым. Каб выясніць ці адпавядалі падзеі во-сені 1939г. інтэрэсам беларускага народа, у сваёй рабоце я паставіла перад сабой задачу разглядзець, якіх умовах жыло насельніцтва Заход-няй Беларусі, якімі былі умовы яго працы і адпачынку, грамадзянскія правы і абавязкі. Як развівалась культурнае і духоўнае жыццё беларусаў у складзе Польшчы.
I.Эканамічнае і палітычнае становішча Заходняй Беларусі
На захопленай тэрыторыі беларускі народ апынуўся пад сацыяль-ным і нацыянальным прыгнётам польскіх памешчыкаў,буржуазіі і за-межнага капіталу. У эканоміку пранікаў капітал замежных манаполій – французкіх, італьянскіх, амерыканскіх, шведскіх.
Эканамічная палітыка польскіх кіруючых колаў была нацэліна на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” ў становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Ка-рыстаючыся таннасцю сыравіны і рабочай сілы ва ўмовах аграрнага перанасялення і масавага беспрацоўя, польскія і замежныя капіталісты выкачвалі нацыянальныя багацці Заходняй Беларусі, тым самым асуд-жалі край на адсталасць і галечы.
Эканоміка Заходняй Беларусі насіла рысы, характэрныя для ад-сталых паўкаланіяльных краін. Цяжкай прамысловасці тут амаль не бы-ло. Пераважную большасць складалі дробныя прадпрыемствы, занятыя перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцо-вай сыравіны. На долю харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці пры-ходзілася 2/3 прадпрыемстваў і рабочых. Прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш чым 20 чалавек у Віленскім, Навагрудскім, Палескім ваяводствах у канцы 1926 г. налічвалася 172, у тым ліку з колькасцю больш чым 100 чалавек – усяго 19. Сярод іх шклозавод “Нёман”, запалкавая фабрыка “Прагрэс – вулкан” у Пінску, тытунёвая фабрыка ў Гродне і інш. У 1928г. на такіх прадпрыемствах было занята 11,6 тыс. рабочых – менш, чым у 1913г., у 1937г. іх было 15,4 тыс. чала-век, з Беластоцкім ваяводствам – 33тыс. Усяго ў прамысловасці, на транспарце, у гандлі і ўстановах камунальнага абслугоўвання, паводле перапісу 1931г., было занята 86тыс. рабочых, з іх у прамысловасці – 38тыс ( 3 ,с.353-354).
Пасля невялікага ажыўлення прамысловай вытворчасці ў пер-шыя пасляваенныя гады, у 1924г. эканоміка Польшчы апынулася ў ста-не крызісу, які працягваўся да 1926г. Праведзеная ў 1924г. грашовая рэ-форма, у ходзе якой была ўведзіна новая польская нацыянальная валюта – злоты, ліквідавала гіперінфляцыю, нармалізавала грашовае абарачэнне ўнутры краіны і ў знешнім гандлі. Аднак “эканамічнага цуду” не адбы-лося. Прамысловы ўздым, які пачаўся ў другой палове 1926г., працяг-ваўся толькі да 1928г. Асабліва ў цяжкім стане апынулася прамысло-васць Заходняй Беларусі . Тут крызіс выклікаў вялікі спад вытворчасці . Так , у галінах апрацоўчай прамысловасці Навагрудскага і Палескага ваяводстваў, у якіх была занята большасть рабочых, колькасць іх змян-шалася з 13,4 тыс. у 1928г. да 5,1 тыс. у канцы 1931г., або ў 2,5 раза ( 7 , с.189).
Аснаўным цяжарам крызіс клаўся на плечы працоўных. Зарабат-ная плата рабочых у Заходняй Беларусі да 1931г. змяншалася на 52% су-праць узроўню 1928г. За гады крызісу рэзка ўзрасло беспрацоўе. Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных да канца 1931г. па-вялічылася ў тры разы і дасягнула 16,1 тыс (3,с.354). Аднак і тыя, хто працаваў, не былі ўпэўніны ў заўтрашнім дні, бо каля варот прадпры-емстваў пастаянна знаходзілася шмат лядзей, якія шукалі работу. Платны адпачынак, дапамога па сацыяльнаму забяспячэнню ў 1933г. фактычна былі ліквідаваны .
У канцы 1933г. эканоміка Польшчы, як і іншых буржуазных краін, што вышлі з крызісу, апунуліся ў стане эканамічнай дэпрэсіі, якая працягваласяда 1937г. і характарызавалася агульным застоем вытвар-часці. Ажыўленне, звязанае з падрыхтоўкай да вайны, не ўнесла істот-ных змен у эканамічнае становішча Польшчы, у тым ліку і Заходняй Беларусі. Прамысловыя вытворчасць толькі крыху перавысіла ўзравень перадкрызіснага 1928г.
Але жыццё працоўных не палепшылася і ў наступныя гады. Так, сярэдні дзённы заробатак рабочых у Навагрудскім ваяводстве ў 1934г. складаў – 2 злотых, у Палескім – 2 злотых 96 грошаў. Заробак рабочых – мужчын на Гарадзішчынскай фанернай фабрыцы ў 1937г. складаў 1 злоты 20 грошаў, а жанчын – 60 грошаў за дзень. І гэта ў той час, калі кілаграм сітнага хлеба каштаваў 34 грошы, мукі пшанічнай – 53 грошы, масла- 3,4 злотага, 1л газы- 35 грошаў,10 кВт·ч электраэнергіі – 7,3 злотага ( 8,ст302).
Значны пласт гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі. Аднак, як адзначалася ў справаздачы Брэсцкай фінансавай палаты, насельніцтва, занятае рамяством, не магло паспяхова супрацьставаць канкурэнцыі больш прадукцыйнай прамысловай вытворчасці і выбараў рамяства з іншых раёнаў. Рамеснікі і саматужнікі бяднелі і разараліся, папаўняючы рады гарадскога пралітарыяту. Калі ў канцы 1931г. у Віленскім, Наваг-рудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 46,5 тыс. рамеснікаў, то ў 1937г. – 33,5.
Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаван-нем буйнога памешчыцкага земляўладання, малазямеллем і масавым збядненнем большай часткі сялян. У 1931г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах землеўладальнікі з плошчай маёнткаў больш 100га мелі 3,1млн.га, а разам з дзяржаўнымі і царкоўнымі ўладаннямі – каля млн.га, або 48% усёй зямлі (1,ст77).
Радзівілам, Сапегам, Тышкевічам і іншым буйным уладальнікам зямель належалі многія тысячы гектараў. У той жа час на 610 тыс. сялянскіх гаспадарак прыходзілася 4,3 млн. га. З іх 56% мелі менш 5 га зямлі кожная (3,ст356).
Зямельная рэформа, якую вымушаны быў распачаць польскі ўрад пад націскам сялянскага руху, праводзілася на карысць польскіх паноў – абшарнікаў і сельскай буржуазіі. Улады правялі т.зв. парцэляцыю, або продаж дробнымі участкамі часткі абшарнікаў і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асадні-каў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919 – 1920 гадоў. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху. Да 1930г., па няпоўных звестках, у Заходняй Беларусі пасяліліся 4434 вайсковыя асаднікі. Яны атрымоўвалі на льготных умовах ці бясплатна зямельныя ўчасткі звычайна ад 10 да 45 га і сяліліся хутарамі (5, ст217).
З мэтай ліквідацыі цэраспалосіцы праводзілася т. зв. Камасацыя, або хутарызацыя сялянскіх гаспадарак. Да 1939г. у Віленскім, Нава-грудскім і Палескім ваяводствах пераважна прымусова былі пераселены на хута-ры 259 тыс., ці больш 40% сялянскіх гаспадарак. Пераход на хутары дазваляў палепшыць апрацоўку зямлі, падняць прадукцыйнасць гаспадаркі. Пераход на хутары дазваляў палепшыць апрацоўку зямлі, падняць прадукцыйнасць гаспадаркі. Але малазямельным ён амаль нічо-га не даваў. Больш таго, выдаткі на правядзенне камасацыі і перася-ленне пагоршылі становішча большасці сялян. Толькі заможныя сяляне ў выніку вухаду на хутары ўмацавалі сваё становішча.
Камасацыя не магла вырашыць зямельнае пытанне і адкрыць шлях да паспяховага развіцця сялянскай гаспадаркі , бо не ліквідавала малазямелле ў вёсцы, не вызваляла сялян ад залежнасці з боку памешчыкаў і сельскіх багацеяў, не давала ім магчымасці выйсці з беднасці. Таму большасць сялян, перш за ўсё сельская бедната, былі супраць камасацыі.
Цяжкія вынікі для сялян мела скасаванне сервітутаў. Да 1938г. 115,7 тыс. сялянскіх гаспадарак былі пазбаўлены права карыстацца сервітутнымі пашамі, выганамі, за якія атрымоўвалі невялікую кампенсацыю (6,с.360). Сяляне былі супраць ліквідацыі сервітутаў на такіх умовах, выступалі за захаванне права карыстацца сервітутамі, за поўны пераход іх ва ўласнасць сялян.
Такім чынам, зямельная рэформа, якую праводзіў польскі ўрад, мела буржуазны характар. Яна садзейнічала захаванню буйнога памешчыцкага землеўладання. У выніку рэформы ўмацавалася стано-вішча дробнай і сярэдняй сельскай буржуазіі, некалькі пашыраўся ўнутраны рынак. Адначасава пагоршылася становішча беднаты.
Ва ўмовах буйнога землеўладання і малазямелля сялян сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. Сялянін – бядняк не мог забяспечыць належнай апрацоўкі зямлі. Гэтаму перашкаджала і няспын-нае драбленне сялянскіх гаспадарак.
Ураджай збожжавых у бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарках у 30-ыя гады складаў у сярэднім 7 ц з га, у абшарнікаў і кулакоў – каля 9 ц з га. Частымі былі неўраджаі. І тады галадалі многія тысячы сялян. Толькі ў 1929г. сельская гаспадарка была адноўлена да ўзроўню 1913г. У першай палове 30-ых гадоў ва ўмовах эканамічнага крызісу адбылося скарачэнне пасяўных плошчаў, зменшылася ўраджайнасць, колькасць буйной рагатайжывёлы, свіней. Некаторае павелічэнне сельскагаспадар-чай вытворчасці ў 1934 – 1938гг. істотна не не змяніла становішча. Сельская гаспадарка ў цэлым знаходзілася ў стане хранічнага застою (5,ст218).
Ва ўмовах цяжкага сацыяльнага прыгнёту ішло збядненне большай часкі сялян. Сяляне - беднякі ў пачатку 30-ых гадоў складалі каля 70%, сераднякі- 23%, заможныя сяляне з асаднікамі і шляхтай – больш 6%. Вялізных памераў дасягнула скрытае беспрацоўе ў вёсцы, якое ахоплівала ў гэты час каля 40% рабочых рук ( 2 ,ст399).
Малазямельныя сяляне жылі бедна. У 1927г. каля 30% сялян не мелі кароў. Беднякі вымушаны былі за мізэрную плату ісці да абшарні-каў, асаднікаў, заможных сялян, на падзённую работу, працаваць за частку ўраджаю. Яны залазілі ў даугі, за якія прыходзілася адпра-цоўваць на цяжкіх умовах. У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны – асабліва ў Латвію, Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938г. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек (4,ст307).
У цэлым Заходняя Беларусь уяўляла сабой у складзе Польшчы адсталы аграрны рэгіён, які выкарыстоўваўся як крыніца сыравіны і таннай рабочай сілы, рынак збыту для польскай рамысловасці. У эка-намічным развіцці назіраліся застойныя працэсы, якія абцяжарлівалі матэрыяльны стан жыхароў заходнебеларускіх зямель.
На становішча Заходня Беларускіх сялян моцна адбівалася гандлёвая палітыка манаполій. Прамысловыя тавары былі дарагія, а прадукты сельскай гаспадаркі несуразмерна танныя. За гады эканаміч-нага крызісу цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі знізіліся да 40%, на прамысловыя тавары – да 73% у параўнанні з 1928г (5,ст219). Разбежка цэн яшчэ больш пагаршала становішча сялян.
Падатковая палітыка ўрада мела выразна класавы характар. Абшарнікі плацілі з 1 га зямлі значна менш, чым малазямельныя сяляне. Пры спагнанні падаткаў улады часта звярталіся да прымусовых мер. Шырока практыкаваўся продаж маёмасці даўжнікоў з малатка. Агульная запазыча-насцьсялян Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў па падатках на 1 студзеня 1934г. складала 197,1 млн. злотых, або ў сярэднім 460 злотых на адну гаспадарку. Толькі на працягу 1929г. гэтых ваяводствах было праведзе-на 30,7 тыс. экзекуцый, з якіх 11,9 тыс суправаджаліся прымусовым адабраннем маёмасці ў насельніцтва (1,ст 86).
У першыя гады польскай акупацыі сяляне былі прымушаны бяс-платна даваць падводы для абслугоўвання паліцыі і чыноўнікаў. Яны павінны былі выконваць дарожныя павіннасці – шарваркі, выходзіць на рамонт дарог і мастоў без усялякай аплаты. На сялян сыпаліся шматлі-кія штрафы.
У пачатку 30-ых гадоў у трох заходнебеларускіх ваяводствах наліч-валася 88,3 тыс. сельскагаспадарчых рабочых. Звязаныя цяжкімі умова-мі найму, яны знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад землеўласнікаў. Пра-цягласць рабочага дня дасягала нярэдка і больш 14 гадзін. Сельска-гаспадарчыя рабочыя, страціўшы працу, не падлягалі рэгістрацыі як беспрацоўныя і ніякай дапамогі не атрымалі.
У выніку каланіяльнай палітыкі польскіх улад і панавання па-мешчыкаў і буржуазіі жыццёвы ўзровень працоўных у Заходняй Бела-русі быў намнога ніжэй, чым у цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы, і, як адзначалася ў адной са справаздач Брэсцкай фінансавай палаты, “ніжэй перадваеннага, які ніколі тут не быў высокім”. Медыцынскае абслугоўванне было недаступна для большасці насельніцтва з-за неда-хопу дактароў і вялікага кошту лячэння. У 1935г. Палескім аяводстве адзін доктар прыходзіўся на 5662 чал., а ў Навагрудскім – на 5950 чал.
II. Нацыянальны прыгнёт. Палітычнае бяспраўе.
У 1920 – 1921гг. быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністра-цыйна – тэратарыяльны падзел, створаны чатыры ваяводствы: Віленс-кае, Навагрудскае, Палескае, Беластоцкае. Ваяводствы падзяляліся на паветы, а паветы на гміны. У адпаведнасці з такімі падзеламі складва-лася структура органаў дзяржаўнага кіравання і грамадзянскага сама-кіравання, аховы грамадскага парадку (паліцыі). Сваю структуру мелі органы дзяржаўнай бяспекі (дэфензіва), судовыя і вайсковыя , а таксама сістэма органаў аховы дзяржаўнай мяжы.
Цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча спалучалася з не-меньш цяжкім нацыянальным прыгнечаннем беларускага народа. Поль-скія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыяналь-ную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Каб неяк “абгрунтаваць” сваё права на захопленыя землі, польскія ўлады не спыняліся нават перад фальсіфікацыяй статыстычных звестак аб нацыянальным складзе на-сельніцтва Заходняй Беларусі. Так, па матэрыялах афіцыйнай статысты-кі, у 1931г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах да паля-каў залічылі амаль усіх беларусаў – католікаў і шмат праваслаўных. Яшчэ 707 тыс. чалавек, пераважна на Палессі, былі запісаны “тутэйшымі”, як пазбаўленыя нацыянальнай свядомасці. Гэта было зроблена дзеля павелічэння ў Заходняй Беларусі ўдзельнай вагі палякаў.
На самай жа справе, згодна са звесткамі перапісу 1897г., палякі на тэрыторыі пазнейшых трох заходнебеларускіх ваяводстваў складалі каля 5,5%. Праўда,у 20 – 30ыя гады тут пасялілася яшчэ пэўная коль-касць палякаў з ліку вайсковых і цывільных каланістаў- асаднікаў, чы-ноўнікаў, інтэлігенцыі, паліцыі, рабочых. У цэлым у Віленскім, Наваг-рудскім і Палескім ваяводствах беларусаў было не 22,5%, як сцвяржала афіцыйная польская статыстыка, а 67%, палякаў не 42, а 12 – 13%, укра-інцаў – 5 – 6%, яўрэяў – каля 9%, рускіх – 2%, літоўцаў – 3% (5,ст221).
Польшча лічылася буржуазна-дэмакратычнай рэспублікай. Аднак абвешчаныя канстытуцыяй 1921г. свабода слова, друк, сходаў, арганізацый пастаянна парушаліся, асабліва на “крэсах”. Тут панавалі самавол і здзекі над насельніцтвам з боку паліцыі, чыноўнікаў. Паліцыя сачыла і арыштоўвала ўсіх, каго падазравала ў прынадлежнасці да кам-партыі ці камсамола, а таксама беспартыйных актывістаў з рабочых і ся-лян. Асабліва ўзмацняліся рэпрэсіі ў перыяды ўздыму вызваленчага ру-ху. У пачатку 30-ых гадоў у турмах Польшчы знаходзілася больш 10тыс. палізняволеных. Новая хваля масавых арыштаў ахапіла край пасля таго, як у 1934г. на Палессі, у Бярозе Картузскай, быў створаны канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных.
Выбарчая сістэма служыла інтарэсам памешчыкаў і буржуазіі. У сейм праходзілі пераважна прадстаўнікі пануючых класаў, буржуазных і дробнабуржуазных партый і толькі нязначная колькасць ад радыкаль-ных партый і арганізацый працоўных. У час выбараў 1922г. у сейм былі абраны 11, а ў сенат - 3 беларусы з агульнай колькасці 444 дэпутаты і 111 сенатараў. У 1928г. у сейм трапілі 10 беларускіх дэпутатаў і 2 сена-тары. Толькі частка іх прадстаўляла радыкальныя партыі і арганізацыі. На выбарах 1932 і 1938гг. не было абрана ні аднаго беларуса, ні аднаго прадстаўніка левых сіл (3,ст368).
Мала што маглі зрабіць для народа органы мясцовага самакіра-вання – гарадскія і гмінныя рады, якія падпарадкоўваліся адміністрацыі. З імі звычайна ўлады не лічыліся. Панаванне манаполій і буйнога па-мешчыцкага землеўладаня, узмацненне ўціску працоўных, рэакцыйная зямельная і падатковая палітыка буржуазна-памешчыцкага ўрада, мала-зямелле і паўперызацыя сялян абвастралі сацыяльныя супярэчнасці. Жорсткі нацыянальны прыгнёт і палітычнае бяспраўе рабочых і сялян ва ўмовах буржуазнай дыктатуры яшчэ больш паглыблялі супярэчнасці паміж народам і пануючымі класамі.
III.Стан асветы і культуры
З першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць бела-рускія школы, якія у 1918 – 1919гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1925г. Засталіся ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія і рус-кія школы былі ператвораны ў польскія. Тыя, хто змагаўся за адкрыццё беларускіх школ, праследаваліся ўладамі. У 1927 – 1928гг. урад Пілсуд-скага пад націскам нацыяналіна – вызваленчага руху вымушаны быў адкрыць 29 беларускіх і 49 змешаных польска – беларускіх школ. Існа-валі 4 беларускія гімназіі – у Вільні, Радашковічах,Клецку і Навагрудку, якія маглі працаваць дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы грамадскасці. У 1932 – 1934 гадах тры з іх былі закрыты. Апошняя Беларуская гімна-зія ў Вільні, у якой навучалася каля 200 вучняў, была ператворана ў фі-ліял польскай гімназіі. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Бела-русі не стала ні адной беларускай школы (2,ст407).
Польскіх школ было недастаткова, каб забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей. У 1927/28 навучальным годзе ў трох ваяводствах працавала 3455 агульных школ, у якіх было 292,9 тыс. навучэнцаў, а ў 1937/38гг., - 4421школа з 546,6 тыс. навучэнцаў. Каля 13%дзяцей школьнага ўзросту не вучыліся ў школе. У сапраўднасці іх было значна больш. У выніку непісьменных сярод насельніцтва Заходняй Беларусі ва ўзросце звыш 10 гадоў у 1931г. налічвалася 43% (3,ст424).
У1927/28 навучальным годзе ў тых жа трох ваяводствах дзейні-чалі 85 гімназій, у якіх налічвалася 17,8 тыс. навучэнцаў. Праз 10 гадоў – у 1938г. колькасць гімназій зменшылася да 15,9 тыс. У 1929/30 наву-чальным годзе ў 15 настаўніцкіх семінарыях навучалася 2258 чалавек. Іх было яўна недастаткова, каб забяспечыць школы настаўнікамі. Нягле-дзячы на гэта, да 1938г. колькасць семінарый зменшылася да 8, а наву-чэнцаў – да 300 Высокая плата за навучэнне, беднасць і перашкоды з боку ўлад абмяжоўвалі доступ дзецям працоўных у сярэднія школы. Вышэйшыя навучальныя ўстановы па сутнасці былі для іх недаступныя (2,ст409).
Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязнач-ная колькасць беларускай інтэлігенцыі. Па звестка польскай адмініст-рацыі, на долю беларусаў у Палескім ваяводстве у 1928г. прыходзілася толькі 2,5% інтэлігенцыі, а на долю палякоў – 75% інтэлігенцыі(3,с426).
У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Культурнае жыццё беларускага народа пастаянна абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Закрываліся нешматлікіяклубы, бібліятэкі, хаты-чы-тальні, створаныя ў мінулыя гады намаганнямі беларускай грамадскас-ці. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі ў турму. Калі ў 1927г. пад націскам масавага нацыянальна-вызва-ленчага руху, звязанагаз дзейнасцю Беларускай сялянска-рабочай грама-ды, Таварыствам беларускай школы выдаваліся 23 беларускія легаліныя газеты і часопісы, то ў 1932 г. іх засталося толькі 6 (ст427).
Культурнае жыццё заходнебеларускіх зямель у 1921 – 1939гг. Праходзіла ў дастаткова складаных умоў. Адмоўны ўплыў на яго аказ-валі заняпад эканомікі, цяжкі нацыянальны і сацыяльны прыгнёт, кала-ніяльная палітыка польскага урада. Дзякуючы супраціўленню беларус-кай паланізацыі і развіццю нацыянальна - вызваленчага руху культура атрымлівала магчымасцьдля захавання. Пастаянныя абмежаванні і па-даўленне культурнага жыцця беларусаў ніяк не маглі спрыяць засваен-ню духоўных каштоўнасцей і відаў, якія давалі польскія школы і куль-турна – асветніцкія ўстановы.
Польскім уладам не ўдалосявыканаць у Заходняй Беларусі цыві-лізатарскай місіі. Кіруючыя колы не імкнуліся задаволіць спаўна патрэ-бы людзей у асвеце нават на польскай мове. Польскія школы не маглі забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей хаця б у межах пачатковай адука-цыі. Паводле даных афіцыйнай статыстыкі, у 1937/38 навучальным годзе ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах школу навед-валі толькі каля 80% дзяцей ва ўзросце 7 - 13 гадоў (4,ст323), аднак у сапраўднасці кантынгент дзяцей, якія не хадзілі ў школу, быў большым. Высокі кошт падручнікаў, школьных прылад, адсутнасць у некаторых вёскахшкол, беднасць сялян – усё гэта прыводзіла да таго, што значная частка дзяцей працоўных не магла скончыць пачатковай школы.
Катастрафічна зменшалася беларускамоўнае навучанне. Калі ў 1936/37 навучальным годзе яшчэ дзейнічалі тры беларускія і 13 польс-ка-беларускіх школ, то ўжо праз год у Заходняй Беларусі існавалі толькі пяць польска – беларускіх пачатковых школ, а ў 44 польскіх беларуская мова вывучалася як прадмет. Мелася толькі адна беларуская гімназія. Напярэдадні верасня 1939г. беларукіх школ фактычна не засталося. Лёс адзінай беларускай гімназіі ў Вільні быў няпэўным. У такіх абставінах вострай праблемай заставалася непісменнасть і малапісьменнасць. У 1931г. 43% насельніцтва краю было непісьменным, у Палескім ваявод-стве гэты паказчык дасягнуў 50%(6, ст369).
З – за высокай платы за навучанне, перашкод з боку улад, нацыяналь-най прынадлежнасці, палітычных матываў колькасць дзяцей з беларус-кіх сем´яў была невялікай у сярэдніх, прафесійных школах, вышэйшых навучальных установах. Студэнтаў ВНУ беларускай нацыянальнасці ў краіне ў 1937/37 навучальным годзе налічвалася ўсяго 218 чалавек. У 1930 – 1936гг. доля беларусаў сярод студэнтаў Віленскага універсітэта вагалася ад 1,6 да 2,8%. Доля ж палякаў узрасла з 63,2% у 1930/31 акадэ-мічным годзе да 72,6% у 1937/38 акадземічным годзе(2,ст404).
Вынікам палітыкі нацыянальна – культурнага прыгнёту была малалі-касць беларускай інтэлігенцыі. У 1925/26 навучальным годзе з 7тыс. настаўнікаў беларусы складалі каля 1 тыс. Гэта былі кадры, падрыхтава-ныя пераважна ў дарэвалюцыйны час. У 1932г. у палескім ваяводстве налічвалася 8204 асобы інтэлігенцыі. З іх палякаў было 75,5%, яўрэяў – 9,5, беларусаў – 2,6, украінцаў – 2,5%(3,ст423).
Польскія ўлады не стварылі ў Заходняй Беларусі разгалінаванай сеткі бібліятэк, чытальняў. У Польскім ваяводстве ў 1934г. іх паслугамі карысталася ўсяго 1,3% насельніцтва. У сярэднім на адну польскую кні-гу прыходзілася каля 15 чытачоў. Беднасць, няведанне польскай мовы, высокі ўзровень непісьменнасці былі перашкодамі ў карыстанні кнігамі і перыядычнымі выданнямі.
Такая сітуацыя ў галіне асветы патрабавала павышэння ролі наро-днай творчасці ў удыходным жыцці беларускага насельніцтва, выкліка-ла рух супрацьдзеяння паланізацыі, у абарону нацыянальнай культуры і мовы, за вызваленне і ўз̕яднанне беларускага народа.
Вырастаючы ва ўмовах узмацнення нацыянальна – вызваленчага руху, заходнебеларуская літаратура чэрпала ідэі, тэмы і вобразы з жыц-ця ахопленых вызваленчай барацьбой мас. І.Канчэўскі сваёй кнігай “Адвечным шляхам “ зрабіў моцны ўплыў на грамадскую думку Заход-няй Беларусі. Узмацніўся агульначалавечы пачатак у патрыятычнай і палітычнай літары. Гэта адчувалася ў вершах Л.Родзевіча са зборніка “Беларусь”. Прадстаўніком рэалістычнай плыні быў М.Гарэцкі. У 1920г. выйшла ў свет яго “Гісторыя беларускай літаратуры”.
У 1920-я гг. галоўнай тэндэнцыяй у літаратуры стаў рамантызм, які вылучыў на пярэдні план грамадскага жыцця менавіта мастацтва. У.Жылка аб̕ядноўваў у сваёй паэзіі ў адзінае цэлае ідэі сацыяльнага і нацыянальнага адраджэння. Рэальным сродкам вызвалення і ўз̕яднання беларускага народа ён лічыў паўстанне працоўных Заходняй Бнларусі. Прыродаапісальнай, інтымнай была ранняя лірыка Н.Арсенневай. Яе першы зборнік вершаў “Пад сінім небам” вылучаўся высокай культурай творчасці.
Грамадскі ўздым, які быў звязаны з дзейнасцю Беларускай сялян-ска-работніцкай грамады, выклікаў ажыўленне літаратурнага жыцця. У заходне-беларускую паэзію ўлілася кагорта маладых сіл. Новая плынь паэзіі мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, была цесна звязана з барацьбой працоўных за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. М. Ва-сілёк узбагаціў рэвалюцыйна-рэмантычную сімволіку, выступаў суп-раць эстэцкай кволасці і апалітычнасці ў паэзіі: “Красу я бачу іншымі вачыма, яна бунтарная, яна працоўных моц”. Вершы В. Салагуба мелі агітацыйны характар. Напісаны ім за турэмнымі кратамі “Лукішскій дзённік” стаў узорам тагачаснай публіцыстыкі. П.Пестрака найбольш хвалявала тэма вызваленчай барацьбы, услоўленне мужнасці паліт-зняволенных, сярод якіх ён сам правёў 11-аць гадоў, вера ў лепшую бу- дучыню. Пратэст супраць нацыянальнага ўціску, заклікалі да змагання прысутнячалі і ў творчасці В. Таўлая, М. Машары, М.Засіма і іншых паэтаў.
У пачатку 1930гг. у літаратурным жыцці адбылося дэферэнцыя-цыя паміж рэвалюцыйна-дэмакратычнай плынню паэзіі і той, што арыентавалася на нацыянальныя, агульначалавечыя каштоўнасці, апалі-тычны эстэтызм. У 1933г. быў створаны літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў, які выступаў за выкарыстання пераважна кла-савага і партыйнага прынцыпаў.
У сярэдзіне 1930гг. літаратура развівалася пад уплывам руху за стварэнне антыфашысцкага народнага фронту. У гэты час выявіўся паэтычны талент М.Танка. У яго зборніках “На этапах”, “Журавінавы цвет”, “Пад мачтай”, паэме “Нарач” цэнтральнай фігурай быў прафе-сійны рэвалюцыянер. У вершаваных творах, публіцыстычных арты-кулах паэт заклікаў маладых літаратараў ісці дарогай праўды, свабоды, служыць змаганню народа.
У цэлым літаратура Заходняй Беларусі з’яўлялася яскравай выраз-ніцай свядомасці мясцовага насельніцтва, яго спадзяванняў на лепшую будучыню. Заходнябеларускія літаратары знаходзіліся на перадавых пазіцыях у вызваленчым змаганні. Іх творчасць была прасякнута пафа-сам барацьбы, працягвала адраджэнскую традыцыю.
Асаблівасцю заходнябеларускай рэчаіснасці было існаванне побач дзвюх асноўных нацыянальных культур: мясцовай, даўняй культуры карэннага беларускага насельніцтва, што складала пераважную больша-сць, і польскай культуры, якую падтрымлівалі памешчыкі, нешматлікае польскае насельніцтва і насджвалі ўлады. Менавіта дзяржаўная падтры-мка павінна была забяспечыць польскай культуры пануючыя пазіцыі ў Заходняй Беларусі. Ва ўмовах пастаянных абмежаванняў, у ціску і гвал-ту супраць культуры і мовы беларусаў замест узаемадзеяння, дыялога культур назіралася іх жорсткае супрацьстаянне.

- Захоплення заручників
- Зачем молодежи высшее образование
- Зачет и возврат излишне уплаченных и излишне взысканных налоговых платежей
- Зачет и возврат излишне уплаченных или излишне взысканных сумм налога, сбора, пени
- Зачет и возврат излишне уплаченных налогов
- Зачет и возврат излишне уплаченных налогов
- Зачетная работа по дисциплине «Экономика недвижимости»
- Заходи щодо підвищення якості кредитних портфелів комерційних банків у Росії
- Заходи щодо профілактики інфекційного ринотрахеїту котів
- Заходи щодо профілактики інфекційного ринотрахеїту котів
- Заходи щодо скорочення обсягів тіньової складової економіки України
- Заходи щодо стандартизації у технології столового приладдя
- Заходи щодо удосконалення робочих місць
- Заходи щодо удосконалення системи бюджетного фінансування витрат