Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка

Памёр: 28 лютага 1616

Нясьвіж, ВКЛ

Род: Радзівілы

Бацькі: М. Радзівіл «Чорны»

 Эльжбэта з Шыдлавецкіх

Жонка: Эльжбэта Яўхімія зь Вішнявецкіх

Дзеці: Альбрэхт Уладзіслаў, Аляксандар Людвік, Жыгімонт Караль, Кацярына, Крысьціна, Крыштап Мікалай, Мікалай, Эльжбэта, Ян Юры

 

Мікалай Крыштоф Радзівіл (мянушка «Сіротка»; 2 жніўня 1549, Чмелеў — 28 лютага 1616, Нясьвіж) — дзяржаўны  і вайсковы дзяяч Вялікага Княства  Літоўскага, мэцэнат, пісьменьнік. Маршалак надворны (з 1569) і вялікі літоўскі (1579—1586), ваявода троцкі (1590—1601) і віленскі (з 1601). Разам з братамі Альбрэхтам і Станіславам стварыў Нясьвіскую, Клецкую і Алыцкую ардынацыі, быў першым ардынатам на Нясьвіжы (1586).

Валодаў найбуйнейшымі ў  Вялікім Княстве Літоўскім лятыфундыямі. Ад бацькі да яго перайшлі Нясьвіж, Ліпск, Лахва, Шацак, Сьвержань і іншыя разам з тытулам князя «на Алыцы і Нясьвіжы». Ад маці атрымаў Шыдловец у Польшчы разам з тытулам графа. Паводле тэстамэнту ад стрыечнага брата Ю. Ільлініча атрымаў Мірскае графства, Зэльву і Дворышча ў Лідзкім павеце, Чарнаўчыцы і Белую ў Берасьцейскім ваяводзтве. Па падзеле маёнткаў жонкі зь ейнымі сёстрамі да яго перайшлі Дзераўная з Хотавам і Востравам ў Менскім ваяводзтве, Пацейкі ў Наваградзкім ваяводзтве і Жодзішкі ў Ашмянскім павеце. Жыгімонт Аўгуст падараваў яму Крожы на Жамойці, Жыгімонт Ваза — Грэск. Таксама шмат маёнткаў набыў, у тым ліку Салтанаўшчыну, Затур’ю, Кунасу, Мікалаеўшчыну, Магільна, Гарадзею, Гавязну і іншыя, што значна пашырыла тэрыторыю Нясьвіскае княства.Зьмест  [схаваць]

1 Біяграфія

2 Грамадзкая і культуная  дзейнасьць

3 Творчасьць

4 Крыніцы

5 Літаратура

6 Вонкавыя спасылкі

 

Літаратура

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і  інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.

К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. Нясвіж і Радзівілы. Мн.: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4.

Тамара Габрусь. З архітэктурная  спадчыны Сіроткі // «Наша Вера» № 4 (10), 1999.

Тамара Габрусь. З архітэктурная  спадчыны Сіроткі // «Наша Вера» № 1 (11), 2000.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Нарадзіўся Мікалай Крыштоф  Радзівіл Сіротка

Мікалай Крыштоф Радзівіл найвышэйшы маршалак літоўскі, ваявода  трокскі і віленскі, I ардынат  нясвіжскі, сын князя Мікалая  Чорнага і Елізаветы Шыдлавецкай нарадзіўся 2 жніўня 1549 года. Пачатковую адукацыю атрымаў у пратэстанцкай нясвіжскай школе, у якую бацька Радзівіл Чорны запрасіў вядомых у той час у навуковым і культурным асяроддзі людзей: Францыска Лісманіні, Яна Ласкага, Сымона Завуцішу, Францыска Станкара, Георгія Бландрату, Мартына Кравіцкага. Паэты, мастакі, вучоныя, якія валодалі амаль усімі еўрапейскімі мовамі, стварылі ў той час у Нясвіжы сапраўдны культ філалагічных ведаў.

Першае імя Мікалай  ён атрымаў па сямейнай традыцыі, а  мянушку Сіротка звязваюць з гісторыяй, якая апісана ў старажытнай хроніцы: "Хутка пасля яго (Мікалая Крыштофа) нараджэння бацькі паехалі да каралеўскага двара, узяўшы з сабою немаўлятка. Там ён і атрымаў мянушку Сіротка, пад якім быў вядомы ва ўсім краі. Калі кароль Жыгімонт Аўгуст, здаволіўшыся назіраннем феерверкаў у гонар вяселля аднаго з сенатараў з дамай каралеўскага двара, то схаваўся ціхенька ў апартаментах, дзе спыніўся Мікалай Радзівіл Чорны. Там ён знайшоў маленькага княжыча, які быў усімі пакінуты і жаласна плакаў на сваім маленькім ложачку. Кароль пачаў з ім ласкава гаварыць, называючы сіроткай, пакінутым усімі блізкімі. Пачуўшы яго словы, дваровыя пачалі так называць маленькага Мікалая, расказаўшы пра гэта ўсім".

Калі юнак у 1563 годзе быў  пасланы ў Нямеччыну вывучаць замежныя мовы, бацька пісаў яму, каб не забываўся сваёй роднай, каб не быў, "як той балван Павел, каб з цябе не смяяліся родныя браты і сёстры". Аднойчы ў Нясвіж прышла вестка, што кароль Швецыі Эрых XIV хоча ўкрасці маладога Радзівіла, каб потым абмяняць яго на Крыштофа Мекленбургскага, які ў гэты час знаходзіўся ў польскім палоне. 3 Нясвіжа паляцелі шматлікія пісьмы, але, на шчасце, усё скончылася добра.

За мяжой нясвіжскі  князь працягваў вучобу ва універсітэтах  Страсбурга, Цюрыха, Цюбінга, Хайдальберга. Выконваючы апошнюю волю бацькі, ён зрабіў аб'езд еўрапейскіх уладароў у Германіі, Францыі, Італіі, пабываў пры двары імператара Максіміліана, пад кіраўніцтвам Рамана Сангушкі ўдзельнічаў у рыцарскіх турнірах.

У 1566 годзе ў Рыме Мікалай Сіротка перайшоў у каталіцкую веру, але прасіў айцоў царквы пакуль трымаць гэта ў тайне, каб не абвастраць адносіны з апекуном Мікалаем Радзівілам Рудым, шчырым кальвіністам. "Дапамог,- як расказвае Відзевіч,- вялікі цуд. У пятніцу, калі Сіротка ад'язджаў з Варшавы ў Вільню, пастаўленыя яму на стол прыгатаваныя каплуны пачалі рухацца, а потым увогуле зваліліся. Сэнс гэтага цуда быў у тым, што мёртвыя птушкі ажылі, каб Радзівіл не парушыў вялікі пост, які быў неабходным па каталіцкай веры". Як апавядае далей Відзевіч, птахаў напаілі, абскублі і паклалі на стол. Там яны ажылі, калі да іх дакрануліся нажом. Што ў легендзе гэтай было праўдай, цяпер цяжка сказаць. Магчыма, прычына, чаму перайшоў Сіротка ў каталіцкую веру, заключана ва ўздзеянні на яго вялікага прапаведніка, геніяльнага езуіта Пятра Скаргі. Па аналогіі можна ўспомніць і выпадак з Мікалаем Рудым. Пасля перамогі пад Вулай над войскам Івана Жахлівага вялікі гетман літоўскі паехаў у Чанстахоў, каб падзякаваць Богу за перамогу. Гэтае места славілася рознымі цудамі. Асабліва цудадзейным лічыўся абраз Маці Божай, які знаходзіўся ў манастыры паўлінаў. Вітаючы князя-гетмана, паўліны паказалі яму чалавека, апантанага д'яблам. Яны пачалі выганяць д'ябла, у чым мелі поспех. У гетмана з'явіліся сумненні, і ён загадаў прывесці да сябе таго чалавека. Ад яго ён даведаўся, што ніякага д'ябла не было, усё аказалася камедыяй. Гетман, вельмі абражаны тым, што з яго хацелі зрабіць дурня, вырашыў прыняць веру свайго стрыечнага брата Мікалая Чорнага. Так, гаворыцца ў паданні, ён перайшоў у пратэстанцтва.

У пачатку 1567 года Мікалай Сіротка быў прызнаны паўналетнім і ўзяў кіраўніцтва над наследнымі ўладаннямі і апеку над вялікім сямействам. Неўзабаве пасля смерці Юрыя Іллініча ў 1569 годзе Мікалай Крыштоф Радзівіл афіцыйна быў таксама запісаны ўладальнікам памесцяў Міра і Белай.

У 1574 годзе Мікалай Сіротка прымаў удзел у выбарах новага караля на віленскім сейме. Яго сімпатыі належалі французскаму прынцу Генрыху Валезія (Валуа), таму ў складзе дэлегацыі ён быў адпраўлены ў Парыж, каб запрасіць Генрыха на польскі прастол. Калі той збег з Рэчы Паспалітай праз некалькі тыдняў, Мікалай Сіротка зноў быў вымушаны ехаць у Францыю, каб угаварыць караля-ўцекача вярнуцца, але поспеху ўгаворы не мелі. Пасля гэтага было вырашана запрасіць на польскі прастол трансільванца Стэфана Баторыя, палітыку якога, і ўнутраную, і знешнюю, актыўна падтрымліваў Мікалай Крыштоф Радзівіл. Ён удзельнічаў у баявых паходах караля, які ўкамплектаваў і ўзброіў моцную армію і пайшоў у наступленне на Масковію. Хутка быў вызвалены Полацк, затым заняты Вялікія Лукі, а ў 1581 годзе войскі Рэчы Паспалітай аблажылі Пскоў. У адной з бітваў Сіротка быў цяжка паранены ў галаву і пакінуў службу. Стан здароўя паспрыяў абету здзейсніць паломніцтва да Гроба Гасподняга.

За ўдзел у ваеннай  кампаніі Сіротка атрымаў пасаду найвышэйшага маршалка літоўскага. Некаторы час ён правёў у Італіі, папраўляючы здароўе і рыхтуючыся да паломніцтва ў Іерусалім, але пагроза эпідэміі на Блізкім Усходзе ў пачатку 1581 года прымусіла яго вярнуцца на Радзіму.

Падарожжа пачалося 16 верасня 1582 года. 3 Нясвіжа Сіротка накіраваўся ў Венецыю, дзе перачакаў зіму, а вясной 1583 года на караблі накіраваўся да порта Трыпалі, па дарозе наведаўшы востраў Крыт і Кіпр. У час пешага пераходу да Іерусаліма падарожнікі наведалі старажытныя руіны Баальбека і Дамаска. Пасля пакланення Гробу Гасподняму і Галгофе падарожжа працягвалася ў Віфлеем і ў пустыню да Мёртвага мора.

Са свайго падарожжа Радзівіл прывёз у Нясвіж археалагічныя калекцыі і егіпецкія муміі, некалькі экзатычных жывёлін з мэтай стварыць у Нясвіжы ўласны звярынец. Тут былі малпы, леапарды, папугаі, пара "фараонавых пацукоў" - суслікаў. Незвычайную гісторыю з нясвіжскімі суслікамі апісаў Уладзіслаў Сыракомля.

У 1586 годзе Мікалай Сіротка разам з братамі Станіславам і Альбрыхтам стварылі тры ардынацыі - Нясвіжскую, Алыкскую і Клецкую, якія ахоплівалі ўсе багацці князёў. Спадчына ў ардынацыі перадавалася старэйшаму "па мячу" (на мужчынскай лініі).

Мікалай Сіротка ў якасці даверанай асобы караля прысутнічаў на царкоўным саборы 1596 года ў Брэсце і выступаў на ім ад свайго імя і ад імя караля з патрабаваннем прыняць рашэнне аб аб'яднанні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад кіраўніцтвам папы Рымскага, аб утварэнні уніяцкай царквы. Ён аказваў дапамогу прыхільнікам уніяцта. Каля Нясвіжа быў заснаваны грэка-каталіцкі манастыр.

У канцы XVI стагоддзя для  развіцця рамесніцтва і гандлю Радзівіл запрашаў на службу і жыхарства ў Нясвіжы шмат людзей. Ён натхніў знакамітага гравера і картографа Тамаша Макоўскага, які з 1600 года кіраваў нясвіжскай друкарняй, на стварэнне першай карты ВКЛ і даў грошы на яе выданне.

 

Сіротка аказваў немалую  дапамогу бедным людзям - жабракам, вандроўнікам, удовам і сіротам, сем'ям, якіх напаткала якая-небудзь бяда.

Сіротка ўвайшоў у гісторыю не як вялікі ваеначальнік або палітык, як шмат яго родных, а як гаспадарчы, па-дзяржаўнаму думаючы чалавек. Ён добра распарадзіўся сваімі багаццямі. Вярнуўшыся з падарожжа, Мікалай Крыштоф Сіротка ўзяўся за перабудову Нясвіжа. Безумоўна, ён ведаў трактаты пра "ідэальныя" гарады, над якімі працавалі лепшыя архітэктары, мастакі, філосафы эпохі Адраджэння. Тэарэтычныя высновы Альберці, Леанарда да Вінчы, Дзюрэра, Эрара правяраліся практыкай. У іх трактатах горад параўноўваўся з чалавечай фігурай, тварэннем Бога, дзе замак увасабляў галаву, галоўны храм - сэрца, цэнтральная плошча - страўнік, абарончыя вежы - рукі і ногі. Паводле трактатаў пра "ідэальныя" гарады ў Еўропе былі пабудаваны некалькі дзесяткаў гарадоў: Мангейм у Германіі, Шарлевіль у Францыі, Кастра, Ліворна ў Італіі, а на славянскіх землях - Нясвіж.

Архітэктурныя помнікі ў Нясвіжы - замак, касцёл, гарадская ратуша, кляштар бенедыктынак, плябанія, Слуцкія вароты і іншыя - сапраўдны помнік князю-будаўніку.

28 лютага 1616 года з замка  да касцёла ішла жалобная маўклівая  працэсія. У сваё апошняе падарожжа  накіраваўся князь Мікалай Крыштоф  Радзівіл Сіротка. Труну неслі і ішлі за ёю жабракі, сабраныя з усёй акругі. Так пажадаў князь, якога хавалі ў простым адзенні пілігрыма.

Першы ардынат Нясвіжа  спачыў у крыпце, якую падрыхтаваў  сабе і свайму роду ў касцёле. Сярод  мноства пахвал, якія яму пры жыцці  і пасля смерці пісалі вершамі і прозай паэты і пісьменнікі, прывядзём адно чатырох-радкоўе: "Узнёс святыні Богу, крэпасці Айчыне, калегію для навук, прыстанак для гаротных і ўцекачоў ад свету, быў славаю ў баю, святлом у радзе, адведаў і пазнаў зямлю. Калі б мы мелі двух такіх мужоў, без цяжкасці перагналі б Італію".

У апошнія гады Сіротка амаль адышоў ад вялікай палітыкі, шмат увагі аддаваў выхаванню сваіх дзяцей, якія засталіся без маці, ягоная жонка Альжбета Еўфімія з Вішнявецкіх памерла на 27 годзе жыцця. За розум і прывабнасць яе называлі "нясвіжскай царыцай Саўскай". Да сваіх дзяцей ён далучыў чацвёра пляменнікаў-сірот. Часта можна было бачыць яго акружанага дзецьмі. Сваім нашчадкам ён завяшчаў клапаціцца аб родавай "сталіцы", "каб вольнасці месту Нясвіжскаму, дадзеныя каралямі і Радзівіламі не парушалі", каб спрыялі працвітанню роднага краю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З АРХІТЭКТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ СІРОТКІ

 

 Са старажытнасці галоўным  будаўнічым матэрыялам на Беларусі  было дрэва. У сярэднія вякі  ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім з яго ўзводзіліся не толькі сялянскія хаты і гаспадарчыя пабудовы, але і шляхецкія двары, магнацкія замкі. Нават першы замак усемагутных князёў Радзівілаў у Нясвіжы, узведзены каля 1533 г., быў драўляны. Аднак, як сведчаць гістарычныя дакументы, не толькі прыватныя жылыя будынкі, але і грамадскія культавыя збудаванні, як праваслаўныя, так і каталіцкія, на той час былі пераважна драўляныя. Большасць касцёлаў ХІV-ХVІ стст., што мелі фундушы ад радавітых дзедзічаў і нават ад вялікіх князёў і каралёў, першапачаткова ўзводзіліся з дрэва. Выключэнне складаюць не больш за дзесятак мураваных касцёлаў, напрыклад, фары ў Наваградку, Вільні, Гродне, Клецку, Ішкалдзі, Гнезне, Уселюбе, якія часткова захавалі сваё аўтэнтычнае сярэднявечнае аблічча альбо зберагліся ў асобных фрагментах больш позніх пабудоў ці проста вядомыя па архіўных крыніцах.

 Відавочна, які магутны  пласт нацыянальнай культуры  ўзняў князь Мікалай Крыштоф  Радзівіл Сіротка, першы ардынат нясвіжскі. Актыўнай будаўнічай дзейнасцю ён не толькі ператварыў сваё радавое гняздо, як адзначалі сучаснікі, «у сапраўдную Італію», але і пакінуў нашчадкам даволі шмат помнікаў мураванага сакральнага дойлідства. Як апантаны прыхільнік каталіцкага веравызнання, ён імкнуўся рэалізаваць усе свае фундацыі на карысць Касцёла ў найбольш трывалым і доўгавечным матэрыяле: узвесці манументальныя мураваныя будынкі святыняў. Гістарычна сталася так, што яны адзначылі пачатак Новага часу ў мастацкім жыцці грамадства ўсёй Рэчы Паспалітай.

 У артыкуле «Святыня  незвычайнага лёсу» («Наша вера»,  № 2 (6), 1998) мы адзначалі, што  ў архітэктуры касцёла езуітаў Божага Цела, першага твора стылю барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, які быў пабудаваны архітэктарам-італьянцам Д.-М.Бернардоні, запрошаным у Нясвіж князем Радзівілам Сіроткам, у параўнанні з першаўзорам усіх езуіцкіх касцёлаў эпохі барока - саборам Іль Джэзу ў Рыме - выявіліся самабытнасць і адметнасць мастацкіх формаў. У разышоўшыхся ад яго промнях будаўнічай дзейнасці Сіроткі сакральнага характару на Беларусі гэтыя рысы выявіліся яшчэ больш яскрава. Мастацтвазнаўчы аналіз архітэктурных формаў святыняў, фундаваных М.-К.Радзівілам Сіроткам, у храналагічным парадку, адпаведна датам фундацый і будаўніцтва, вядомым дакладна ці найбольш верагодным (таму што ў розных гістарычных крыніцах яны часам не супадаюць), дае магчымасць выявіць паслядоўную эвалюцыю аб'ёмна-прасторавых кампазіцый, канструкцый і дэкору, а таксама агульную тэндэнцыю творчых пошукаў у тагачасным беларускім сакральным дойлідстве.

 У 1582 г., яшчэ перад  паломніцтвам у Святую зямлю,  Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка даў абяцанне пабудаваць капліцу ў гонар святога Рафала, апекуна падарожнікаў, і зрабіў на яе першую фундацыю. Аднак будаўніцтва капліцы пачалося толькі праз 11 гадоў, пасля ўзвядзення езуіцкага касцёла Божага Цела. У 1593 г. на самым высокім у наваколлі ўзгорку (прыблізна за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад Нясвіжа) за 10 дзён была пастаўлена невялікая святыня, ва ўзвядзенні якой браў удзел сам князь з сям'ёю і дваром, падносячы цэглу і вапну (магчыма, таму яна стала адным з любімых стварэнняў Сіроткі). Святыня вылучалася надзвычай цікавай рэлігійнай гісторыяй і своеасаблівым мастацкім абліччам. З розных крыніцаў вядома, што капліца мела памеры 9 х 13 літоўскіх локцяў (прыблізна 5,4 х 7,8) і незвычайную, перакрытую купалам, 6-гранную прызматычную форму, якой князь, заказчык і будаўнік, надаваў нейкае сімвалічнае значэнне.

 У 1598 г. галоўны алтар,  як і ўся святыня, быў асвечаны  ў гонар св. Рафала, але ўжо  ў 1600 г. мясцовыя жыхары стыхійна  перайменавалі святыню ў гонар  Міхала Арханёла, апекуна Беларусі. Паэт-рамантык Уладзіслаў Сыракомля,  народзінец тых мясцінаў, у сваіх  краязнаўчых нататках пісаў, што ўзгорак, на якім стаяла святыня, пачалі называць гарой Анёльскай, Арханёльскай ці Святаміхайлаўскай, і адсюль пайшла прымаўка: «Адсунуўся, як святы Міхал ад Нясвіжа».

 Святыня ў хуткім  часе набыла славу цудатворнай. Маленькі па аб'ёме храм не змяшчаў усіх паломнікаў. Асаблівым яго прыхільнікам быў гетман Вялікага Княства Літоўскага Ян Караль Хадкевіч, які перад кожнай ваеннай кампаніяй прыязджаў за падтрымкаю да святога Міхала, кіраўніка нябеснага войска. Ужо пасля смерці Сіроткі, каля 1620 г., на ахвяраванні Я.-К.Хадкевіча храм быў пашыраны: старая капліца стала яго алтарнаю часткаю, а з захаду да яе далучылі прамавугольную наву (памерамі 13,8 х 28,4) з крухтай пры ўваходзе. Да 1635 г. унутры святыні былі створаны тры алтары: галоўны - святога Міхала і ўсіх хораў анёльскіх (па фундацыі сына Сіроткі Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла), бакавыя святога Габрыэля (па фундацыі жонкі Альбрэхта Радзівіла Ганны Зоф'і з Зяновічаў) і святога Рафала (па фундацыі Зоф'і Ганны Слушкі), а пазней яшчэ сем меншых алтароў.

 У 1644 г. вакол святыні  па абрысе гары ўзвялі мураваную  агароджу ў выглядзе падоўжнага  васьмігранніка. На яго вуглах і ў сярэдзіне падоўжных сценаў паставілі дзевяць невялікіх каплічак, прысвечаных усім хорам анёльскім. Гэтай галоўнай ідэі была падпарадкавана ўся аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя ансамбля, у якую такім чынам закладвалася глыбокая сакральная сімволіка і строгая «нябесная» іерархія. Святыня ад пачатку належала закону езуітаў. У 1675 г. па-за касцёлам пачалі будаваць жылы корпус для манахаў. На яго месцы ў 1720-1732 гг. паўстаў новы гмах, у будаўніцтве якога ўдзельнічаў прыдворны архітэктар князя Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі - Казімір Антоні Здановіч. Кляштарны будынак, ці калегіум, як называліся кляштары закону езуітаў, быў двухпавярховы, П-падобны ў плане, з андабаковай калідорнай сістэмай планіроўкі і лесвіцамі ў цэнтральным і паўночным крылах. У светлых калідорах стаялі шафы з кнігамі, паміж імі на сценах вісела шмат абразоў, партрэтаў фундатараў і кіраўнікоў ордэна. У паўднёвым і цэнтральным крылах змяшчаліся жылыя памяшканні («ізбы»), у паўночным - кухня, сталовая, а над імі зала пасяджэнняў канвікту. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцці, другі - дашчаную столь. У сярэдзіне галоўнага фасаду з боку двара знаходзілася квадратная вежа (на два ярусы вышэйшая за гмах) з фігурным барочным купалам. Трэці ярус займала «ізба гасцінная»).

 Пасля скасавання ордэна  езуітаў булай папы Клімента  ХІV у 1773 г. была складзена «люстрацыя»  комплексу, паводле якой ён  выглядаў наступным чынам: «Гай  бярозавы на гары, паркан мураваны на 8 граняў. У першай грані брама з франтонам, дахоўкай крытая, вароты абабітыя цвікамі. Званіца драўляная - у квадрат, дах таксама квадратны, падняты на два ярусы, на вугле першай грані паркана». Усе збудаванні комплексу былі накрытыя гонтай, за выключэннем купалоў, абабітых бляхаю. У касцёле над алтаром узвышалася мураваная вежа з купалам. На галоўным фасадзе былі тры вежкі, цэнтральная з якіх завяршалася выяваю Міхала Арханёла «з бляхі мядзянай». Унутры нава перакрывалася скляпеннем «авальным», а купал у алтары (г.зн. у старой цудатворнай капліцы. - Т.Г.) быў мураваны. Пад цаглянаю падлогаю касцёла знаходзілася крыпта з двума ходамі: унутр храма і на кляштарны могільнік. Хоры для арганаў размяшчаліся над уваходам і над закрыстыяй. Праз 60 гадоў Ян Барэйка Ходзька ў сваім рукапісе, прысвечаным касцёлам Мінскай дыяцэзіі, адзначаў, што ў Нясвіжы «за местам быў касцёлак мураваны св. Міхала, цяпер спустошаны, перароблены пад склад запасаў артылерыйскіх». Тое ж адзначаў у сярэдзіне ХІХ ст. Уладзіслаў Сыракомля: «касцёл, пазбаўлены сваёй вежы (зноў маецца на ўвазе цудатворная капліца Сіроткі. - Т.Г.), ператвораны ў склад пораху і амуніцыі вайсковай, ад калегіума няма і слядоў». На сённяшні дзень ацалелі рэшткі падмуркаў касцёла. На жаль, графічныя выявы гэтай святыні не захаваліся.

 Вядомы польскі даследчык будаўнічай дзейнасці езуітаў у Рэчы Паспалітай ксёндз Ежы Пашэнда, які прысвяціў гэтай славутай у мінулым святыні цікавы і грунтоўны артыкул, зрабіў спробу яе гіпатэтычнай графічнай рэканструкцыі. Асноўную складанасць рэканструкцыі касцёла паводле яго інвентарных апісанняў уяўляе незвычайная шасцігранная форма плана капліцы. Справа ў тым, што ў гісторыі архітэктуры гэтая форма ўжывалася надзвычай рэдка з прычыны складанасці яе «разбіўкі» на мясцовасці без сучасных геадэзічных прыладаў. Да таго ж узнікае пытанне, як суаднесці з шасціграннікам азначаныя памеры - 9 х 13 локцяў, - уласцівыя прамавугольнікі? Ежы Пашэнда прыняў большы памер за падоўжную вось мяркуемага збудавання, а меншы - за папярочную. У выніку ў яго атрымаўся няроўнабаковы шасціграннік. Аднак пры такой форме плана каплічку нельга было перакрыць купалам, таму што купал па сваёй сутнасці цэнтрычная канструкцыя. Але калі прыняць 9 локцяў за дыяметр упісанага ў шасціграннік круга, а 13 локцяў - за дыяметр круга, апісанага вакол яго, то атрымаем правільны шасцівугольнік - гексагон, які лёгка перакрываецца купалам. Менавіта гэтая дасканалая геаметрычная фігура са старажытнасці сімвалізуе прыгажосць, гармонію, багацце, цэласнасць Сусвету. Магчыма, менавіта такую сімволіку і надаваў Сіротка заснаванаму ім храму. Гэтую ідэю мы і паклалі ў аснову сваёй рэканструкцыі, якую прапануем чытачу. Страчаная святыня і сёння ўяўляе вялікую гісторыка-культурную каштоўнасць у духоўнай спадчыне беларусаў.

 

Троіцкі касцёл у вёсцы  Чарнаўчыцы.

 

 Разгледзім наступны  помнік нацыянальнага сакральнага  дойлідства, створаны дакладна ў  той жа час. У 1585 г., на год  раней за касцёл езуітаў у  Нясвіжы, Радзівіл Сіротка фундаваў і распачаў будаваць мураваны касцёл у гонар Св. Тройцы ў сваім маёнтку Чарнаўчыцы пад Бярэсцем. З-за таго, што і сілы, і сродкі фундатара былі сканцэнтраваны на галоўнай справе яго жыцця - касцёле Божага Цела, - будаўніцтва чарнаўчыцкага касцёла зацягнулася на дзесяць гадоў і на ім адбіўся мастацкі стыль нясвіжскага ўзора, завершанага крыху раней. Знітаванне формаў мясцовай готыкі і рэнесансу з новымі архітэктурнымі павевамі дало непаўторны варыянт мастацкага сімбіёзу. На жаль, такі складаны генезіс архітэктуры чарнаўчыцкага касцёла пры яе фармальным аналізе, без уліку інтэнцый фундатара, часам прыводзіў да памылковых высноваў (пераважна ў працах гісторыка архітэктуры У.Чантурыі).У сваёй аснове архітэктоніка чарнаўчыцкага касцёла, як і большасці каталіцкіх святыняў Беларусі папярэдняга часу, складаецца з прамавугольнага залавага асноўнага аб'ёма (навы) і роўнавысокага з ім выцягнутага прэзбітэрыя, які мае віму (прамавугольнае перадалтарнае ўзвышэнне) і паўкруглае алтарнае завяршэнне. Падобная форма алтарнай часткі ўжо не гатычная, як лічыў У.Чантурыя, а наадварот, бліжэй па стылістыцы да барока. Абедзве роўнавысокія часткі касцёла аб'яднаны прафіляваным ордэрным карнізам і накрыты высокім клінаватым дахам з агульным вільчыкам і трохвугольным франтонам на галоўным фасадзе, а не гатычным шчытом. Усё гэта - элементы архітэктуры Новага часу.

 

 Новым у тэктоніцы  чарнаўчыцкага касцёла, у параўнанні  з культавымі збудаваннямі папярэдняга  часу, з'яўляецца наяўнасць трансепта,  які надае плану збудавання  выгляд лацінскага крыжа. Аднак  трансепт прысутнічае тут не  ў поўнай акрэсленай архітэктурнай форме, а як яе рудымент і мае незвычайную будову: выразны лацінскі крыж у плане на ўзроўні карніза ператвараецца ў невялікія раскрапоўкі прамавугольнай навы. Чаму так адбылося?

 

План і разрэз Троіцкага  касцёла.

 

 Мы лічым, што падкрэсліванне  ў плане святыняў, фундаваных Сіроткам, формы выцягнутага лацінскага крыжа было адказам, адмоўнай рэакцыяй князя на ідэалогію рэфармацыі і сцвярджэннем духоўных прыярытэтаў Апостальскай Сталіцы. Гэтую ідэю ён усвядоміў пры будаўніцтве нясвіжскага касцёла езуітаў і тэрмінова перанёс яе на чарнаўчыцкі касцёл, які быў ужо ўзведзены ў традыцыях папярэдняга часу. Таму крылы трансепта былі прыбудаваны да амаль завершанага будынка пазней. Звонку яны маюць выгляд бакавых капліцаў, накрытых аднасхільнымі дахамі, падведзенымі пад дах навы. Тарцы гэтых прыбудоваў зроблены ў адну лінію з яшчэ меншымі па вышыні сіметрычнымі аб'ёмамі закрыстый, што надае форме плана ўсяго збудавання строгасць і гармонію, аднак агульная аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя святыні пры гэтым ускладняецца і дынамічна нарошчваецца.

 

 У алтарнай частцы  пластыку кампазіцыі ўзмацняе  цыліндрычная вежачка з шатровым  пакрыццём і вітымі ўсходамі  ўнутры, што вядуць у паддашак (яна размешчаная ў месцы злучэння  паўднёвай закрыстыі з алтарнай  апсідай). Гэтая вежа сваім незвычайным  размяшчэннем і яскрава выяўленай  гатычнай стылістыкай, уласцівай абарончаму дойлідству, асабліва інтрыгавала даследчыкаў. Археолагамі-рэстаўратарамі выяўлена, што вежа часткова закрывае першапачатковае замураванае акно і карніз. А гэта азначае, што яна прыбудавана пазней, верагодна адначасова з закрыстыямі і крыламі трансепта, пра што сведчыць таксама адсутнасць перавязкі падмуркаў паміж імі і асноўным аб'ёмам. Археолаг А.Кушнярэвіч выказаў слушную думку, што «першапачаткова планавалася паставіць вежу перад галоўным фасадам, аднак па нейкіх абставінах гэта не было зроблена». Мы паспрабуем абгрунтаваць гэтую гіпотэзу з мастацтвазнаўчых пазіцыяў.

 

Алтарная частка Троіцкага  касцёла ў вёсцы Чарнаўчыцы.

 

 У готыка-рэнесансных касцёлах папярэдняга часу да навы, пры ўваходзе, звычайна далучалі магутную шмат'ярусную вежу-званіцу, але прыбудоўвалі яе пасля асадкі асноўнага будынка, каб не было расколінаў. Так, відавочна, меркавалася зрабіць і ў чарнаўчыцкім касцёле, але пад уплывам барочнага першаўзора ў Нясвіжы ўзнікла жаданне пакінуць галоўны фасад бязвежавым. Хаця вежа для званоў на галоўным фасадзе адсутнічае, яна ўсё ж ёсць, аднак пастаўлена асобна ад касцёла. Суровая сярэднявечная архітэктура чатырох'яруснай прызматычнай вежы-званіцы, завершанай традыцыйным для народнага дойлідства пакатым шатром, дакладна адпавядае архітэктурнаму вырашэнню вежы-званіцы каля нясвіжскага касцёла езуітаў. Як і ў ім, пры асобнай пастаноўцы званіцы, засталася неабходнасць трапляць у паддашак касцёла, і таму ў чарнаўчыцкім касцёле каля алтара пазней прыбудавалі круглую гатычную вежачку з вітымі ўсходамі. Галоўны фасад, такім чынам, застаўся па-барочнаму бязвежавым, але ён завершаны не шчытом, як гатычныя храмы, і не фігурным барочным франтонам з валютамі, а сціплым трохвугольным франтнам са стрыманым дэкорам у выглядзе прамавугольных і круглых плоскіх нішаў. Гэты дэкор, відавочна, адрозніваецца ад гатычных узораў, але ён яшчэ вельмі далёкі ад ордэрнай пластыкі барока.

 

 Археалагічныя даследванні  паказалі, што чарнаўчыцкі касцёл  мае гатычныя памеры цэглы  і тэхніку муроўкі. Сцены на бакавых фасадах умацаваны гатычнымі контрфорсамі, якія ўспрымаюць распор важкага цыліндрычнага скляпення з невялікімі распалубкамі. Яго зрокава робіць больш лёгкім сетка несапраўдных (дакладней, не канструкцыйных, а дэкаратыўных. - Т.Г.) кесонаў, што прыгожым узорыстым дываном пакрывае скляпенні навы і прэзбітэрыя, ствараючы непаўторную мастацкую аздобу інтэр'ера. Ляпныя арнаментаваныя рэбры кесонаў уяўляюць сабою наватарскае выкарыстанне гатычнай нервюрнай канструкцыі як дэкаратыўнай формы. З вышэй сказанага вынікае, што готыка-рэнесансная ў аснове архітэктура Троіцкага касцёла ў Чарнаўчыцах, нягледзячы на аддаленасць ад Нясвіжа, безумоўна, праграмавалася і карэктавалася яго фундатарам князем М.-К.Радзівілам Сіроткам, у выніку чаго стала адным з першых крокаў станаўлення нацыянальнай разнавіднасці стылю барока.

 

 У 1575 г. Сіротка набыў  мястэчка Новы Свержань, якое  да таго належала вядомаму  праваслаўнаму роду Храптовічаў.  Мястэчка размешчана пад Стоўбцамі, на Нёмане. Тут здаўна быў склад сыравіны, што сплаўлялася па Нёмане да порта ў Крулеўцы. Дзякуючы Сіротку ў Новым Свержані ўжо да канца ХVІ ст. з'явіліся два мураваныя храмы. Трэба падкрэсліць, што абодва яны маюць незвычайную арыентацыю алтарнай часткі на поўдзень, абумоўленую планіровачнай структурай мястэчка і рэльефам мясцовасці. Канфесійная прыналежнасць і час пабудовы гэтых святыняў падаваліся ў гістарычных крыніцах вельмі супярэчліва, і гэтыя розначытанні перайшлі з гісторыка-клерыкальных і краязнаўчых працаў у сучасныя энцыклапедычныя даведнікі. На наш погляд, мастацтвазнаўчы аналіз архітэктуры святыняў дазваляе больш дакладна за іншыя гістарычныя крыніцы вызначыць іх сапраўдную канфесійную прыроду.

 

Касцёл у Новым Свержані. Уваходная вежа.

 

 У цэнтры Новага  Свержаня, на развілцы дарог, пастаўлены  мураваны касцёл у гонар св. апосталаў Пятра і Паўла. Галоўным фасадам ён павернуты да вялізнай гандлёвай плошчы мястэчка. Ян Барэйка Ходзька ў сваім рукапісу адзначае, што «архітэктура яго сведчыць пра даўнасць свайго існавання і дазваляе меркаваць, што прызначаўся ён першапачаткова для вызнання рэфармацкага, у якім частка роду Радзівілаў доўгі час трывала трымалася». Магчыма, гэтыя разважанні і паслужылі падставаю доўгі час лічыць, што будынак узведзены як кальвінскі збор. Аднак згадаем, што апантаны католік Сіротка, які першым з Радзівілаў стаў валодаць Новым Свержанем, вылучыў тут пляц пад каталіцкі касцёл, дзе служба павінна праводзіцца па рымскім абрадзе. Фундушавы запіс ад 16 кастрычніка 1588 г. ад імя кашталяна трокскага М.-К.Радзівіла сведчыць, што касцёлу адводзілася 6 валокаў зямлі, 18 моргаў сенажаці, а пробашчу - па адным капцы жыта з 792 валокаў і з кожнага дома ў Свержані па аднаму грошу літоўскаму ў год. Тыя ж звесткі пацвярджаюць больш познія копіі першапачатковых фундушаў ХVІІІ ст.

 

План Петрапаўлаўскага касцёла

 

 Дата пабудовы і  канфесійная прыналежнасць пацвярджаюцца  будаўнічай тэхнікай і архітэктонікай збудавання. Святыня мае характэрную готыка-рэнесансным касцёлам кампазіцыю. Яна складаецца з прамавугольнай навы, паўкруглай алтарнай апсіды і магутнай шмат'яруснай чацверыковай вежы-званіцы пры ўваходзе. Тут прэзбітэрый не мае вімы і зроблены больш нізкім за наву, што яшчэ больш ўзмацняе нарастанне дынамікі архітэктурных масаў ад алтара да ўваходнай вежы. Наяўнасць алтарнай апсіды абвяргае версію пра рэфармацкае паходжанне святыні, таму што тагачасныя кальвінскія зборы на Беларусі не мелі алтароў - іх замяняла кафедра прапаведніка. Адметнасцю Петрапаўлаўскага касцёла, як мы лічым, сіроткаўскім следам у яго архітэктуры, з'яўляецца наяўнасць трансепта, які надае плану выгляд лацінскага крыжа. Тут трансепт больш выразны, чым у чарнаўчыцкім касцёле, хаця і не мяняе прынцыпова рэнесанснай залавай структуры інтэр'ера.

Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка