Особенности и различия в народном танце белорусов

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 
Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны  педагагічны універсітэт імя  Максіма Танка»

       

        Факультэт  эстэтычнай адукацыі

 

        Спецыяльнасць: Сусветная і айчынная культура. Рытміка.Харэаграфія 

        Кафедра тэорыі і методыкі выкладання мастацтва 

            Дысцыпліна: Мастацкая культура Беларусі

 

 
Курсавая праца

 
Асаблівыя і агульныя рысы беларускага народнага танца

 
            Аўтар працы студэнтка 45 групы

дзеннай формы атрымання

адукацыі _______________Анісавец Яна Вячаславаўна

                      подпіс, дата

 

Навуковы кіраўнік,

            Кандыдат ф.н.,дацэнт ______________ А.Ю.Лозка 
                                                      подпіс, дата 
 
            Работа абароненая «__» __________ 2013 г. з ацэнкай «______________». 
 
          Члены камісіі                                               _______________  ____________ 
                                                                                        подпіс             Прозвішча В.А.

 
                                                                         _______________ ____________ 
                                                                                        подпіс               Прозвішча В.А. 

 
                                                                                                    Рэг. № ___________ 

 

 

 

 

                                                        Мінск, 2013

 

 

ЗМЕСТ

 

      УВЯДЗЕННЕ………………………………………………………………….3

  1. РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ХАРЭАГРАФІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ………………………………………………………………….5

1.1Брэсцкае Палессе……………………………………………………………...5

         1.2 Віцебскае Паазер’е…………………………………………………………...7

 1.3 Гомельскае Палессе…………………………………………………………10

 1.4 Гродзенскае Панямонне…………………………………………………….11

 1.5 Магілеўскае Падняпроў’е…………………………………………………..13

 1.6 Цэнтральная Беларусь………………………………………………………15

 

         2.  АГУЛЬНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАНЦАВАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ     

  БЕЛАРУСАЎ ……………………………………………………… …………18

         2.1 Класіфікацыя танцаў………………………………………………………18

         2.2 Агульныя рысы беларускіх народных танцаў……………………………19

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………22

Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………………………….23

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

    УВЯДЗЕННЕ

 

Неад’емнай і важнай часткай  нацыянальнай культуры кожнага народа з’яўляецца харэаграфічнае мастацтва.Танец  як асобы від духоўнай дзейнасці, у якім пластыка чалавека рэалізуе яго ўяўленне аб свеце і самім  сабе, аб формах узаемадзеяння чалавека з рэальным і ўяўным асяроддзем.

Народны танец-гэта рытмічна арганізаваныя рытуальна-гульнявые  паводзіны, якія набылі эстэтычна асэнсаваную  пэўную пластычную форму.Пластычная ідэя народнага танца нараджаецца  як у працэссе назірання над рэчаіснасцю, маючы ў гэтым выпадку выяўлена-пераймальны  характар, так і ў выніку абасаблення  і тыпізацыі шэрагу з’яў, у тым  ліку маючых дачыненне да духоўнага свету чалавека[1, с.4].

Праблема існавання беларусскага народнага танца ў сістэме мастацкай культуры, пытання яго сучаснага бытавання і сцэнічнай інтэрпрэтацыі з’яўляюцца на сенняшні дзень вельмі актуальнымі. адметнае і агульнае ў харэаграфіі рэгіёнаў Беларусі.

Прадмет:адметнае і агульнае ў харэаграфіі рэгіёнаў Беларусі.

        Мэта: вызначэнне агульнасці і адметнасці  ў рэгіянальным харэаграфічным  фальклоры беларусаў.

Задачы:

  • вызначыць рэгіянальныя асаблівасці беларускага танца і агульныя рысы
  • даць класіфікацыю

Аб’ект даследавання работы: беларускія народныя танцы.

Прадмет : рэгіёны Рэспублікі Беларусь.

Былі выкарыстаны метады аналізу, класіфікацыі, апісання і абагульнення.

Беларускі народны танец склаўся на працягу гісторыі фарміравання беларускага народа і яго культуры. Пры некаторай агульнасці яго з рускім і украінскім народнымі танцамі, ён адрозніваецца сфарміраванасцю і самабытнасцю. Гістарычныя ўмовы развіцця беларускага народа, пастаянная барацьба за захаванне сваіх нацыянальных рыс, прывялі да таго, што ў беларускім фальклоры наогул і ў танцы у прыватнасці захаваліся старажытныя, архаічныя рысы, што робіць вывучэнне беларускай харэаграфіі значным для разумення вытокаў беларускай культуры.

Са старажытных часоў  культурнае жыццё беларусаў было цесна звязана са святамі каляндарнага года, не сталі выключэннем і танцы. Усе святы і народныя абрады беларусаў  суправаджаліся гульнямі, карагодамі і танцамі. Першапачаткова танец быў цесна злучаны ў адно сінкрэтычнае цэлае з песняй, музыкай, элементамі драматычнай акцёрскай ігры, але паступова вылучыўся ў самастойны від мастацтва.

Самымі старажытнымі лічацца  паляўнічыя і ваенныя танцы, а  таксама тыя, у якіх адлюстроўваюць працэсы працы[7, c. 15-18].

Беларускае танцавальнае мастацтва пачало складвацца ў XIV—XVI стагоддзях, калі пачала ўтварацца  беларуская народнасць. Далейшае развіццё яно атрымала ў перыяд раскладання  і распаду феадалізму і зараджэння капіталістычных адносін, прыкладна  да канца XVIII стагоддзя — часу фарміравання беларускай нацыі. З сярэдзіны XIX стагоддзя ў беларускім харэаграфічным мастацтве пачынаецца новы працэс — асіміляцыя традыцыйнага фальклору з танцавальнымі формамі кадрылі і полькі, якія прыйшлі з Заходняй Еўропы.

Пры гэтым трэба адзначыць, што нягледзячы на ўплыў суседніх культур, беларускі народны танец  з'яўляецца самабытнай і ўнікальнай формай танцавальнага мастацтва.

У танцы ў мастацкай форме выявіліся адчуванне прыгажосці жыцця, эмацыянальнасць, тэмперамент і характар ​​народа. Асаблівасць беларускага танца дынамічнасць і жыццерадаснасць, эмацыйнасць і калектыўны характар ​​выканання.

Першапачаткова танцавальнае мастацтва беларусаў фармавалася  ў сялянскім асяроддзі і не прызнавалася сярод верхніх слаёў  насельніцтва, але потым праз батлейку, дзе нароўні з бытавымі сцэнкамі ўключаліся фрагменты танцаў, і прыгонныя тэатры XVIII — першай паловы XIX стагоддзя (Гродзенскі тэатр Тыгенгаўза, тэатр Радзівілаў у Нясвіжы, Слонімскі тэатр Агінскага, Шклоўскі тэатр Зорыча), дзе танцавалі балет, які апасродкавана ўплываў на народную харэаграфію, танец выйшаў з бытавой плоскасці ў сцэнічную і стаў заваёўваць папулярнасць сярод шырокіх мас [8, c.123-126].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ХАРЭАГРАФІЧНАЙ  СПАДЧЫНЫ

 

1.1Брэсцкае Палессе. 

Тыповае і адметнае народнай харэаграфічнай культуры Брэсцкага  рэгіена разглядаецца ў сукупнасці і ва ўзаемадзеянні трох падсістэм: карагодаў, танцаў, скокаў у межах раннетрадыцыйнага і познетрадыцыйнага гістарычных стылявых пластоў, якія ахопліваюць беларускую традыцыйную і асіміляваную харэаграфію. Карагоды на Брэссцкім Палессі падзяляюцца на дзве группы: карагоды, прымеркаваныя да пэўных абставін і часу, і карагоды,якія выконваюцца ў любы час, і класіфікуюцца як карагоды песенныя, гульнявые і танцавальныя.

     Карагоды першай групы выконваюцца ў вясенне-летні перыяд. Паводле сцвярдження жыхароў сталага веку, карагоды вадзілі “от Пасхі до Семухе”(в. Ладараж, Пінскі раен), ”ад Пасхі да Тройцы”(в. Адвержычы, Столінскі раен), ”после Паскі до Головоскіка”(в. Лышчыцы, Брэсцкі раен).

На тэрыторыі Брэсцкага  Палесся для абазначэння карагода існуюць два тэрміны-“харавод”і “танок”. Першы з іх азначае нетаропкі рух, другі-больш жвавы.

У карагоднай заходнепалескай  традыцыі асобна стаіць карагод”Стрілка”, які бытуе толькі ў в.Бездзеж Драгічынскага раёна і групе бліжэйшых вёсак. Ён уяўляе сабой тып “Крывога танка”. І водзяць карагод,па сцвярджэнні мясцовых жыхароў, толькі на Вякдзень[5, c.6] На Брэсцкім Палессі зафіксаваны карагоды купальскія і жніўныя. Асобныя карагоды выконваюцца і вясной, і падчас жніва(напрыклад, ”Дрэмо”). Карагодаў зімовага прымеркавання ў рэгіёне не адзначана. У цэлым можна адзначыць, што па меры прасоўвання на захад традыцыя ваджэння карагодаў як найстаражытнейшага для Беларусі віда харэаграфічнай творчасці паступова знікае.Нават такі ўзор карагоднай традыцыі, як “Проса”, у паўднева-заходняй часцы рэгіена і блізкіх да яе тэрыторыях зафіксаваны кропкава.

Танцы падзяляюцца на абрадавыя  і прымеркаваныя да абрадаў і  пазаабрадавыя, якія могуць выконвацца ў любы час.

У групе абрадавых і  прымеркаваных да абрадаў танцаў на Брэсцкім Палессі найбольш значнае месца займаюць калядные танцы(танцы-гульні). Разнастайные “Козы”і “Казлы”танцавалі-гулялі ў час жніва, а пачатак вясны адзначаўся “Барадайкамі”-парнымі танцамі адметнай харэагрфіі.Адной з найбольш яскравых рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай танцавальнай культуры Брэсчыны з’яўляецца багацце і разнастайнасць харэаграфічных праяў у мясцовым абрадзе вяселля.

На падставе сучасных фальклорных  даследаванняў можна зрабіць  вывад, што на Брэсцкім Палессі вяселле літаральна пранізана элементамі народнай харэаграфіі. Шмат такіх элементаў звязана з цэнтральным сімвалам вяселля Брэстчыны-караваем: тут і ўрачыстыя абходы дзяжы, у якой падыходзіць цеста для каравая, або стала, на якім ляжыць спечаны каравай; тут і прытанцоўванне каравайніц, пакуль каравай пячэцца, і рухавы танец-шэсце падчас вынасу каравая з клеці на вясельны стол, пры гэтым у некаторых месцах (напрыклад, у в. Боркі, Бярозаўскі раен)”маршалка”прытанцоўваў, стоячы на лаве, і біў канцом пугі,упрыгожанай кветкамі,у бэльку столі; у час дзялення каравая бацькі танцавалі з маладой,ствараючы харэаграфічныя імправізацыі пад розныя танцавальныя і песенныя найгрышы[5, c.7].

На Брэсчыне пашыраны разнастайныя варыянты танцаў з атрыбутыкай,прымеркаваныя да вяселля. Найбольш вылучаюцца танцы з зэдлічам: ”Танец на табурэтцы”(в. Скібічы, Драгічынскі раен), ”Танец на ўслончыку”(в. Альшаны, Столінскі раен),  ”Танец на слоні”(в. Коланск, Івацэвіцкі раен), ”Танец са стульчыкам”(в. Тышкавічы, Іванаўскі раен). У некаторых мясцовых традыцыях вяселая частка вяселля пачыналася з “Прыспеву”. Сярод парна-гуртавых і парных танцаў на Брэсцкім Палессі, як і ў іншых гісторыка-этнаграфічных рэгіенах, найбольш распаўсюджаным і любімым з’яўляецца полька[5, c.8].Тут нярэдка сустракаюцца полькі,назвы якіх вызначаць: беларускія традыцыйныя танцы ранняга паходжання: ”Мяцеліца”(в. Варанілавічы,  Пружанскі раен;в. Лобча, Лунінецкі раен), Церніца(в. Угалец, Столінскі раен) і інш.; прыналежнасць да пэўнага народа: распаўсюджаныя ў рэгіене полькі “Беларуская”, ”Карэлафінская”, ”Руская”, ”Украінская”; душэўны стан або характар чалавека: ”Каханачка”(пашыраны ў шэрагу раенаў), ”Хазяечка”(в. Сачыўкі, Іванаўскі раен)і інш.; характар выканання: ”полька да ўпаду”(в. Кабылаўка, Варанілавічы, Пружанскі раен) , ”Вольная”(в. Смалявіца, Пружанскі раен); працегласць выканання ці пэўнае месца: ”Часовая полька”(в. Моталь, Тышкевічы, Іванаўскі раен), ”Адлётная полька”(в. Багуславічы, Жабінкаўскі  раен)[5, c.9].

Самымі складанымі, працяглымі і прыгожымі з’яўляюцца кадрылі і танцы тыпу кадрылі. Найбольш яскравыя сярод іх-“Сінькевіцкая кадрыля”(в. Сінькевы, Луненецкі раен), ”Шэра”(в. Тамачава, Столінскі раен), ”Шэн”(в. Мачулы, Столінскі раен). Яшчэ адна асаблівасці танцавальнай культуры Брэсцкага Палесся-канцэнтрацыя танцаў буйной формы на ўсходзе рэгіёна. Па меры прасоўвання танцавальнай традыцыі на захад буйныя формы саступаюць месца парным танцам. Для падгруппы танцаў з няцотнай колькасцю выканаўцаў характэрны танцы тыпу “Кружачка”, ”Кракавяка тройкамі”. У рэгіёне рэдка сустракаюцца танцы тыпу “Гапак”[5,c.10].

Группа парных танцаў прадстаўлена вялікай колькасцю разнастайных узораў пераважна позняга паходжання: “Полька”, ”Кракавяк”, ”Падыспан”, ”Вальс”, ”Факстрот”і інш. Шэраг парных танцаў бытуе ў вузкалакальнай традыцыі: ”Геспансер”(в. Радастава, Драгічынскі раен), ”Факцэс”(в. Рылавічы, Ганцавіцкі раен), ”Рабэка”(в. Боркі, Бярозаўскі раен), ”Шамяля”(в. Казлы, Пружанскі раен), ”Шэндар”(г. п. Лагішын, Пінскі раен).

Архаічны характар харэаграфіі  Брэсцкага Палесся ўласцівы вялікай  групе танцаў-гульняў. У большасці гэта ілюстрацыйна-выяўленчыя “звярыныя”(жывёльныя)танцы, дзе мастацкі вобраз ствараецца сродкамі выяўленчай пластыкі чалавечага цела, жэстаў , мімікі, якія адлюстроўваюць паводзіны жывёл і птушак. На Брэстчыне такія танцы прымеркаваны  перш за ўсё да каляднага часу: ”Вадзіць каня”(в. Плянта, Кобрынскі раен), ”Вадзіць мядзьведзя”(в. Залузе, Жабінкаўскі раен). Танцы-гульні выконваліся і ў веснавы час: ”Барадайка”(в. Радастава, Драгічыннскі раен), ”Молодар”(в. Ляхаўцы, Маларыцкі раен)[5, c.11]. Группа танцаў-гульняў, якія выконваюцца ў любы час, аб’ядноўвае розныя полькі, вальсы, розныя варыянты танцаў тыпу Мікіты. Скокі як яшчэ адзін від беларускага фальклору на Брэсцкім Палессі бытуюць у трох разнавіднасцях: скокі сольныя, парныя, сольна-гуртавыя. Для ўсіх трох разнавіднасцей скокаў характэрна імправізацыйная лексіка, пластычныя кампаненты якой спалучаюцца ў розных тэмпах і рытмах, ствараючы складаныя танцавальныя фігуры, якія перамяжоўваюцца з разнастайнымі нескладанымі прасторавымі кампазіцыйнымі малюнкамі. Структура скокаў рухомая, нерэгламентаваная. Адметнасць традыцыі скокаў на Брэсцкім Палессі-вялікая колькасць скокаў тыпу “Казака”(“Козак”, ”Прысяды”, варыянты “Камарыцкага”, ”Драпака”, ”Грэчанікі з прысядам” і інш.), ”Руская”, ”Прыпеўкі”(“Вытрындычкі”, варыянты “Грэчанікаў”, ”Лявоніхі”, ”Сербіянкі”, ”Яблычка” і інш.)”Мікіты”, якія і бытуюць як частка абрадавых дзей, і выконваюцца ў пазаабрадавай традыцыі, уваходзячы ў групы гуртавых парнычасх танцаў. На Брэсчыны скокі часта выконваюцца на зэдліку. Так, у в.Тышкавічы Іванаўскага раена папулярны “Танец на стульчыку”, які выконваецца і на вяселлі, і падчас розных гасцяванняў, і на вечарынах.

Арганічны складнік танцавальнай культуры, без якога не абыходзіўся ні адзін абрад, ні адна пазаабрадавая падзея, -фігура музыкі. У недалекім мінулым адным з галоўных інструментаў на Брэсчыне была скрыпка. Для рэгіёна характэрны розныя склады інструментальных ансамбляў: гармонік, цымбалы(в. Міжлессе, Бярозаўскі раен), балалайка, гармонік, бубен(в.Варанілавічы, Пружанскі раен), баян, гармонік, флейта, труба, барабан, бубен(г. п. Давыд-Гарадок, Столінскі раен) і інш[5, c.12]

 

    1. Віцебскае Паазер’е

 

Танцавальная традыцыя Падзвіння  характарызуецца наяўнасцю карагодаў, танцаў абрадавых, танцаў, прымеркаваных да абрадаў, танцаў пазаабрадавых. Карагодныя традыцыі сканцэнтраваны на Падзівінне ў дзвюх лакальных зонах: Талачынска-Аршанска-Дубовенскай і Пастаўска-Міёрска-Шаркаўшчынскай. На першай зоне распаўсюджаны дзве жанравыя разнавіднасці карагодаў, якія маюць у асноўным колавую пабудову: гульнявыя і танцавальныя. Абедзве маюць пераважна зімовую (да Каляд) прымеркаванасць. Сярод гульнявых вылучаюцца такія карагоды , як “Мядзвежка”, ”А хадзіў жа Барыс” і інш., сярод танцавальных-“Завіўся, завіўся пляцень”, ”Мая Марусенька маленька” і інш. Асаблівасцю рэгіена з’яўляецца тыповы вясновы карагод “Проса”, які мяняе на Падзвінні сваю сезонную прымеркаванасць і становіцца не толькі весновым. У другім арэале сканцэнтравана карагодная традыцыя старавераў. Для яе характэрна перапляценне стараверскіх і беларускіх карагодных рыс: ад старавераў узятыя моўны кампанент, некаторыя моманты кампазіцыі і мелодыка; ад беларусаў- пластычны стыль і некаторыя кампазіцыйныя моманты. Сезонная прымеркаванасць каргодаў тут таксама зімовая (да Каляд), аналагічныя і жанравыя разнавіднасці.

Акрамя зімовых на Паазер’і зафіксаваны юраўскія, купальскія і жніўныя карагоды.

У группе абрадавых танцаў асноўнае месца займаюць калядныя:”Казёл”, ”Лявоніха”ў зімовай гульні “Жаніцьба Цярэшкі”, ”Магера”, ”Крыжачок” і інш. Існуюць кульскія(“У казла”), жніўныя(“Малацьба”) і льняныя (“Каза”)танцы; абрадавым танцам вяселля на Падзвінні з’яўляецца “Жабка”.Тып арэалаў абрадавых танцаў-кропкавы[2, c.522]. Да абрадава прымеркаваных танцаў трэба аднесці: на вяселлі-танцы маладых(“Вальс”, ”Факстрот”), танцы сватоў(розныя тыпы полек), танцы гасцей(полька”Завітуха”, ”Рускага” Пастаўскі раен; ”Таўкачыкі”, усходняе Падзвінне); у абрадах каляндарнага цыкла-разнастайныя полькі і іншыя танцы. Іх арэалы таксама кропкавыя.Найбольш вялікай і разнастайнай з’яўляецца група пазаабрадавых танцаў,якія выконваюцца ў любы час: кадрылі, танцы тыпу кадрылі, полькі, вальсы, лявоніхі, мяцеліцы, прыпеўкі і іншыя побытавыя танцы. Характэрнай прыкметай паазерскіх кадрыляў з’яўляецца наяўнасць у іх складзе ў якасці абавязковага калена-танца “Барыня”. На Падзвінні вядомыя кадрылі розных тыпаў і шматлікіх структурна-кампазіцыйных варыянтаў: на 4, 5, 6, 7, 8, 12 кален, на 5 “перабораў ці штропаў”, на 12 і 5 штрофаў, на 16 штрофаў.

На Падзвінні бытуюць  кадрылі з арыгінальнымі назвамі-“Чарэйка”  і “Лянцей”. Носьбітамі мастацкіх традыцый яны вызначаюцца не як кадрылі, а як танцы.

Паазерская полька вызначаецца  вялікай разнастайнасцю сваіх пластычных тыпаў: ”Трасуха”, ”Драбатуха”, ”Смаргучка”, ”Вінтом”, ”З прысядам”, ”Вальсам” і інш. Пашыраны полькі: ”Бабачка”, ”Пчолка”, ”Ойра”, ”Ася-сюся”, ”Герц” і інш. У лакальнах традыцыях бытуюць “Матылек”, ”Віхор”(в. Абольцы), ”Чыжык”, ”Полечка з выхадам з-за печкі”(в. Сасноўцы)і інш[2, c.524].

Акрамя полек парнага  тыпу на Падзвінні распаўсюджаны  шматфігурныя парна- гуртавыя полькі(“Полька  з камандамі”, ”Полька з абхявамі”), а таксама полькі-гульні”з адным лішнім”(“Шчэпка”, ”Адбівана полька”, ”Зявака” і інш.). Заключным танцам на народных святах і маладзёжных танцавальных вечарынах з’яўляецца “Полька на лен”(“каб рос большы лен”). У шматфігурных польках, як і ў асобных фігурах кадрылей часта выконваюцца харэаграфічныя фігуры”Качан”(“Віць вяроўку”), ”Кошык”. Для полькі ўласцівыя таксама фігуры “ручаек”, ”выварочваць кішку”, ”кальцо”, змена партнёрак па колу і інш.

Вальсы на Паазер’і вельмі пашыраны, але ў большасці не выяўляюць  яркай рэгіянальнай спецыфічнасці.Выключэннем  з’яўляюцца лакальныя традыцыі Вярхнедзвінскага (дзе ў мясцовыя вальсы ўключана фігура старадаўняга танца “Мяцеліца”) і Лепельскага(дзе для вальсаў характэрна ўключэнне асобных фігур карагоднага тыпу) раёнаў. Танцы гэтага тыпу распаўсюджаны ў парным , а таксама ў парна-гуртовым выкананні(“Вальс з аб’явамі”, ”Вальс з камандамі”). Шырока распаўсюджаны “Белы” ці “Дамскі вальс”, кропачна- арыгінальны “Вальс з адбоем”(в. Серкавіцы, Талачынскі раен)[2, c.525].

“Лявоніха”, як і полькі, на Падзвінні ўтвараюць асобную групу народнага харэаграфічнага мастацтва , якую складаюць : танцы тыпу кадрылі(Талачынскі раен), асобны тып з “Жаніцьбы Цярэшкі”, карагодна-гульневы тып(Ушацкі раен), сольна-гуртавыя варыянты(значна больш у раёнах, набліжаных да Магілёўшчыны), у парным і сольным выкананні (паўсюдна). ”Лявоніхам”уласціва разнастайнасць прасторавага малюнку, у розным спалучэнні фігуры ўтвараюць шматлікія мясцовыя варыянты. Для танцавальнай традыцыі Падзвіння больш, чым для іншых рэгіенаў, характэрны танцы тройкамі(“Яблычка”, ”Крававяк”, ”Вяртушка” і інш.). У рэгіянальнай традыцыі Паазе’я ў групе непрымеркаваных сольных танцаў больш ярка, у параўнанні з іншымі рэгіенамі Беларусі,праяўляецца падзел на мужчынскія і жаночыя скокі[2, c.526].

На падставе аналізу сабранага  ў экспедыцыях матэрыялу вызначылася  цікавая карціна сістэматызацыі фальклорных танцаў, прапанаваная непасрэдна носьбітамі мясцовых традыцый. Яны падзяляюць іх на:

1.”Мелкія танцы”: ”Страданне”, ”Сямёнаўна”, ”Падыспань”(в. Кавалі, Сенненскі раен);

2.”Слабыя танцы”: ”Факстрот”, ”Падзікатр”(в. Панізоўе, Дубровенскі раен);

3.”Вольные танцы”: вальсы, ”Медлены танец”(в. Язна, Міерскі раен);

4.”Маднейшыя танцы”: ”Падзікатр”, ”Па зефір”, ”Падэспань”, ”Вянгерка”(в. Цешылава,  Пастаўскі раен);

5.”Мудрэйшыя(“мудреныя”)танцы”: полькі, сольныя скокі, ”дзе трэба паказаць сваю выхадку”, шматкаленныя і шматфігурныя танцы (в. Панізоўе, Дубовенскі раен);

6.”Шалёныя танцы”: полькі, ”хуткіе танцы”.

7.”Простыя танцы”: парныя танцы, напрыклад “Ду стэп”, ”Месяц”, ”Кракавяк”, ”Нарэчанька” і інш.

8.”Бабскія танцы”: рытуальная  жніўная і калядная “Каза”, а таксама парныя танцы без удзелу мужчын.

9.”Дзявоцкія”(“дзявочыя”)танцы: ”Белы вальс”.

10.Танцы “з пералётам”: гэта значыць са зменай пар, калі дзяўчаты пераходзяць па колу да іншага партнера(в. Вярэчча, Гарадоцкі раен). Змена пар (як структурны кампанент кампазіцыі танца)з адначасовым паваротам хлопцаў вакол сябе ў лакальнай традыцыі в. Сасноўка (Шаркаўшчынскі раен)называлася “Гусінае калясо”.

11.”Аддзельныя танцы”: ”аднапарныя”-“Полька”, ”Месяц”, ”Каробачка” і інш.(в. Рамашкава, Талачынскі раен);

12.”Танцы з выкруткай”: ”полькі і ў відзе полькі-парамі”(в. Рамашкава, Талачынскі раен).

13.”Крутухі”: полькі і  танцы з вялікай колькасцю  розных паваротаў(назва пашырана ў рэгіёне).

Танцы Падзвіння выконваюцца  як пад акампанемент музычных інструментаў(у  сольным і ансамблевым выкананні, а таксама з прыпеўкамі), так і “пад язык”(своеасаблівую манеру напеву мелодыі пэўнага танца)ці “пад язык” з адначасовым стуканнем прадметам аб прадмет, выбіваннем рытму бубнам, нагамі або плясканнем у ладкі. У якасці сольных акампаніруючых інструментаў на Паазер’і  зафіксаваны цымбалы, скрыпка, гармонік; разнастайнасцю вызначаюцца і склады акампаніруючых ансамбляў [2, с.527].

 

 

 

    1. Гомельскае Палессе

 

Зусім мала сродкаў сведчыць аб харыяграфіі на Гомельскім Палессі.

Я знайшла некалькі танцаў характэрных толькі  Палессю Гомельшчыны.

Адзін з гэтых танцаў “Чарот”-гэта старадаўні карагодны танец(называўся таксам “Ачарот”). Запісаны ў Гомельскай вобласці. Дзве тройкі танцораў, узяўшыся пад рукі, становяцца насупраць адна адной, сыходзяцца і разыходзяцца,прытопваючы ў такт.У наступных фігурах кожная з іх паварочваецца вакол сваёй восі спачатку ў адзін і той жа, а потым у розныя бакі, утвараючы адпаведна малюнак “веера” і “кнігі”.  Пры гэтым яны спяваюць. [14, c.26]

“Чобаты”- традыцыйны танец , які існуе ў розных варыянтах. Яго асноўная ідэя-абыгрываніе надзвычай каштоўнай ў мінулым рэчы для абутай ў лапці беларускай вескі-скураных чаравікоў. Звычайна іх бераглі, абувалі па святах, вешалі альбо ставілі на бачнае месца. Нярэдка на доўгім шляху з вескі ў веску чаравікі неслі ў руках. У Гомельскай вобласці танец выконваўся пераважна на вяселлях і меў пэўны рытуальны характар. Зяць дарыў цёшчы і ставіў яе на ўзвышэнне. Цёшча пераабувалася і танцавала пад прыпеўкі.Асноўны пластычны матыў танца-моцныя, частыя прытопы, разнастайны дробат, часам “трыножка”(трайной прытоп). Саліст-танцор тут з большай ці меншай натуралістычнасцю жэстамі і рухамі паказвае, як ён расцягвае скуру, робіць дратву, наточвае нож, шые, звбівае цвікі, а потым танцуе, імправізуючы.[14,c. 45-46]

“Бычок”-танец, вядомы ў некалькіх харэаграфічных і ігравых варыянтах: найбольш старажытныя ўзыходзяць, магчыма, да таго часу, калі ў славян быў культ быка-тура і абрад турыцы. На Гомельшчыне на вячорках аднаго з хлопцаў апраналі бычком: надзявалі вывернуты кажух, кіёчкаў рабілі рогі, якія ён трымаў у руках. Выканаўца бегаў па крузе, “мычаў”,”бадаў”  дзяўчат,якія прытанцоўвалі вакол, трымаючы ў руках хварасцінкі і як бы заганяючы бычка ў двор.

На сцэне танец “Бычкі”  быў пастаўлены балетмайстрам А.Апанасенкам  у Дзяржаўным ансамблі танца Беларусі. У ім маленькая дзяўчынка-пастушок з поспехам праводзіла дрэсіроўку вялікіх хлопцаў-“бычкоў”. У пастаноўцы былі арганічна зліты фальклорныя матывы, жартоўнае імітаванне рухаў жывёл, элементы пастухоўскіх гульняў[14, c.52-55].

 

 

 

 

1.4 Гродзенскае Панямонне

 

Сістэмная характарыстыка танцавальнай культуры Гродзенскага Панямоння можа быць прадстаўлена ў сукупнасці трох узаемазвязаных падсістэм: карагодаў, танцаў, скокаў. Кажны з кампанентаў падсістэм мае сваю адметнасць. Карагоды  падзяляюцца на дзве групы: 1)карагоды, прымеркаваныя да пэўных абставін і часу(пераважна); 2)карагоды, якія выконваюцца ў любы час.

Карагоды першай групы  “гулялі ў посце перад Калядамі і Раждзеством”. Сярод каргодаў зімовай прымеркаванасці найбольш пашыраны карагод “Проса”. Выконвалі “Проса” у розных узроставых групах, ”танцавала моладзь да 25 лет і старыя кавалеры”. Значна менш карагодаў прымеркавана да вясны. Так, напрыклад, у Смаргонскім раёне “Луку” вадзілі на другі дзень Велікадня, змейкай-вакол камянёў, пакладзеных на зямлю”(в. Сівіца), на Юр’я вадзілі “Юраўскі карагод”, ”Пасеялі руту”, ”Пяюць петухі”(шарэнгавы, тыпу “Проса”). Карагоды летняга прымеркавання звязаны з Купаллем.

Адметнасць традыцыі Панямоння  выяўляецца і ў тым, што, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі, карагоды тут часцей сустракаюцца на вяселлі(напрыклад карагод”Ляцелі дзве пцічкі”). Пазаабрадавыя карагоды (варыянты “Ў карагодзе мы былі”, ”Проса”, ”Перапелачка” і інш.)гулялі паміж танцамі на маладзежных вечарынах(вячорках, вечарах), танцах, музыках. Іншай паўстае падсістэма танца. Тыпалагічна раскрываючыся ва ўзаемасувязі тых жа кампанентаў, што і карагод-функцыя, жанр, стыль, выканаўца, -танец, як вядома, прадстаўляе іншую ступень народнай харэаграфічнай культуры, якая характарызуецца большай ступенню складанасці і развітасці[4, c.6-7].

На Гродзеншчыне, як і паўсюдна на Беларусі, корпус аўтэнтычных танцаў складаюць узоры двух гістарычных пластоў-ранне-і познатрадыцыйных. Першы аб’ядноўвае ў асноўным танцы, прымеркаваныя да абрадаў. Як і ў карагоднай традыцыі, такія танцы найбольш уласцівы вяселлю. Адным са спецыфічных танцаў вяселля, які зафіксаваны на Панямонні, з’яўляюцца скокі на лаве: ”Так скачуць, што рукамі дастаюць столь. І так, каб гэту лаву паламаць. Як хто ўмеў, каб праславіцца. Танцавалі вяселыя людзі, якія хацелі сябе паказаць, што яны ўмеюць добра танцаваць… Наробяць смеху, жартаў. Павесяляцца, насмяюцца”(в. Плебанцы, Ашмянскі раен). Матулі(хросныя маці)пасля таго, як атрымлівалі падарункі, ”танцавалі на стале”(в. Алексічы, Зэльвенскі раен). Абавязковымі на вяселлі былі танцы нявесткі са свякроўю і свёкрам: ”На вяселлі нявестка адзевала свякроў. Ставіла яе на столак і адзявала на яе спадніцу, матроску(кофту.-М.К.), хвартух, хустку, паверх адзення абвязвала белай тканінай. Потым разам скакалі ў польцы. Правяралі, ці маладая не кульгавая. Таксама адзевала свёкра і са свёкрам танцавала. Таксама польку”(Ганна Бартуш, 1935 г.н., в. Угрынь(Паляжын), Зэльвенскі раен) [4, c.7-8].Група познетрадыцыйных танцаў уключае традыцыйныя і асіміляваныя. Сярод першых”Лявоніха”, ”Мікіта” і такія ўласна панямонскія, як “Дзед боб малаціў”, ”Казаў бацька, казу дам”і інш.; сярод другіх-“Кадрыля”, ”Полька”, ”Каханачка”, ”Абэрак”, ”Кракавяк”, ”Мазурка”  і шмат іншых. Яскравая рэгіянальная адметнасць групы парных танцаў-наяўнасць тут у большай, чым у іншых рэгіёнах, колькасці танцаў з польскімі назвамі. Аднак, будучы польскімі на назве, гэтыя танцы па лексіке і стылі выканання зараз несумненна належаць беларускай культуры, выяўляючы менталітэт і народны характар менавіта беларусаў. Яшчэ адна група гуртавых танцаў-танцы з няцотнай колькасцю выканаўцаў. На Гродзеншчыне іх няшмат, але, не маючы шырокага распаўсюджання, яны тым не менш уносяць сваю харэаграфічную афарбоўку ў агульную карціну танцавальнай  аўтэнтыкі Гродзенскага Панямоння. Групу скокаў складаюць пераважна сольныя імправізаваныя танцы. Сярод іх на Панямонні распаўсюджаны тацы тыпу”Мікіты”, ”Жабкі” і “Рускага”. Асабліва пашыраны танцы тыпу “Мікіты”-ад аднаматыўнай формы да імправізаваных шматфігурных узораў. Скокі тыпу “Мікіты” нярэдка маюць прымеркаванаць да Каляд, вяселля, хрэсьбін, але ў большасці выконваюцца па-за абрадамі. Усе танцы гэтага тыпу выконваюцца з выкарыстаннем дзвюх, радзей адной жэрдачкі, віл, качаргі, палак, паясоў(зрэдку), пакладзеных накрыж на падлогу ці ўзнятых перпендыкулярна або паралельна падлозе[4, c.8].Танцы тыпу “Жабкі” адносяцца да ілюстрацыйна-выяўленчых. Лексіка “Жабкі”-імітацыя рухаў жабкі: падскокі адначасова на руках і нагах пра (пераважна)такой паставе, калі корпус танцора паралельны падлозе. Танцы тыпу гэтага тыпу маюць прымеркаванне да вяселля, хрэсьбін, а таксама выконваюцца ў любы час.

Особенности и различия в народном танце белорусов