Cтварэнне БССР. Устанаўленне савецкай грамадска палітычнай сістэмы, яе асноўныя характарыстыкі

Cтварэнне БССР. Устанаўленне савецкай грамадска палітычнай сістэмы, яе асноўныя характарыстыкі

Cтварэнне БССР.Пасля вызвалення у снежні 1918 г. ад нямецкіх акупацыйных сіл пашырыуся і паглыбіуся рух за нацыянальнае самавызначэнне. Узначалілі гэты рух беларускія секцыі РКПБ, Бел.нац. камітэт. Гэтыя арганізацыі спрыялі таму, каб была абвешчана савецкая Беларусь. Абласныя беларускія улады былі супраць утварэння БССР. Толькі прамое умяшанне ЦК РКПБ дазволіла правесці у Маскве 21-23 снехня 1918 г. канферэнцыю беларускай секцыі РКПБ па прапанове якой ЦК РКПБ сфарміравау і зацьвярдзіу склад першага часовага улада Савецкай Бел. на чале з Дзмітрыем Шалуновічам. 30 снежня 1918 г. у Смаленску прайшла 6-ая Пауночна-заходняя канферэнцыя РКПБ , якая абвясціла сябе першым з’ездам КПБ. Гэта канферэнцыя прыняла дэкларацыю аб утварэнні Сацыалістычнай Савецкая Рэспублікі Беларусь. 
У склад рэспублікі рэкамендавана уключыть наступныя тэрыторыі: Мінская губернія, Смаленская, Магілеуская, Віцебская, Гродненская, а так сама часткі губерніі Віленскай, Ковенскай, Чарнігаускай, дзе дзе пераважала беларускае насельніцтва. 
Пасля з’езда урад пераехау ў Мінск, які быў абвешчаны сталіцай БССР. 
1 студзеня 1919г. быў абвешчаны маніфест аб утварэнні БССР. Гэты дзень стаў афіцыйным днем утварэння БССР. Фактычная улада была ў бальшавікоў. 
2 –3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся першы з”езд саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў Беларусі. 
На з”езде была прынята Канстытуцыя, зацверджаны герб і сцяг. Выбраны цэнтральны выканаўчы камітэт. 
Яшчэ у студзені 1919 г. ЦК РКП(б) рэкамендаваў перадаць Смаленскую, Віцебскую і Магілеўскую губерніі ў склад РСФСР, а БССР аб”яднаць з Літвой у новую Літоўска- Беларускую ССР. 
У лютым 1919 г. гэта рашэнне падтрымалі з”езды саветаў у Мінску і Вільні. Сталіцай быў абвешчаны г. Вільня. У аб”яднаным урадзе не было ніводнага беларуса. 
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі юрыдычна землі Беларусі ў склад Расіі не ўваходзілі. Пасля вызвалення ішла гаворка аб ўтварэнні Рэспублікі Польскай. 
31 ліпеня 1920 г. пасля вызвалення Мінска ад палякаў прынята другая дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Беларусі, але тэрыторыя толькі 6 паветаў Мінскай губерні, а Гродзенская і Віленская губерні перададзены Літве. У снежні 1920 г. декларацыю аб незалежнасці зацвердз. 2 усебел. з”езд саветаў. У сакавіку 21 г. дэлегацыі РСФСР і УССР падпісалі з Польшай мірны дагавор. Вынік: Зах. Бел. увайшла ў склад Польшы (40% усей тэрыторыі ) . 
Было вырашана стварыць адзіную дзяржаву і таму 30 снежня 1922 г. у Маскве на першым з”ездзе саветаў СССР быў падпісаны дагавор аб стварэнні СССР. Гэты дагавор падпісалі 4 рэспублікі:РСФСР, Укр. , ССР , Занаўк., СФСР і БССР,існавала да 1991 года. 21 снежня 1991 года ў Алмааце быў падпісаны дагавор аб стварэнні незалежных дзяржаў. 
ЦКРКП( б) ў маі 1923 г. аб далучэнні да тэрыторыі Б еларусі раенаў Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерні з беларускім насельніцтвам. 
6 Надзвычайны Ўсебеларускі з”езд саветаў у сакавіку 24 г. заканадаўча аформіў узбуйненне ССР. Насельніцтва БССР павялічалась на 2,5 млн. і тер-я стала 110,5 тыс. кв.км.. 
Ў ліпені 24 г. было зменена адменістрацыйнае дзяленне Бел.. было створана 10 акруг. У снежні 26 г. было другое рашэнне тэрыторыі БССР, і тэр-я пав.на 16 тыс кв. км., а нас-ва на 620 тыс. чалавек . 
У 1930 г. акруговае дзяленне было скасавана. Раены падпарадкоўваліся Мінску. 
У 1938 г. створаны вобласці : Мінская, Віцебская, палеская, Гомельская, Магілеўская. У 39 г. у верасні Зах. Бел. увайшла ў склад БССР . Тэр. Бел. пашырыл. на 101 кв. км. і нас-ва на 4,5 млн. чал.  
Спачатку ў склад БССР і віленскі край, а ў кастрычніку 39 г. Вільня была перададзена Літве разам з Чырвонай арміяй. Літоўцы пайшлі на ўсе, каб атрымаць Вільню. Беластонская вобласць была перадана Польшчы ў 44-45г..У жніўні 40 г. плошча БССР была 225, і 7 тыс. кв. км. і нас-ва 10,5 млн. чал.. У 1945 г. БССР з”явілась адной із дзяржаў – заснавальніц ААН. 
БССР існавала да 1991 г. , а дэкларацыя была прынята 27 ліпеня 90 г. аб суверэнітэце БССР. 25 жніўня 91 г. гэта дэкларацыя стала канстытуцыйным законам.

Устанаўленне  савецкай грамадска палітычнай сістэмы, яе асноўныя характарыстыкі.

У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20–30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным. 
Першым крокам у вяртанні да мірнага жыцця (да даваеннай палітычнай арганізацыі) былі выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), у Вярхоўны Савет БССР (1947) і мясцовыя Саветы рэспублікі (1948). Яны прайшлі пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў, у святочнай атмасферы. Савецкія людзі галасавалі за прадстаўнікоў “непарушнага блока камуністаў і беспартыйных”, успрымалі гэтыя выбары як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і звязвалі з імі надзеі на будучыню. Пачуццё гонару за сваю зямлю, якая адраджалася з попелу намаганнямі тысяч людзей, павялічвала пачуццё ўласнай годнасці народа, жаданне зрабіць новае пасляваеннае жыццё лепшым, святлейшым. 
Але ў пасляваенныя гады новая хваля рэпрэсій прыйшла на Беларусь – чарговыя арышты, дэпартацыі людзей на спецпасяленні і ссылку, абмежаванні на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Рэпрэсіі праводзіліся з часу вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па 1952 год. Асабліва яскрава гэта праявілася ў дзейнасці Л. Цанавы, які ўзначаліў органы дзяржаўнай бяспекі рэспублікі ў 1938–1951 гг., справе Севіча 1951 г. – Наркама асветы рэспублікі, кампаній, накіраваных супраць дзеячоў культуры і г.д. 
Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Тут прадоўжылі ўзброеную барацьбу супраць савецкай ўлады групы асоб, якія супрацоўнічалі ў час акупацыі з фашыстамі, атрады Арміі Краёвай і іншыя. Становішча ўскладняла тое, што іх у пэўнай меры падтрымлівалі незадаволеныя сяляне, людзі, якія незаслужана пакутавалі ад рэпрэсій і проста з цяжкім, неадназначным лёсам. Гэта стварала ў некаторым сэнсе сацыяльную базу для антысавецкай барацьбы. Ахвярамі яе станавіліся не толькі партыйныя і камсамольскія актывісты, урачы, настаўнікі, ваенаслужачыя, але і звычайныя сяляне. 
Так, у лютым 1946 г. бандыты ўчынілі 120 забойстваў, 190 грабяжоў і 18 разбояў. Увосень гэтага ж года імі было здзейснена яшчэ 838 вылазак, у тым ліку 43 дыверсіі, 120 падпалаў. Трэба адзначыць, што дзейнасць большасці з гэтых груп і фарміраванняў мела не столькі палітычны, колькі крымінальны характар. 
Аднак складаная сітуацыя была не толькі ў заходніх раёнах. Зладзейска-грабежніцкія банды і групы дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Яны не ставілі ніякіх палітычных мэтаў, проста рабавалі і забівалі. Так, толькі ў 1947 г. ў Мінскай вобласці органы міліцыі ліквідавалі 34 такія банды з агульнай колькасцю 155 чалавек. 
Ліквідацыя крымінальных банд была завершана ў 1948 г. 
Смерць Сталіна 5 сакавіка 1953 г. падштурхнула даўно наспеўшы працэс аднаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця грамадства – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. “Хрушчоўская адліга”, ХХ з’езд КПСС (1956 г.) з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці. Гэта стала спрыяльнай глебай для ажыўлення навукі, літаратуры, мастацтва. 
Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы. Ужо ў 1953–1956 гг. было пачата правядзенне лініі на пашырэнне правоў саюзных рэспублік у дзяржаўным, эканамічным і культурным будаўніцтве. 
У першай палове 60-х гг. мела месца перабудова дзяржаўных і грамадскіх арганізацый па вытворчаму прынцыпу (прамысловыя і сельскія), але праз два гады быў адноўлены тэрытарыяльна-вытворчы прынцып іх пабудовы. 
Працэс аднаўлення грамадства, які разгарнуўся ў 50-я гады, востра паставіў задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу. Ім стала “разгорнутае будаўніцтва камунізму”, абгрунтаванае ў Праграме КПСС, якая была прынята на ХХІІ з’ездзе партыі (1961). Значныя паказчыкі эканамічнага росту, дасягнутыя да пачатку 60-х гадоў, высокія тэмпы сярэднегадовага прыросту нацыянальнага даходу, вялікія поспехі ў некаторых галінах (напрыклад, у асваенні космасу) прывялі да памылковых вывадаў праграмы аб стане эканомікі, грамадства наогул і аб іх магчымасцях у бліжэйшай будучыні. Былі дапушчаны пралікі ў выяўленні перспектыў як унутранага развіцця краіны (стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму да 1980 г.), так і міжнародных абставін (вывад аб паглыбленні агульнага крызісу капіталізму). 
З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала лагічны працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства. Апошняя стала крыніцай дагматызму ў тэарэтычнай думцы. 
Эканамічныя рэформы 60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у жыцці грамадства. Толькі яны не наступілі. Дэмакратычныя працэсы былі заблакіраваны сіламі бюракратычнага кансерватызму. Грамадскі ўздым паступова змяніўся расчараваннем, і тэзіс аб пабудове развітога сацыялізму не толькі не змяніў грамадска-палітычную атмасферу, настрой людзей, але нават выклікаў іронію. 
З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам. Для таго каб зрабіць дэпутацкую дзейнасць больш выніковай, ствараліся пастаянныя камісіі на розных напрамках дзейнасйці. Так, у 1977 г. мясцовыя Саветы рэспублікі стварылі 10360 пастаяных камісій, у якія ўвайшлі 67093 дэпутатаў – 87% ад агульнай іх колькасці. 
Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана. 
Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г. 
Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы (яны павялічыліся з пасляваеннага часу з 350 тыс. да 5 млн. чалавек у сярэдзіне 80-х гг.), якія ўключалі ў сябе амаль ўсіх працуючых, і Ленінскі камуністычны Саюз моладзі (колькасць яго членаў пасля вайны была ледзь больш за 200000, к сярэдзіне 80-х – каля 1,5 млн. чалавек), які ахопліваў амаль усю моладзь. Аднак дзейнасць грамадскіх арганізацый была заарганізавана, цвёрда цэнтралізавана і паступова пачала пакідаць усё менш месца для ініцыятывы асобнага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш фармалізавалася. 
Трэба адзначыць, што сярод кіраўнікоў рэспублікі, нягледзячы на вельмі негатыўныя адносіны да былога партыйнага кіраўніцтва ў нашы дні, былі і даволі аўтарытэтныя, кампетэнтныя людзі. І сёння з павагай ўспамінаюць К.Т. Мазурава – першага сакратара ЦК КПБ з 1956 па 1965 гг., С.В. Прытыцкага – Старшыню Вярхоўнага Савета БССР з 1968 па 1971 гг., П.М. Машэрава – Першага Сакратара ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. і інш. Асабліва яскравай з’яўляецца асоба П.М. Машэрава, а перыяд яго кіраўніцтва – гэта перыяд развіцця эканомікі высокімі тэмпамі. 
Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

 


Cтварэнне БССР. Устанаўленне савецкай грамадска палітычнай сістэмы, яе асноўныя характарыстыкі