Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай. 2

Уводзіны………………………………………………………………………….2

  1. Польскія падпольныя арганізацыі на Беларусі ў 1939 – 1941 гг…………...4
  2. Утварэнне і дзейнасць Арміі Краёва на беларускіх землях………………14
  3. Польскае ўзброенае супраціўленне з 1945 да пачатку 1950-х гг…………..24

Заключенне………………………………………………………………….……36

Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………………38

 

 

 

 

 

 

Уводзіны.

Армія Краёва адна з недаследаваных і адначасова спрэчных тэм у беларускай гістарыяграфіі. Большасць матэрыялу які ёсць, у большасці абапiраецца на савецкія даследаванні. Адзінай аб’ектвўнай крыніцай з’яўляецца кніга Я. Сямашкі "Армія Краёва на Беларусі".

У гады Вялікай  Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 14 тыс. чалавек польскай Арміі Краёвай (АК – акаўцаў) і 12 тыс. чалавек Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН – аўнаўцаў). Армія Краёва была створаная загадам польскага эміграцыйнага ўрада ў Лондане 14 лютага 1942 года. Дзейнасць яе падпарадкоўвалася задачы аднаўлення Польскай дзяржавы ў даваенных межах, г.зн.разам з Заходняй Беларусяй. У розныя перыяды акупацыі Армія Краёва выступала то супраць немцаў і «чырвоных», то на баку іх (гэтак жа вагалася стаўленне да яе нямецкіх акупантаў і савецкага падполля). Фактычна была абраная тактыка збірання сілаў і чакання «адпаведнага моманту».

У сувязі з гэтым  я хачу падзяліцца сваімі назіраннямі  па праблеме. Па пытаннях, звязаных з  дзейнасцю АК, мною быў апрацаваны шырокі круг даследванняў, якія адрозніваюцца  глыбокім аналізам апублікаваных і  неапублікаваных крыніц, але высновы, зробленыя вучонымі, часам дыяметральна супрацьлеглыя. У чым жа прычына  такой сітуацыі?

Справа ў тым, што гісторык, як і любы чалавек, не можа быць цалкам незалежны ад навакольнай  рэчаіснасці і, працуючы над напісаннем гістарычнай працы, воляй-няволяй  пераносіць свае веды, ацэнкі і меркаванні на той час, над якім ён працуе. Узнікае  небяспека "мадэрнізацыі" гісторыі, але якім аб'ектыўным не хацеў бы быць даследчык, без пэўнага пераносу сучасных яму меркаванняў на аб'ект  даследавання абысціся нельга. Дасягаюць магчыма толькі адноснай аб'ектыўнасні, абсалютная ж аб'ектыўнасць з'яўляецца недасягальнай.

Па майму суб'ектыўнаму  меркаванню магчыма знайсці наступнае  выйсце з такой сітуацыі — сабраць  усё мноства канцэптуальных падыходаў  да праблемы АК, адкінуць відавочныя фальсіфікацыі, паспрабаваць выпрацаваць больш-менш адзіны падыход да гэтай праблемы і стварыць канцэпцыю, якая б улічвала шматварыянтнасць хадоў гісторыі.

Галоўнай мэтай  курсавой работы з’явілась аб’ектыўнае  вывучэнне і аналіз дзейнасці  Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі. можна вылучыць наступны задачы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Дзейнасць польскіх падпольных арганізацый на Беларусі ў 1939 – 1941 гг.

 

Кіраўніцтва Польшчы ў эміграцыі ў Лондане, а таксама польскія буржуазныя партыі, якія дзейнічалі ў падполлі, афіцэрства і каталіцкае духавенства расцэньвалі  дзеянні СССР і Германіі як несправядлівыя і агрэсіўныя. Яны ставілі сваёй  мэтай падняць народ на ўсеагульнае  паўстанне, аднавіць Польскую дзяржаву і вярнуць ёй тэрыторыі ў межах  да 1 верасня 1939 г., у тым ліку тэрыторыі  Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны  і Літвы (Віленскага краю). Ужо з  восені 1939 г. на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі дзейнічалі польскія антысавецкія падпольныя арганізацыі, якія накоплівалі зброю, распаўсюджвалі антысавецкую літаратуру, выступалі  за аднаўленне “Другой Рэчы Паспалітай” (1918–1939) і разлічвалі на дапамогу ўрадаў Англіі і ЗША[9,с. 47].

У верасні - лістападзе 1939 г. 40-50 тысяч польскіх ваеннапалонных - радавых салдатаў - былі адпушчаныя на свабоду. Тычылася гэта галоўным чынам тых, хто пражываў на тэрыторыях, занятых Чырвонай Арміяй, перш за ўсё - украінцаў і беларусаў [9,с. 48]. Ад верасня да лістапада прыкладна 25-30 тысяч былых польскіх ваеннаслужачых уцяклі з палону ў часе маршаў, пераезду з лагераў, бо, па пазнейшых прызнананнях некаторых з іх, у той час ахова была не вельмі пільнай. Усе яны аселі на Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне, прычым большасць з іх, як правіла, адразу ўлівалася ў рады падпольнага польскага супраціўлення.

У лістападзе 1939 г. быў створаны нелегальны “Саюз  узброенай барацьбы”, дзейнасць  яго распаўсюджвалася і на тэрыторыі  былых “усходніх крэсаў”.

Пасля далучэння  Заходняй Беларусi да БССР (верасень-кастрычнiк 1939 г.) доля палякаў сярод насельнiцтва рэспублiкi значна павялiчылася. Аднак  рэпрэсii супраць польскай супольнасцi працягвалiся. На тэрыторыi Заходняй Беларусi яны распачалiся адразу пасля ўступлення Чырвонай армii.

Так, ужо  на 7 кастрычнiка 1939 г. беларускiя органы НКУС арыштавалi 2708 асобаў пераважна  польскай нацыянальнасцi. На падставе вывучэння захаваўшыхся дакументаў НКУС-КДБ Беларусi гiсторык Аляксандр  Хацкевiч сцвердзiў, што за перыяд 1939-1941 гг. з заходнiх абласцей рэспублiкi на ўсход быдо дэпартавана больш  за 120 тыс.чал. Асноўную частку рэпрэсаваных складалi палякi. Досыць часта яны  лiчылi менавiта беларусаў галоўнымi вiноўнiкамi таго, што з iмi адбывалася, хаця беларусы i самi з’яўлялiся аб’ектам палiтычных рэпрэсiй. Наогул, падзеi другой паловы 30-х г. нанеслi моцны ўдар па патрыятызму беларускiх палякаў. Беларусь сталася часткай таталiтарнай савецкай дзяржавы, у якой палякi адчувалi сябе нацыяй «другога гатунку» [10, с. 16].

Верасень 1939 г. прынёс насельніцтву Заходняй Беларусі кардынальныя змены ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Кастрычнік-лістапад характарызаваўся даволі талерантнымі адносінамі савецкай адміністрацыі да мясцовых жыхараў. Польскія чыноўнікі і службоўцы  ніжэйшага рангу, акрамя асобаў, належных да рэпрэсіўнага апарату, засталіся  на сваіх пасадах, дапамагалі ствараць органы новай улады. Функцыі дзяржаўнай міліцыі выконвала рабочая міліцыя. Ва ўсіх дзяржаўных установах беларуская, польская, руская і яўрэйская мовы лічыліся раўнапраўнымі. Праводзіўся  добраахвотны набор насельніцтва на вугальныя шахты Данецкага басейна. Была ўведзена ўсеагульная абавязковая  адукацыя для дзяцей і моладзі.

У снежні 1939- студзені 1940 г. былі нацыяналізаваныя фабрыкі, заводы, банкі і сістэма  гандлю. Панская зямля была перададзена  ва ўласнасць дзяржавы. У дзяржаўных установах, гандлёвых кропках пачалі ўводзіцца як абавязковыя беларуская і яўрэйская мовы. Правялі нацыяналізацыю жылых памяшканняў. У якасці грашовай адзінкі рубель замяніў злоты. Пасля  выбараў у дзяржаўных установах  сталі пераважаць беларусы, рускія і яўрэі. Польскіх служачых і настаўнікаў  бязлітасна звальнялі [11,с. 23]. Са школьных праграмаў выключылі нывучэнне гісторыі Польшчы, зменшылі гадзіны навучання польскай мове - на 50 % у параўнанні з выкладаннем беларускай і рускай. 3 дзяржаўных будынкаў зніклі шыльды з польскімі надпісамі. Пачалі арыштоўваць падазраваных дзеячаў палітычных арганізацыяў, афіцэраў, паліцэйскіх.

У лютым - ліпені 1940 г. пачалася рэарганізацыя  мясцовых органаў улады па ўзорах Усходняй Беларусі. Стала праводзіцца  калектывізацыя. Выдаваліся пашпарты. Пачаўся першы этап дэпартацыі мясцовага  насельніцтва і бежанцаў з цэнтральнай Польшчы. Быў аб'яўлены прызыў у Чырвоную Армію. Закрылі граніцу з немцамі і забаранілі выезд у прыгранічныя раёны.

Са жніўня 1940 г. і па чэрвень 1941 г. сталі трохі  лагоднейшыя адносіны савецкіх уладаў да польскага насельніцтва. Польская мова зноў пачала вяртацца ў надпісах на шыльдах дзяржаўных установаў, назвах вуліцаў і г. д. Вярнулася яна  і ў школы. У дзяржустановы  пачалі прымаць былых польскіх служачых, настаўнікаў [11,с. 29].

У перабудовачныя і постперабудовачныя часы многа  сказана і напісана пра заганныя метады сталінскага кіравання ў  сферы нацыянальнай палітыкі, назаўжды публічна і афіцыяльна асуджаны злачынствы і рэпрэсіі супраць цэлых народаў, у тым ліку беззаконне і дэпартацыі ў адносінах да польскага насельніцтва, апынулага ў 1939 г. у складзе СССР. Дарэчы, гэтыя бесчалавечныя акцыі  сталі адной з важнейшых прычынаў росту польскага супраціўлення  Саветам у пасляваенны перыяд.

Вярталіся дамоў польскія ваеннапалонныя, хаця далёка не ўсе (яшчэ раз ўспомнім Катынь!), адкрываліся новыя школы, тэатры, праводзіліся ўшанаванні і ўрачыстасці, выдаваліся газеты, дзяліліся паміж галотай і няграматнай польскаю большасцю землі паноў і асаднікаў...

I на  фоне ўсяго гэтага арышты, тэрор,  дэпартацыі, расстрэлы. Такі быў  суровы час. Ён дыктаваў людзям  свае, няпісаныя законы, уцягваў  у віхуру падзеяў, з якой  далёка не ўсе выйшлі жывымі.

Поруч з  арганізатарамі падполля, эмісарамі  ад палітычных партыяў і прадстаўнікамі эмігранцкага ўрада на тэрыторыю  Заходняй Беларусі сталі пранікаць  і кадравыя польскія разведчыкі. Трэба  адзначыць, у міжваенне супрацьстаянне савецкіх і польскіх разведчыкаў  было вельмі вострым. Гэта бачна і  з успамінаў былога супрацоўніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) Чырвонай Арміі, генерала ў адстаўцы Віталя Нікольскага: "Заключэнне пакта  з Германіяй, уступленне савецкіх войскаў  на тэрыторыю Польшчы было нечаканасцю  для ваеннай разведкі. Мы не змаглі нават паспець перадыслацыраваць  далей на Захад усю агентуру з  усходніх абласцей Польшчы, усе нашы інфарматары пры імклівым руху Чырвонай Арміі да Буга аказаліся ў савецкім тыле".Да сказанага ёсць рэзон  дадаць, што, акрамя ГРУ, на тэрыторыі "крэсаў" актыўна дзейнічала і палітычная разведка НКУС [3,с. 19].

Перманентны паядынак вялі з імі сектар "Усход" 2-га аддзела генштаба Войска Польскага (разведслужба)- славутая "двуйка" -дэфензіва (палітычная паліцыя). 3 прыходам Чырвонай Арміі органы НКУС адразу распачалі аператыўную работу па выяўленні былых паліцэйскіх, турэмшчыкаў, жандараў, афіцэраў і падафіцэраў  Корпуса пагранічнай аховы (КОП) і, вядома ж, разведчыкаў. Шмат арыштавалі, адправілі ў турмы і лагеры, іншых расстралялі.

А камусьці пашанцавала, удалося ўцалець. Сярод  іх аказаліся афіцэры, якія мелі вопыт  разведвальнай і контрразведвальнай работы на ўсходнім кірунку - ротмістр Аляксандр Стпічыньскі, маёр Юзэф Стансліцкі, палкоўнік Лявон Цясак. Да вайны Цясак быў шэфам контрвыведкі пры камандаванні акругі корпуса ДОК-3 "Гродна", у склад якога ўваходзілі Вільня і большая частка Палесся. Цяпер ім трэба было заняцца сваім ранейшым "рамяслом" ужо ў новых абставінах. Стаяла задача пранікнуць з Генеральнай губерні туды, дзе яшчэ нядаўна яны адчувалі сябе гаспадарамі [4,с. 31].

У адным  з рапартаў вясной 1941 г. Стэфан Равецкі ("Грот") быў вымушаны прызнаць, што кур'ерскую сувязь з усходнімі  абшарамі на належным узроўні падтрымліваць  не ўдаецца. 3 восені 1939 г. да 22 чэрвеня 1941 г. на "крэсы" пасылалася 86 кур'ераў. Назад вярнулася 16. 10 затрымалі пры пераходзе граніцы, 12 арыштавалі ў час выканання заданняў, астатнія праваліліся з дапамогай агентуры НКУС Уратаваць сваё жыццё пашанцавала меншасці, 44 кур'еры загінулі. Сярод удачлівых аказаўся Людвік Калькштэйн-Сталіньскі, які паспяхова выканаў заданне на тэрыторыі Віленскай акругі, прабраўся ў Варшаву і быў прызначаны ў разведгрупу пад кодавай назвай "Страган". Потым яму даручылі арганізаваць самастойную аператыўную разведвальную групу. Яна была створана і атрымала назву "Ханка" ("X") - па псеўданіму яе кіраўніка. Пазней група "X" вяла разведвальную дзейнасць не толькі ў Генеральнай губерні, але і на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР [11,с. 35].

Як ужо  адзначалася, з кур'ерскай місіяй і  пэўнымі арганізатарскімі паўнамоцтвамі  на тэрыторыю Навагрудскай акругі былі накіраваны з Вільні падпалкоўнік Абтуловіч  і маёр Рочняк. Няма ніякіх дакументальных даных, як яны выконвалі свае паўнамоцтвы. Вядома толькі, што пазней па прыгавору  спецыяльнага суда ЗВЗ Адам Абтуловіч  быў застрэлены па падазрэнні ў супрацоўніцтве з савецкімі органамі дзяржбяспекі. Пра лёс Юзэфа Рочняка звесткі  не захаваліся. Праўда, у сувязі з  акалічнасцю пэўную цікавасць выклікае ўрывак з успамінаў знаёмага нам  Каспера Мілашэўскага.

"Вясной 1940 г.,- піша ён,- прыбыў да мяне  ў Брынічава Стаўбцоўскага павета  нехта Таргоньскі. Сказаў, што з'яўляецца  капітанам Войска Польскага і  хацеў бы знайсці са мной  паразуменне і абмеркаваць папярэднія  ўмовы стварэння канспірацыі  для барацьбы за незалежнасць. Пасля абгаварэння ўсіх магчымасцяў  для вядзення падпольнай работы  мы прыйшлі да высновы, што  няма жадных даных на існаванне  на нашай тэрыторыі вышэйшай  канспіратыўнай ячэйкі, з якой  можна ўстанавіць кантакт, атрымаць  інструкцыі і, зыходзячы з іх, пачаць дзейнічаць згодна з  агульнымі прынцыпамі падпольнай  барацьбы. Праз некалькі дзён  Таргоньскі падаўся ў бок Волмы  і Ракава, каб зарыентавацца ў  тутэйшым становішчы і распазнаць  настрой мясцовага насельніцтва, падабраць прыдатных для падпольнай  работы. Але там яго напаткала  няўдача - быу арыштаваны".

Ёсць  падставы меркаваць, што Таргоньскі гэта і ёсць Юзэф Рочняк. Прадстаўляючыся  Мілашэўскаму, ён мог змяніць прозвішча  і воінскае званне для канспірацыі. На карысць гэтай версіі сведчаць яшчэ два факты. Рочняка паслалі  ў Навагрудскую акругу ў канцы  сакавіка. Мілашэўскі таксама адзначае, што незнаёмы прыбыў да яго вясной. Што ў радах ЗВЗ дзейнічаў капітан Таргоньскі і быў накіраваны на Навагрудчыну, ні ў дакументах, ні ў мемуарнай літаратуры не ўпамінаецца [11,с. 41].

Нягледзячы  на значныя страты ў кадрах, практычна  ўся тэрыторыя Заходняй Беларусі была пакрыта канспіратыўнай сеткай польскага супраціўлення. Прычым падпольныя ячэйкі існавалі не толькі ў гарадах, але і ў мястэчках і вёсках. Адна з такіх арганізацый была створана ў былым Васілішкаўскім (цяпер Шчучынскі) раёне.

У Васілішках і ваколіцах падпольная група  сфармавалася ў снежні 1939 г. ці ў  студзені 1940 г. Не ведаю дакладна, хто  быў яе заснавальнікам, але, на маю  думку, галоўную ролю адыграў ксёндз капітан Ігнацы Цыранькі і дарожны  майстра Васілішкаўскай гміны падхарунжы Сыльвестр Петрашун. Першы мог  прымаць рапарты і аддаваць загады выкарыстоўваючы спавядальню. А  другі быў, бадай, адзіным чалавекам  у гміне, які пры Савецкай уладзе застаўся на сваёй ранейшай пасадзе. Выконваючы службовыя абавязкі - кантроль за станам шашы і працай падначаленых дарожных рабочых - меў магчымасць без  перашкодаў і не выклікаючы падазрэнняў  раз'язджаць па ўсёй гміне і спатыкацца з патрэбнымі людзьмі [9,с. 52].

Адрэзак шашы, падкантрольны Петрашуну, цягнуўся з Хадзілоняў праз Васілішкі ў  Скрыбаўцы, прыкладна 40 кіламетраў. Хтосьці  з дарожных рабочых, прозвішча не памятаю, згадзіўся выконваць кур'ерскія функцыі - адзін раз пабываў у  Варшаве і тройчы ў Вільні. Мэта паездкаў - пошукі кантактаў з падпольным цэнтрам. Пасля таго, як удалося наладзіць  кантакт з камандаваннем у  Вільні, сувязь з нашай арганізацыяй пачалі падтрымліваць кур'еры штаба  акругі. Сустрэчы адбываліся ў Лідзе  і Гародні.

Аб тым, што падпольная арганізацыя ў  Васілішках існавала, яскрава сведчыць і той факт, што ў верасні 1940 г. пачаліся арышты. 3 нашай мясцовасці ў той час арыштавалі Яна Філіповіча і Яна Калесніка (абодва з маёй вёскі Глінічы), Скарба (з Васілішкаў), Навадворскага (з Мякішаў). Мой брат Стасік тады праходзіў курс перападрыхтоўкі  на вайсковых зборах у Лідзе, і  яго ўзялі прама ў казарме. Ксёндз Цыраньскі і вікарый Крыньскі былі таксама затрыманы, але іх праз некалькі дзён адпусцілі. Добра ведаю, у тыя дні пад следчым арыштам  знаходзіліся многія жыхары з Лідскага павета і з самой Ліды" [11,с. 67].

Намаганнямі аператыўнікаў тэрытарыяльных органаў  і пагранічнікаў у параўнальна  кароткі тэрмін удалося арганізаваць разведвальную службу. Мне і другім работнікам упраўлення часта даводзілася  бываць на граніцы, сумесна з пагранічнікамі праводзіць складаныя чэкісцка-вайсковыя  мерапрыемствы па яе ўмацаванні. Трэба  сказаць, патрыятычна настроеная частка мясцовага насельніцтва заўважала  варожую дзейнасць некаторых  элементаў, сігналізавала пра гэта. Людзі прыходзілі на заставы, у камендатуры, атрады, гарадскія і раённыя апараты НКУС - НКДБ і паведамлялі нам пра з'яўленне ў іхніх вёсках і на хутарах падазроных асобаў. Калі былі створаныя групы і брыгады садзейнічання з мясцовых жыхараў, дык яны самі нярэдка затрымлівалі падазроных асобаў і перадавалі іх пагранічнікам.

Указам  Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 лютага 1941 г. НКУС СССР быў раздзелены на два самастойныя органы: Народны  камісарыят унутраных справаў СССР і Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі СССР. 20 ліпеня 1941 г. НКДБ СССР і НКУС СССР былі аб'яднаны ў адзін  Наркамат - НКУС СССР. 14 красавіка 1943 г. быў зноў створаны самастойны Наркамат (з 1946 г. - Міністэрства) дзяржаўнай бяспекі. 5 сакавіка 1953 г. МУС і МДБ СССР аб'яднаны ў адно Міністэрства ўнутраных  справаў. Адпаведныя змены адбываліся і ў рэспубліканскіх, абласных і  раённых органах унутраных справаў  і дзяржаўнай бяспекі [9,с. 63].

Паляпшэнне  разведвальнай і контрразведвальнай работы, якую вялі пагранічнікі, не замарудзіла  адбіцца на агульным становішчы справаў. Удалося ліквідаваць многія пункты пераправы агентаў праціўніка, павялічылася лічба затрыманых парушальнікаў  граніцы. Толькі з кастрычніка 1940 г. па красавік 1941 г. на ўчастках трох пагранічных  атрадаў Беластоцкага накірунку  было затрымана каля 120 чалавек. У 69 выпадках пры сутычках з парушальнікамі пагранічным нарадам давялося ўжываць  зброю[9,с. 64].

Збіраючы  разведвальныя дадзеныя, варожая  агентура імкнулася ўстанавіць сувязь з настроенымі антысавецкі асобамі, схіляла іх да актыўнага супрацоўніцтва. Адзін з выкрытых намі агентаў  паказаў, як яго ледзь не прымусова  цягнулі на сувязь з кіраўніком падпольнай арганізацыі ў Гродна.

Польскае  падполле перыядачна абезгалоўлівалі, бязлітасна наносілі ўдар за ўдарам па нізавых звёнах. Нягледзячы на ўсё  гэта, яно жыло, дзейнічала. Падавалася, касцёр супраціўлення пасля чарговых масавых арыштаў вось-вось патухне. Але на змену выбылым у строй  уліваліся свежыя сілы, яны не давалі патушыць тлелы агеньчык.

Інакш быць не магло. Большасць каталіцкага  насельніцтва на "крэсах" ні ў  якім разе не хацела змірыцца са сваім  становішчам і намерана было змагацца да канца, кладучы на алтар барацьбы за нацыянальную ідэю ўсё новыя і  новыя ахвяры, за ідэю вызвалення ад кіпцюрыстых Саветаў, за ідэю аб'яднання Польшчы ў адну дзяржаву, Вялікую, вольную, У старых межах [11,с. 72].

Што гэтыя  межы няпоЛьскія, ведалі гісторыкі  і палітыкі. Не яны, выканаўцы ідэі. Барацьбіты за ідэю не шкадавалі ні сваіх галоваў, ні чужых.

Сітуацыю  добра ведалі ў вышэйшым кіраўніцтве  СССР, больш таго, яе загадзя прадбачылі. Там зразумелі: каб палажыць канец  супраціўленню, трэба да канца "выкарчаваць  варожыя гнёзды", інакш кажучы, поўнасцю ліквідаваць сацыяльную, нацыянальную і рэлігійную базы, якія падпітвалі ачагі падполля.

Ужо ў  першыя дні пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Украіны  і Заходняй Беларусі пачаліся арышты. Яны ахапілі розныя слаі насельніцтва - па ўзросту, паходжанні. сацыяльным становішчы, веравызнанню і нават нацыянальнасці, бо ў ліку арыштаваных былі не адно палякі, але і беларусы, яўрэі, украінцы, немцы, латышы літоўцы... Паводле польскага  гісторыка Збігнева Сямашкі.

Услед за арыштамі пачалася дэпартацыя. Беспрэцэндэнтнай па маштабах і жорсткасці акцыі папярэднічала  выяўленне і рэгістрацыя органамі НКУС - НКДБ "сацыяльна небяспечных  элементаў". Яшчэ 29 снежня 1939 г. была прынята пастанова Саўнаркома СССР № 2122--617 і зацверджана Палажэнне  аб спецпасяленні і працаўладкаванні асаднікаў, выселеных з заходніх абласцей УССР і БССР. Налажэнне  падпісаў нарком унутраных спраў  Лаўрэнцій Берыя. Для спешнага ныканання  пастановы на чыгуначныя станцыі  было пастаўлена 55 эшалонаў [6,с. 17].

Польскае  спрыянне польскаму элементу сярод  мужыкоў-беларусаў, зачыненне беларускіх школ, прыцясненне праваслаўя, усямернае  ўзвялічванне хітрамудрых ксяндзоў, вялізарнае беспрацоўе сярод беларусаў  у мястэчках, гарадах і нават  вёсках - усё спрыяла накопліванню не проста нядобразычча да асаднікаў. Нянавісці. Кацёл закіпаў. Прыход Саветаў, аднолькава бязлітасных, як відно з  прыведзенага спісу, да палякаў і  беларусаў, спярша мроіўся выбаўленнем  ад ярма пакутаў.

Дэпартацыя  ахоплівала ўсё новыя і новыя  кантынгенты насельніцтва. 2 сакавіка 1940 г. СНК СССР прыняў пастанову № 289--127 сс, яна прадугледжвала высяленне  з Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны  сем'яў усіх тых, хто знаходзіўся  ў лагерах для ваеннапалонных і ў турмах - былых афіцэраў Войска Польскага, паліцэйскіх, турэмшчыкаў, жандараў, разведчыкаў, памешчыкаў, фабрыкантаў, чыноўнікаў былога польскага дзяржапарату, удзельнікаў паўстанцкіх і контррэвалюцыйных  арганізацыяў, бежанцаў з тэрыторыі  былой Польшчы, якая адышла да Германіі. Бралі і выказалых жаданне  выехаць з Савецкага Саюза  на занятую немцамі тэрыторыю  і не прынятых германскімі ўладамі [11,с. 75].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Утварэнне і дзейнасць Арміі Краёвай на беларускіх землях у гады Вялікай Айчыйнай вайны.

 

Далейшаму росту  напружанасцi ў польска-беларускiх  адносiнах спрыяла палiтыка акупацыйных  уладаў падчас савецка-германскай вайны. Даследчык Юры Туронак звярнуў  увагу на працэс вяртання польскiм  землеўласнiкам маёмасцi (лета-восень 1941 г.), якi суправаджаўся вострымi канфлiктамi ў галiне нацыянальных адносiнаў i арыштамi беларусаў па абвiнавачванню ў «бальшавiзме». На думку гiсторыка, «стварылася  атмасфера польскага вяршэнства i антыбеларускага тэрору». Праз нейкi час ужо беларусы сталiся «нямецкiмi фаварытамi» [3,с. 46]. Такiм чынам, распальвалася нацыянальная варожасць дзеля ўмацавання нямецкага панавання.

Пасля нападу Германіі на СССР і акупацыі Беларусі летам 1941 урад Сікорскага і Галоўнае камандаванне СУБ у Варшаве выкарыстоўвалі ўмовы, якія склаліся, дзеля ўмацавання сваіх пазіцый на ўсходніх тэрыторыях былой Польшчы. Следам за нямецкімі  войскамі ў Беларусь пацягнуліся  польскія даваенныя чыноўнікі з  Заходняй Беларусі і розныя дзеячы з цэнтральных раёнаў Польшчы, іншых  краін. Многія з іх добра валодалі нямецкай мовай, мелі рэпутацыю пакрыўджаных савецкай уладай. Сярод іх было шмат людзей, звязаных з эмігранцкім урадам. Неўзабаве палякі атрымалі значны ўплыў  у кіраўніцтве мясцовымі дапаможнымі  органамі акупацыйнага нямецкага апарату: гарадскімі, раённымі (павятовымі) управамі Заходняй Беларусі, мясцовай дапаможнай паліцыяй. Акрамя палякаў на гэтыя  пасады прэтэндавалі таксама і прадстаўнікі беларусаў, якія таксама разлічвалі выкарыстаць пасады ў дапаможнай адміністрацыі як сродак легальнай  барацьбы за свае інтарэсы, як плацдарм у змаганні за палітычны ўплыў  сярод насельніцтва. Таму непазбежна ўзнікаў востры канфлікт паміж польскімі  і беларускімі дзеячамі. Апошнія  былі перашкодай як для польскага, так  і для савецкага падполля. Пачалася жорсткая барацьба на вынішчэнне адзін  аднаго як уласнымі рукамі, так і  з дапамогай немцаў [7,с. 16].

Армiя Краёва стала галоўнай сiлай польскага руху супрацiўлення. Галоўная мэта дзейнасцi АК на тэрыторыi Заходняй Беларусi (аднаўленне польскай дзяржаўнасцi) разыходзiлася з мэтамi i савецкiх, i беларускiх партызанаў.

Зыходзячы з указанняў  і інструкцый лонданскага ўраду, кіраўніцтва АК правяло вялікую  працу па стварэнні структуры  падпольнай ваеннай арганізацыі, здабыцці зброі, ваеннай падрыхтоўцы, палітычным забеспячэнні, разведкі і г.д. Камандаванне АК і падпольны ўрад мелі ў сваім распараджэнні ўзброеныя аддзелы, склады зброі і боепрыпасаў, радыёперадатчыкі, падпольныя друкарні, а таксама значныя грашовыя сродкі.

На тэрыторыі  Беларусі існавалі тры акругі АК: Навагрудская, Палеская і Віленская, а таксама  інспектарат Гродна, якія падпарадкоўваліся  абшару АК Беласток[11,с. 79].

На тэрыторыі  Заходняй Беларусі савецкае і польскае падполле пэўны час суіснавалі даволі мірна, часам падтрымлівалі саюзніцкія адносіны: абменьваліся інфармацыяй  пра абстаноўку на франтах вайны, а таксама аб становішчы ў сваіх  раёнах дзеяння, дамаўляліся аб сумесных дзеяннях пад час карных экспэдыцый гітлерцаў і г.д. Так, створаны вясной 1943 у раёне возера Нарач аддзел А.Бужынскага («Кміціца») ўдзельнічаў  у баявых аперацыях разам з  партызанскай брыгадай, якой кіраваў  Ф.Маркаў. Разам яны правялі шэраг  апэрацый па разгроме фашысцкіх гарнізонаў.

Асноўная частка польскага падполля падтрымлівала  і выконвала ўказанні і ўстаноўкі  Лондану і Варшавы. Далейшая хада палітычных падзей рабіла непазбежным  канфлікт паміж АК і савецкімі  партызанамі. Галоўным было пытанне  аб савецка-польскай мяжы і адносінах  да нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мясцовым узроўні да таго ж дзейнічалі фактары барацьбы за сферы ўплыву, пытанні забеспячэння харчаваннем, зброяй і г.д.

У 1942 году савецкія і польскія партызаны захоўвалі  нейтралітэт, агульныя ж акцыі былі рэдкія і абарончыя - супраць карных экспедыцый немцаў, супраць іх гарнізонаў у партызанскіх зонах і г.д. Сітуацыя змянілася пасля загаду Цэнтральнага штаба партызанскага руху 22 чэрвеня 1943 гады (за подпісам П.Панамарэнка), які  прадугледжваў ліквідацыю палякаў  у савецкіх партызанскіх атрадах, парыў  супрацоўніцтва з Войскам Крайовой і раззбраенне яе фармаванняў  на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 1943-1944 гадах адбываліся баі паміж савецкімі  і польскімі партызанамі на Нёмане, пад Ашмяной, каля Нарачы і Браслаўскіх  азёр. Са свайго боку Галоўнае камандаванне Войска Краёва у Варшаве таксама забараніла супрацоўніцтва з «радамі», але ніколі не было загада нападаць першымі [6,с. 20].

 «Барацьба  з немцамі» часцей за ўсё  зводзілася да выкаранення анекдоты  і афарызмы беларусаў, якія  служылі ў паліцыі, беларусаў-настаўнікаў,  службоўцаў і іх сем'яў. Шэраг  жа фармаванняў Войска Крайовой, нягледзячы на забарону Галоўнага  камандавання, пайшлі на таемнае  супрацоўніцтва з фашыстамі, якія  прапанавалі зброю ў абмен  на нейтралітэт і ачышчэнне  ад «рад» вызначаных раёнаў. З  немцамі мелі зносіны палявыя  камандзіры А.Кшыжановски («Вильк»), Ю.Свида («Лех») і іншыя, але  найболей актыўна супрацоўнічалі  з імі Ч.Заенчковски («Рагнер»), А.Пильх («Гура») і З . Шэнделяж («Лупашко"). Ад гэтых аддзелаў  выразна адрозніваўся Выклады  ўдарны кадравы батальён Баляслава  Песоцкой, сфармаваны пад Варшавай, які вёў у Беларусі актыўныя  і паспяховыя баі з немцамі [11,с. 84].

 План «Вострая  Брама», што прадугледжваў вызваленне  палякамі Вільнюса да падыходу  Чырвонага Войска, не атрымаўся.  Частка сіл Войска Крайовой  у ліпені 1944 гады сусветная гісторыя  была раззброены войскамі НКУС, іншыя аддзелы з баямі прарываліся  на захад, пакінутыя з іх  сышлі ў падполле. «Аковцы», злучаныя  з немцамі, адступілі за Нёман  і Буг. У Беластоцкай аддзелы «Лупашко» пачалі адкрыты тэрор супраць беларусаў - знішчалі іх сем'ямі, палілі хаты і цэрквы [11,с. 88].

 Такім чынам,  варта адзначыць, што пры ўсіх  зменах палітычнага становішча  і тактыкі Войскі Крайовой  яе дзейнасць у Беларусі заўсёды  была, як правіла, выразна антыбеларускай, была фактычна працягам іншымі  сродкамі «санацыйныя» палітыкі  даваеннай Польшчы.

Разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам (Катынская справа) у Лондане ў  красавіку 1943 г. прывёў да пагаршэння зносін паміж АК і партызанскім рухам  у Беларусі.

Сітуацыя змянілася  пасля загаду Цэнтральнага штаба  партызанскага руху 22 чэрвеня 1943 года (за подпісам П.Панамарэнкі), які прадугледжваў  ліквідацыю палякаў у савецкіх партызанскіх аддзелах, разрыў супрацоўніцтва з  Арміяй Краёвай і раззбраенне  яе фармаванняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пастанова ЦК КП(б)Б «Аб далейшым развіцці партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі», а таксама закрыты ліст ЦК КП(б)Б «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР». У гэтых дакументах падкрэслівалася, што заходнія вобласці БССР з’яўляюцца неад’емнай часткай БССР і што тут дапушчальна існаванне толькі груп і арганізацый, якія кіруюцца інтарэсамі СССР. Існаванне ўсіх іншых арганізацый павінна разглядацца як умяшанне ў інтарэсы СССР. У сакрэтным лісце меліся канкрэтныя ўстаноўкі ў адносінах да польскіх фармаванняў:

1. Ствараць савецкія  партызанскія аддзелы і выцясняць  польскія з гэтых тэрыторый.

2. Укараняць у  польскія аддзелы сваіх агентаў,  дэмаралізоўваць іх, раскладаць  іх знутры.

3. Прыцягваць  да супрацоўніцтва людзей, якія  знаходзяцца ў польскіх аддзелах  і выклікаюць давер. З іх  ствараць польскія савецкія партызанскія  атрады.

Там, дзе савецкі  партызанскі рух быў дастаткова моцным, прапаноўвалася:

1. Без шуму  ліквідаваць кіраўнікоў польскага  падполля.

2. Польскія аддзелы  раззбройваць, зброю са складаў  рэквізаваць; шараговых партызанаў, калі ёсць магчымасць, уключаць  у барацьбу з немцамі пад  савецкім кіраўніцтвам.

3. Сярод раззброеных  і размеркаваных па савецкіх  аддзелах палякаў выяўляць варожыя  элементы [11,с. 97].

Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай. 2